Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сачавіца

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.11.12 23:57    Загаловак паведамлення: Сачавіца Адказаць з выцемкаю

Якія ёсць смачныя стравы з сачавіцы? Каштавала некалі суп - вельмі спадабаўся! Вось набыла ў бліжэйшай краме пакунак зярнятак беларускай вытворчасці. З чаго пачынаць знаёмства і гатаванне?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 22.11.12 14:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Муджадару прыгатуй. Сьмешка
Гэта рыс з сачавіцай.
1 шкл. рысу. Мне падабаецца буры круглазярністы - пад маркай "Здоровое питание", кампаніі "Здаровы прадукт" з Мінскага раёну (у крамах на паліцах са здаровым харчаваннем шмат іх соі, вотруб'е прадаецца, а рыс, хоць і не ва ўсіх крамах бывае, трэба шукаць на паліцах разам з іншым рысам)
1 шкл. сачавіцы
2-4 шт. цыбулі
Можна варыць ці то на бульёне, ці то на вадзе.
Рыс (калі ён буры) і сачавіцу загадзя замачыць, можна на ноч. Усе цэльназернавыя крупы і бабовыя лепш замачываць хаця б на некалькі гадзін да прыгатвання.
Сачавіцу асобна адварыць - хв. 10-20, у залежнасці ад гатунку сачавіцы і часу замочвання.
На патэльні пасіраваць цыбулю хвілін 5-10, потым 2/3 цыбулі адкласці, а астатнюю давесці да хрусткага стану. Апошнюю адкласці, яна спатрэбіцца напрыканцы для ўпрыгожвання прыгатаванай стравы. У патэльню (ці рондаль з тоўстым дном) дадаць алею, пакласці рыс, даць рысу добра набрацца алею. Потым дадаць сачавіцу, пасераваную цыбулю, бульён ці ваду, соль. Таміць хвілін 20, пакуль рыс не прыгатуецца, пасаліць. Дадаць мелены перац, цынамон, інш. спецыі на свой смак - розныя гатункі перцу, зіру, духмяныя траўкі. Пакласці ў міску, упрыгожыць хрумсткай цыбуляй і долькамі лімона.

Можна армянскую страву згатаваць. Асенняя - сачавіца с гарбузом. Сьмешка Адварыць, парэзаны кубікамі гарбуз у падсоленай вадзе. Асобна зварыць сачавіцу. Мелка парэзаную цыбулю пасіраваць (у арыгінальнай армянскай кухне - у таплёным сметанковым масле Сьмешка). У рондалі ці глыбокай патэльні перамяшаць разам гарбуз, сачавіцу, цыбулю, пасаліць, варыць хвілін 15. Дадаць спецый, духмяных траў, зелялніны.

А супы з сачавіцы мне больш гатовыя падабаюцца. Напрыклад, "Егіпецкі" з жоўтай сачавіцы. Ёсць такая марка "Ярмарка Cafe" - у іх ёсць шмат гатовых сумесей для прыгатавання супоў - бабовыя, гародніна, спецыі. Хутка, смачна і прыгожа. У іх на сайце і шмат рэцэптаў сабрана http://fasol.tv/recepty/list.php?SECTION_ID=13 Там рэцэпты супоў можна паглядзець.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 22.11.12 16:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я проста адварваю да гатоўнасьі, потым дадаю абсмажаню цыбульку (можна цыбульку з морквай) і крыху кары. Атрымліваецца не благі гарнір да вэнджанага мяса, сасісак ці нават проста да варанага яйка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.12 9:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, во-во! А я усё хацела ўспомніць, як была сачавіца прыгатавана на Новы Год, які мы спраўлялі ў Празе. Падавалі як "традыцыйную навагоднюю страву, якая спаўняе жаданні" Вельмі шчасьлівы з кавалкам вэнджанага мяска была, мне падалося, што смачней я нічога ў свеце не ела Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 23.11.12 13:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Auka, так-так, толькі яна не жаданьні спаўняе, а багацьце сімвалізуе, бо формай нагадвае грошыкі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.12 17:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, напэўна так і казалі Сьмешка а я пачула тое, што хацела пачуць Вельмі шчасьлівы у любым разе смачна!

Дарэчы, супы дома варыла з сачавіцай, а ніхто з мужчын не ўпадабаў Плачу!
Цяпер зраблю гарнір!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 23.11.12 17:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І мы яе па-прасцецку: малым у суп замест фасолі, дзеці ўпадабалі пюрэ як гарнір да вантрабяных катлетак(для мяне дзікаватае спалучэнне, а ім падабаецца Вельмі шчасьлівы ), а ўсе разам, акрамя малодшага, любім катлеткі - адварыць, перацерці, убіць яйка, дадаць засмажанай гародніны(ці не дадаць...), запаніраваць у атрубях і абсмажыць...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.07.14 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выпадкова палюбілі курыны супчык, у якім замест традыцыйнага рысу сачавіца. Проста і смачна

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Якія лекцыі Вам цікавыя? 16 Дзядова Сьвятлана 22766 4.03.12 15:02
Дзядова Сьвятлана Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 13049 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Вось і нам 6 месяцаў... 5 гануля-мамуля 9902 6.04.09 23:00
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 11772 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 15067 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map