Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Алена Церашкова дзецям

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 2.08.18 23:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

падборка школьных (шкодных) парад ад Алены Церашковай - илюстрацыи тут http://dzietki.by/forum/album.php?user_id=507

ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ ШКОЛЬНІКАМ
Калі хочаш ты вучыцца ў гэтым годзе на «выдатна»,
Ні хвіліначкі не думай: пераходзь у першы клас!
Там ты будзеш чэмпіёнам на уроках фізкультуры
І ў сталоўцы самы першы будзеш ты з,ядаць абед!


Калі нехта за касічку тузануў цябе знянацку,
Ні за што не паддавайся, не крычы, не лямантуй.
Дачакайся перапынку і агрэй яго партфелем.
Біць падручнікам няварта: кнігі трэба берагчы!

Калі надпісы на сценах не жадаюць адмывацца
Ані содай, ані мылам, не бяды. Кажыце ўсім:
- Гэта жывапіс наскальны 21га стагоддзя!
Хай чытае археолаг цераз 10 тысяч год!

Калі вы праспалі ў школу, не бяжыце апранацца,
Не глытайце свой сняданак, як галодны кракадзіл.
Лепш перагарніце дзённік і як след разважце самі,
Ад якіх праблем і жахаў уратуе вас прагул.

Калі ты дзяжурны ў класе, прыбягай у школу рана,
Забірай ключы на вахце і хавай у добрым месцы.
У замок заткні запалку, ручку адламай у дзвераў.
Калі ў клас ніхто не трапіць, будзе чыста там заўжды!

Калі лётаеш па школе, прымушаюць прыпыніцца
і настаўніца, і завуч, і дырэктар, хоць ты плач!
А калі завяжаш вочы, то бяжы без перашкоды,
толькі сцены ды калоны змогуць затрымаць цябе!

Вам настаўніца казала, што падказваць непрыгожа,
Што сябрам тваім падказка толькі шкоду прынясе?
Верыць гэтаму не трэба, гэта проста ашуканства,
Бо падказка на ўроку развівае слых і зрок!

Калі мама запытала: «Кім ты вырасцеш, нядбайнік,
Калі ў дзённіку ад двоек месца вольнага няма?»
Адкажы на гэта проста: «Мама, буду праграмістам,
бо ў двайковае сістэме двойка – найвышэйшы бал!»

Чаравікі з матузкамі – гэта здзек і пакаранне!
Лепей іх пакінь у школе і вяртайся ў басаножках.
У іх па лужынах імчыся (выльецца вада праз дзіркі),
А як раптам захварэеш – можна ў школу не ісці!

Двойкай лепей не хваліцца: мама можа насварыцца,
Тата рэмнем пагражае, адбірае тэлефон.
Лепей прамаўчы, а потым, як дазнаюцца, адкажаш:
«Я захоўваць абяцаўся наш з настаўніцай сакрэт!»

Калі крэмзаеш на парце, не забудзься на пастскрыптум,
Дзе пазнач абавязкова прозвішча, імя ды клас.
І тады дырэктар школы прэмію за лепшы почырк
І бацькам тваім падзяку неадкладна перадасць.

А чаму я пра дзяўчынак не пішу амаль нічога?
Як магу я апраўдацца перад вамі ды сабой?
Веру я, што ёсць на свеце проста людзі. Проста дзеці.
І нармальныя дзяўчаты – гэта хлопчыкі. З касой! 
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 147705 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 96315 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 127285 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52605 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 36319 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map