Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адзначаем дзень народзінаў

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.01.13 15:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.choice.by/family/activities/birthday/ - Мне параілі гэты цэнтр, як здольны зарганізаваць дзіцячы ДН па-беларуску.

А яшчэ на мой запыт адказалі на fishka.by - яны такасама рыхтуюць праграму і падлічваюць кошт. Дамовімся ці не - паглядзім. Але галоўнае, што яны могуць такое зрабіць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 2.02.13 19:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мы яшчэ "не дараслі" да такіх музэяў, а ідэя - проста супэр! Супер!
Можна пакідаць у Кнігах водгукаў і прапановаў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.13 14:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З'ездзіла ў Нацыяналку паразмаўляць пра ДН. Крыху расчравалася Сумнік

На сайце напісана, што свята ладзіцца для груп да 15 чалавек, але нам сказалі, што не больш за 8.
На сайце напісана, што праграма можа быць па-беларуску. Але першы пункт праграмы - гульні ў дзіцячым пакоі, дзе нам рашуча і катэгарычна заявілі: "Мы этава езыка ні знаім, нікто у нас на нём ні разгаваріваіт!"
А праграма такая: паўгадзіны ў дзіцячым пакоі, потым экскурсія па калідорах бібліятэкі з зазіраннем у чытальныя залы, потым наведванне залы рэдкай кнігі, расповед і паказ таго, як кнігі дастаўляюцца са сховішча і фінал - аглядная пляцоўка. Уся праграма - недзе гадзіну пятнаццаць - гадзіну трыццаць займае.
Супрацоўніца, якая будзе весці экскурсіі - надзвычай мілая, ветлівая, з цудоўнай беларускай мовай, сама мама дваіх дзетак - вучняў беларускай гімназіі. Можна быць абасалютна ўпэненымі, што калі экскурсію вядзе яна - дзецям будзе цікава, узровень якасці будзе высокі.
Кошт праграмы - 145 тыс. У яго таксама ўваходзяць сувеніры-закладачкі для гасцей і нейкі падаруначак для імянінніка.
Пасля можна застацца на 22 паверсе ў кавярні з панарамнымі вокнамі з відам на горад. У меню: кактэйль (марозіва + сок) 26 700, банаква - 10 тыс за маленькую бутэльку, бульба фры - 16 000, піца - ад 50 тыс. і г.д. Пры гэтым яно ўсё такое просценькае па выкананні, без выкрунтасаў.

Карацей, паразмаўляю з адміністрацыяй, што за хрэнь з дзіцячым пакоем, тады буду далей думаць

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.02.13 21:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://artmuseum.by/by/muspedagog/dzen-naradzhennya-%D1%9E-muze%D1%96 - Не ведаю пакуль, ці робяць па-беларуску (думаю, што можна дамовіцца), але ідэя цікавая!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.02.13 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тым часам мне яшчэ адны арганізатары святаў напісалі, што могуць зладзіць дзіцячы беларускі ДН:

Выцемка:
Калi сьвята яшчэ не прайшло, магу вам прапанаваць нашыя паслугi. Мы арганiзоўвалi сьвяты пабеларуску, у нас ёсьць некалькi праграмаў для вас. Блазан, Дзiцячы спэктакль, Пiрат, Прынцэса - калi вас зацiкавiла - тэлефануйце па тэл. 162 10 10 вэлком.
Зь вялiкай пашанай, Мiкiта.


Звяртайцеся, калі ласка!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.02.13 22:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ага, я перад тым, як зайсці на сюды, да "дзеткаўцаў", ужо пачытала гісторыю, як ты (рабач, калі памыляюся) звярталася ў Нацыянальную бібліятэку -
http://news.tut.by/hotline/333844.html
гамон, спадарства, га-мон(((

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.02.13 22:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, я ўсё ж спадзяюся, што будзе шчаслівая развязка Сьмешка
Але перайсці дарогу мне - з гэтым яны моцна памыліліся па жыцці Вельмі шчасьлівы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.03.13 21:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы адзначылі свята ў біблятэцы. Вельмі задаволеныя. Калі трэба, магу падзяліцца кантактамі спадарыны Вольгі, якая для нас усё праводзіла.
Справаздачку можна паглядзець тут: https://www.facebook.com/media/set/?set=a.10200310204773642.1073741825.1109720232&type=1 . Калі вы яе з нейкай прычыны не бачыце, значыць вы не ўваходзіце ў групу, якой дазволены прагляд. Напішыце мне сваё ФБ-імя, і я вас дадам

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.05.13 10:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, адзначылі Франкава 10-годдзе ў МакДональдзе ва Ўруччы. ДН быў па-беларуску!!! Хаця напачатку казалі, што гэта немагчыма, але ўсё атрымалася, маё пажаданне запісалі і выканалі. Дзеці былі задаволеныя, бацькі таксама. Вяла ДН Валентына (вось прозвішча я не запісала, дзяўчаты так хуценька бегалі), Таццяна ёй дапамагала. Я так разумею, што яны заўсёды вядуць ДН у гэтым "рэстаране".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.05.13 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, Мірону вельмі спадабалася, дзякуй вялікі. Ён з захапленнем распавядаў пра конкурсы і забаўкі на свяце

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.13 10:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзякуй, я вельмі радая, распытвала яшчэ Піліпа, калі падвозілі яго дахаты, дык яму таксама спадабалася. Ну а калі такім сур'ёзным хлопцам спадабалася, дык не зусім па-дзіцячаму было.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 9.06.14 10:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ximikids, дзень добры, ледзь-ледзь знайшла абвестку на сайце пра магчымасць беларускага свята Сьмешка
Яна яшчэ актуальная?

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 9.06.14 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
ximikids, дзень добры, ледзь-ледзь знайшла абвестку на сайце пра магчымасць беларускага свята Сьмешка
Яна яшчэ актуальная?

Набяры Паліне, яна замаўляла некалькі тыдняў таму.
Было па-беларуску і было цікава, сведчу.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 9.06.14 11:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, ужо не актуальна, яны мяне перанабралі (у сэнсе не магла ім дазваніцца, адзваніліся самі). Водгукі праз тыдзень будуцьСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 159496 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 106071 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 140236 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 38394 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 18561 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map