|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Glossop,
ммм... па праўдзе кажучы, вашыя роды -- далёка ня роды маёй мары. І, па вашай лёгіцы, скуль вы ведаеце, як самі ня медык, што ваша лекар была такім ужо добрым прафесіяналам? можа быць, самым пасрэдным лекарам яна была? _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
Alina, +1. Але часу ў чалавека яшчэ мала прайшло, каб асэнсаваць. Плюс, рэдкі медык не ставіцца да пацыента зверху ўніз. А ў раддоме увогуле ўсе мрояцца такімі дасведчанымі, (асабліва першы раз), бо ў іх логіка і вумныя словы, а ў цябе толькі інстынкты, на якія медперсанал глядзіць як на маразм нейкі.
Glossop, я не наязджаю на Вашую доктарку, але сытуацыя, пры якой яна апынулася адна на змене ( а так звычайна і бывае ноччу, а ноччу большасць родаў праходзіць, толькі медыкам гэта ня зручна), хто ў гэтай сітуацыі вінен - парадзіха? А атрымоўваецца, што так. Мы ж не кожны дзень нараджаем, хацелася б адчуваць асаблівасць моманту і сабе адчуваць асаблівай. А то ходзіш-ходзіш дзевяць месяцаў, чакаеш, імёны перабіраеш, песенкі спяваеш, кніжкі вумныя чытаеш, а потым, раз - і на канвеер, "праходзце, не затрымлівайце чаргу, нам яшчэ ў семярых прыняць трэба, а нас толькі двое." _________________


"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard |
|
Угару |
|
|
Glossop
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 31.05.2009 Паведамленні: 122 Адкуль: Менск
|
|
тэкст
Апошні раз рэдагавалася: Glossop (17.02.14 22:01), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Glossop
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 31.05.2009 Паведамленні: 122 Адкуль: Менск
|
|
тэкст
Апошні раз рэдагавалася: Glossop (17.02.14 22:02), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
А кантраляваць урачоў трэба, думаю, калі сам урач, ды ведаеш усе працэсы ды наступствы, а не таму, што дзяўчынкі на форуме так параілі.
|
Няўжо сярод дзяўчынак на нашым форуме нарэшце з'явіўся яшчэ адзін цвярозы разважны чалавек!  _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Glossop пісаў(-ла): |
Дык да чаго я вяду: я начыталася падчас цяжарнасці на форумах, што без разбору ставяць аксітацын, каб хутчэй нарадзілі, што тым, хто нараджае ўначы, даюць снатворнае, каб далі ўрачам паспаць. Мой уласны досьвед паказвае, што гэта міфы. |
Ці то гэта супадзеньне, але большасьць маіх знаёмых папалі пад аксітацынчык без паказаньняў.
Жонку брата мужа паклалі ў бальніцу толькі з-за таго, што доктарка не зрабіла нейкі аналіз своечасова і ёй далі наганяя. Аналіз аказаўся добры, але быў ужо 38 тыдзень цяжарнасьці - чаго выпісваць? На 39 тыдні ёй пачалі ставіць кропельніцы аксітацына і яна нарадзіла дзяўчыначку. Потым яна даведалася пра аксітацын і на пытаньне "навошта?" ёй адказалі - каб хутчэй нарадзіла.
У сяброўкі адышлі воды у 11 гадзін раніцы, прыехала ў бальніцу - ніхто схопак не чакаў, хаця па статыстыцы у трэці жанчын спярша адыходзяць воды, а потым пачынаюцца схопкі. У 3 гадзіны дня яна ўжо нарадзіла. Чаго нельга было пачакаць? Потым праз тыдзень іх выпісалі, яна наладзіла грудное выкормліваньне. А яшчэ праз тыдзень у яе ўзьнялася тэмпература, выклікалі хуткую, завезьлі ў бальніцу - гной у маціцы. Пачысьцілі пад наркозам, тыдзень антыбіётыкаў, дзіця дома бяз мамы, на сумясі, малако амаль прапала.
Ну і г.д. ..
Не хачу нікога пужаць, проста трэба валодаць інфармацыяй. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Тое, што ведаю я і што я улічвала пад час родаў.
