Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кашаль, коклюш і іншая трасца

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 16:34    Загаловак паведамлення: Кашаль, коклюш і іншая трасца Адказаць з выцемкаю

Скажыце, што вы думаеце пра коклюш? Ці можа быць сёння ў прышчэпленага дзіцяці коклюш? А то Гануля кашляе (аж душыцца) ад сярэдзіны верасня. Педыятарка маладая - паціскае плячамі. Неўролаг лечыць "рэфлекторны цік", але сумняваецца: "Можа коклюш?" А ўчастковая медсястра эмацыйна пярэчыць ёй у завочнай спрэчцы: "Гэта ж неўролаг! (маўляў, што яна ведае Сп. Зялёная Усьмешка ) Які коклюш? Дзіця тры вакцынацыі прайшло!"
Дык што тады, шаноўныя медыкі? А дачка зноў душыцца кашлем... Афігець-застрэліцца!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 16:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У каклюша нібыта нейкі вельмі сваеабалівы кашаль, яго нібыта нескладана па гэтым пазнаць. Паспрабуйце іншую педыятарку, калі гэтай не давяраеце.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 21:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, коклюш можа быц2ь і ў прышчэпленых дзяцей. толькі інакш выглядае чым звычайны і лекары яго не заўсёды пазнаюць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 21:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Коклюш даволі распаўсюджаны і ў прышчэпленых дзяцей. Толькі педыятары яго не ставяць. Але, здаецца, можна нейкі аналіз здаць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Мілы летам была нейкая інфекцыя. Самае страшнае ў ёй быў кашаль. Абсалютна па апісаньню падыходзіў пад каклюш. Лаючы кашаль, не адкашліваецца, удушлівы, з металічным прызвукам, не магчыма ўздыхнуць паміж кашлем, даходзіць да рвоты. Менавіта такі кашаль быў у Мілы. Не дапамагалі правераныя спосабы (падыхаць парай у ваньне перад сном, увільгатніць пакой, адкрыць вакно.
Паколькі лечымся гомеапатыяй, ёй і лячыліся. На наступны дзень далі лек, які параіў доктар і праз поў гадзіны Міла пачала адкашлівацца. Пыталіся што гэта магло быць. Тры розныя дактары (адзін гомеапат, другая працуе на хуткай, трэцьцяя педыятар), сказалі, што самаго каклюша ўжо даўно няма. Але вельмі шмат акалакаклюшных інфекцый, ад якіх (!) не спасае прышчэпка!
Так што мажліва як раз такая інфекцыя у Вас, Lisa.

Мы праўда не прышчэпліваліся, але выздаравелі тады вельмі хутка (за чатыры дні) і кашаль не ўзнаўляўся.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.11.10 22:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, гл. цыдулку

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 14.11.10 17:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзякуй за цыдулку.
Наста, дык што за лек? Я не буду даваць Ганулі. Проста цікава: ці мы каштавалі такую смакату, ці нас іншай кармілі. Мы паспрабавалі, здаецца, усё: Лінкас, "корень солодки", тады, у верасні, "Кленбутэрол" не дапамог, у чацвер чарговая доктарка прапанавала "Эрэспал" - п'ем яго.
А ў Ганулі паўтараецца, здаецца, тая ж карціна, якую я бачыла 2 тыдні таму: мокрыя вочы, затым гнойныя, затым тэмппература, соплі, праз 2 дні тэмпература спадае, мне закрываюць бальнічны. Дачка тыдзень ходзіць у садок (кашаль пры гэтым застаецца). Пасля я зноў трапляю з ёю на бальнічны... Думаю, маё начальства і калегі проста ў захапленні. Сумнік І мяне саму такі рэжым работы проста дабівае. А самы страшны страх: хвароба стане ХРАНІЧНАЙ, гэта НАЗАЎСЁДЫ. Афігець-застрэліцца!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hanna




Зарэгістраваны: 17.02.2008
Паведамленні: 40

ПаведамленнеДададзена: 20.11.10 16:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паспрабуйце ад непрадуктыўнага сухога кашлю джосет(каля 8 тыс.), глікадзін (каля 5 тыс.)- толькі па рэцэпце і можна з 3 гадоў. І яшчэ наша лекарка не раіць даваць малым травяныя лекі кшталту гедыліксу ці лінкасу, бо падключаюць алергію, а тады атрымліваецца абструктыўны бранхіт. На адзін кашаль нам лепей дапамог глікадзін, а другім разам джосет.
Калі кашаль ад сапей у трахеі, то капайце алей у нос на ноч, давайце малако з маслам перад сном. Пры такім кашлі не дапамагаюць стандартныя лекі , трэба прыбіраць макроту мінералкай.
Дарэчы , калі ёсць інгалятар, то добра бератэк - гэта мацнейшы сродак за эрыспал, мне дык добра пайшоў ацц для інгаляцый. Толькі вось інгаляцыі можна рабіць не пры ўсякім кашлі.Часам дастаткова фізраствору і фурацыліну. Мы кашляем так многа і часта, што я ўжо крыху ў сваіх дзетак ведаю тонкасці (задавала шмат пытанняў прыватнай лекарцы).
І яшчэ з майго вопыту. У мяне кашаль заўжды пачынаеццца ад спіртавых пшыкалак для горла, я лякую яго толькі хлорафіліптам масляным. Нават танзілгон раздражняе. Я раней пакутавала месяц два. Бо няправільна лекавалася.
Карацей усе кашлі дужа розныя выклікайце добрага лекара. За 3-4 кансультацыі вывучыце адметнасці свайго дзіцяці.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 22.11.10 7:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, пра атыповую флору - хламідыі, мікаплазмы - доктарка нічога не казала? Варта было б праверыць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.10 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, мы лечымся гомеапатыяй, таму і лек быў гомеапатычны (у тым выпадку гэта была Дразэра).
Але ў Вас зусі міншыя прызнакі на пачатку хваробы.
Я давяраю гомеапату, таму што шмат разоў спраўдзілася яго лячэньне, прычым як Мілы, дык і мяне. Пры гэтым гомеапатыя (правільна падабраная) не дае такіх пабочных эфектаў, якія часама могуць даць фармацэўтычныя лекі.
Зразумела, што для мяне не сьмяротна прыняць нейкі фармацэўтычны лек, калі гэта будзе неабходным, але пакуль спраўджваецца натуральныя лекі - я за.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 22.11.10 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hanna,
Выбачайце, але не варта так распісваць лекі і лекаванне. Бо кашаль павінен слухаць спецыяліст.
І дзеці ўсе розныя. Мая старэйшая таксама раней вельмі шмат і падоўгу кашляла. У выніку, зараз я не лекую ніякія кашлі, ніякімі лекамі. Калі ад саплей -- то проста прамываю нос.Плюс звычайныя інгаляцыі звычайнай мінералкай.
І даўна забылася, што такое кашаль у прынцыпе.
Але гэта падыходзіць для маіх дзяцей. Не рызыкнула б гэта рэкамендаваць іншым.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.11.10 12:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Янка таксама па доўгу бывае кашляе. Доктар сказаў, што ў яго такая схільнасць. Мы таксама асабліва не лекуем - ну схільнасць і схільнасць. Калі пачанае кашляць так, што дрэнна спіць - то даю ці гедэлікс, ці бронхіпрэт. Не ведаю, ці гэта дапамагае, але прынамсі ёсць што адказаць на пытанне "ты яго лекуеш?" Сьмешка
Ад саплей таксама прамываем нос.

і я таксама за слуханне кашлю, бо кашаль кашлю рознь, так бы мовіць. Асабліва калі кашаль гучыць не звычайна і з прыступамі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 26.11.10 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім прывітанне, завуць мяне Юзік. Сёння нас з Гануляй выпісалі з бальніцы - левабаковая бронхапнеўманія.
LaVita, што такое існуе, казалі. Але спачатку лячылі тое, што бачылі - пнеўманію. Не знікне кашаль наўсягды - пойдзем да інфекцыяністкі.
Дарэчы, я буду мяняць участковага доктара - бачыць больш не магу сваіх доктара і медсястру. + за намі, на 4 дні пазней, у тое ж аддзяленне легла суседка з 5-га паверха з сынам 2г8 мес. Таксама з пнеўманіяй. Ім на ўчастку казалі слова ў слова, што і нам: кашаль бывае, у лёгкіх чыста, навошта вам здымак, бла-бла-бла... Evil or Very Mad

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
rena.yakimova




Зарэгістраваны: 24.07.2018
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 24.07.18 10:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я чула, што цяпер коклюш можа быць і ў прышчэпленых дзяцей. толькі праходзіць у больш лёгкай форме. галоўнае - адрэагаваць на сімптомы адразу
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87028 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64658 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49002 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28182 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50242 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map