Аксітацын на самрэч вельмі добры гармон, пад уздзеяньнем якога сакрачаецца маціца. Ён пачыецца выпрацоўвацца ў арганізме жанчыны, калі пачынаецца працэс родаў. Калі гэты працэс парушыць (пракалоць каляплодны пухір, альбо ўвесьці сінтэтычны аксітацын), то выпрацоўка свайго аксітацына нарушаецца. Што прыводзіць да збою ў сістэме і парушае выпрацоўку іншых натуральных гармонаў (у тым ліку адрэналіна і эндарфіна). Таму кажуць, што пад аксітацынам бальней нараджаць.
Але галоўнае ня гэта, а тое, што аксітацын павінен выдзяляцца і пасьля родаў, каб добра выходзілі лохіі (пасьляродавыя выдзяленьні). Калі яго выпрацоўка нарушана, лохіі могуць затрымлівацца ў маціцы (што і атрымалася ў маёй сяброўкі), і гнаіцца.
Таму, калі жанчыне ўвялі сінтэтычны аксітацын, пажадана пасьля родаў таксама прапіць альбо пракалоць аксітацын.
Я ня доктар, але гэта тое, што я ведаю.
Аксітацын ня страшны, ён нават вельмі карысны і патрэбны. Ня трэба яго баяцца.
Проста што хто хоча - наўрат ці шмат хто захацеў бы, як я, нараджаць 20 гадзін. А мне было прынцыпова прайсьці ўсё ад і да і адчуць натуральны працэс. У радзільні мне гэтага не далі б. Але я ня маю нічога супраць тых, хто згадзіўся б паскорыць роды. Толькі абавязкова пасьля родаў назірайце за сабой, альбо УГД, альбо агляд доктара.
Шчасьлівых усім родаў - з аксітацынам ці без яго)). _________________
 |
|
Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1568
|
|
Хм, калі б я спадзявалася толькі на лекараў, то і не ведаю, што б было. Сваё праблему з рэзус-канфоіктам вырашала выключна сама.Нашыя лекары, акрамя як сядзець і спадзявацца, ш то ўсё будзе добра -- нічога прапанаваць не маглі.
Ды і цудоўна памятаю, як амаль перад самымі родамі высветлілася, што гінеколаг забылася напісаць, што ў мяне ўжо не нажное палажзэнне дзіцяці.
А калі я ёй выказала ўсё, што думаю на гэты конт, то яна мне даслоўна сказала наступнае:"Ну, подумаеш, проблема.Сделали бы кесарево, что тут такого страшного" _________________
 |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
stasia,  ! _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Блін! stasia, дзяк за інфу - пайду пачытаю, што там у мяне ў абменцы напісана.
---------------
Я лічу, што кантраляваць дактароў варта, бо для іх твае роды - толькі чарговы працоўны момант, а табе з наступствамі гэтага жыць. Я не ў захапленні ад таго, што мне прыходзіцца чытаць медычныя артыкулы - але нажаль гэта неабходна, каб прымаць асэнсаваныя рашэнні, бо верыць на слова дактарам выпадае вельмі рэдка.
І сітуацыя такая ў нас не толькі ў медыцыне - у сучасным грамадстве трэба мець і пэўную юрыдычную падрыхтоўку, і эканамічную - інакш цябе проста будуць падманваць на кожным кроку. Гэта непрыемна - але гэта факт. _________________
 |
|
Угару |
|
|
urshulia

Зарэгістраваны: 06.05.2013 Паведамленні: 27 Адкуль: Рагачоў - Менск
|
|
Нам у дзіцячай больніцы доктар сказаў, што 90% жаўтухі ў дзетак - па прычыне таго, што маці калолі аксітацын і антыбіётыкі (жаўтуха груднога малака)  _________________
 |
|
Угару |
|
|
katyakravcova
Зарэгістраваны: 16.08.2018 Паведамленні: 12
|
|
окситоцин не вызывает гипоксию. но противоказан при патологиях. например, если женщина с сердечными заболеваниями или повышенным давлением |
|
Угару |
|
|
katyakravcova
Зарэгістраваны: 16.08.2018 Паведамленні: 12
|
|
ничего плохого в нем нет... но сердце должно быть не слабое |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы не можаце далучаць файлы Вы не можаце сцягваць файлы
|
|