Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Брыдка, крыўдна і шкада!

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Стварэньне сайта
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 13.12.13 9:05    Загаловак паведамлення: Брыдка, крыўдна і шкада! Адказаць з выцемкаю

З нагоды

Такбывае з любой справай: пачатак, кульмінацыя, спад, канец.
Прашу шчыра выказацца ўсіх зацікаўленых асоб.
Прашу НЕ ДЫСКУТАВАЦЬ, а ВЫКАЗАЦЦА - спачатку адзін раз, не каментуючы іншых, не чапляючыся да асобных слоў. Вельмі прашу. Тады мы ўбачым, што далей. І застанемся людзьмі, а некаторыя - інтэлігентнымі людзьмі Міргаю
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 13.12.13 9:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

што справа накрываецца медным тазам, стала мне відавочна пасля рэгістрацыі ў фэйсе. мясцовы форум перабег туды, сюды заляталі пырскі жарсцяў і драбочкі абвестак. Рэсурс заняпаў: матэрыяламі не папаўняецца, платформай абмена думак не ёсць, у гуртаванні людзей садзейнічае слаба. Гэтага можна было чакаць: вырастаюць дзеці - вырастаюць бацькі. Канкурэнтных рэсурсаў асоба няма - спачываем на лаўрах, па неабходнасці надзьмуваем шчокі. Закон Паркінсона ніхто не адмяняў, росквіт - пачатак заняпаду.
Але, спадарства, заняпад бывае розны, як рознай бывае смерць. Памятаю, як уразіла мяне пачутае выпадкова ад старой медсястры: - Не, Аляксандравіч, Леакадзія твая красіва памерла.
Прыгожа памерці - гэта кожны хоча. Я, можа, з сёмага паверха яшчэ ніяк не кінуся толькі таму, што гаджуся расплясканых па асфальце мазгоў!
Але тое, як памрэ гэты рэсурс, залежыць АД НАС.

Спадарства!
(далей гэта маніфест чалавека, які сёе-тое зрабіў і сам, і якому баліць)
1. Няма нічога лягчэйшага, як сказаць "нас тут болей не стаяла". Гэта вельмі культурна і цывілізавана і далікатна. Гэта прыгожая смерць - стаць залежамі белмоўнасці, у якіх будуць поркацца нашчадкі і гадаць, які Тунгускі метэарыт забіў раптам дыназаўраў белмоўнага выхавання.
2. Крыху - але не надта - цяжэй узарваць з помпай усе катакомбы, вываліць раўчукі і рэкі эмоцый, каб смярдзела на ўвесь нэт, каб кожная сука радасна зацяўкала: вось яны якія! Кубло смярдзючае, адмарозкі, пятая калона, далей глядзі бт. Прыгожая смерць, якая не зашкодзіць нашчадкам капацца ў залежах беларушчыны і думаць, які метэарыт...
3. Гальванізацыя трупа - гэта калі гады ў рады дадаюцца песенькі-граматы-ідэі, праводзяцца 1-2 мерапрыемствы "пад эгідай", інтэрв'ю сяды-тады... - гэта як зараз. Нашчадкі, рыдлёўкі, метэарыт...
4. Перазагрузка. Падрыхтавацца і раптам зрабіць (з новай ці пашыранай камандай)новы ўкід свежых матэрыялаў, ідэй, зладзіць доўгатэрміновую кампанію, загарэцца наноў тым, што зараз грэе памалу, як паўмёртвая батарэя. Набыць разгон аж на некалькі год, і ведаць, што некалі зноў прыйдзе час, калі паўстануць на павестцы дня гэтыя пункты, з першага па чацверты, а за імі - нашчадкі, рыдлёўкі, дыназаўры і Тунгускі метэарыт.

Гісторыя робіцца і сёння. Гісторыю робім і мы.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.12.13 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алена, што тут скажаш.
Калі добраму чалавеку кепска, застаецца блюз.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.12.13 16:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне гэты праект перастаў быць цікавым, калі я зразумела, што замест сяброўскага кола тут куча непрыемных людзей, якія знешне падтрымліваюць сяброўскі выгляд, але ўсё гэта лухта і за спінай яны радасна перамыюць табе ўсе косткі.
Што думаюць пра сайт нейкія абстрактныя іншыя людзі ў інтэрнэце мне паралельна.
У новым праекце я наўрад ці змагу ўдзельнічаць, бо белмоўная тусоўка досыць малая і мне там відавочна месца няма.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.12.13 17:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, я супраць штучных закідаў. І асабліва супраць абмеркавання ў адкрытым фармаце.
julcik, думаю, што схільнасць абмяркоўваць за спінай - асаблівасць не мясцовая, а ўласцівасць усіх дзевачкіных тусовак. Дзе шмат малазанятых дзевачак - там плёткі і інтрыгі. Пакуль дзеці былі малыя, агульных тэмаў было болей. Дзеці падраслі, а хадзіць у лазню ці на гарбатку прыемней малой кампаніяй, якая будзе больш цесная, калі ёсць з кім і супраць каго сябраваць.
Галоўная твая ілюзія - што ёсць нейкая адна кампанія і ты. Але гэта не так. Кампаніяў ёсць некалькі, яны ўвесь час відазмяняюцца. І ёсць куча людзей, якія ў кампаніі не ўваходзяць (па рэлігійных матывах ці ў выніку банальнага браку часу).

Дарэчы, я заўсёды настойвала, што Дзеткі мусяць быць сямейным, а не жаночым клубам. Але ў пэўны момант большасці ўдзельніц імпанавала быць менавіта цеснай дзевачкінай пясочніцай.
Трывалыя стасункі можна будаваць вакол каштоўнасцяў і ідэяў, а не сімпатыяў-антыпатыяў

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 15.12.13 21:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, выкажы сваё меркаванне не ў адкрытым, калі маеш што сказаць. Гэта не штучны закід. крызіс ёсць. першыя заявы пра адыход - таксама. пытанне, ці цікава камусьці ў гэтым разбірацца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 15.12.13 21:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ух ты! Колькі эмоцыяў. Ажно адчула сябе старай бабкаю, што мне такое дадзена толькі пад гармонамі. Дый то, добра разумею, што гэта ўсяго толькі гармоны.
Я чалавек з краю, так званая масоўка. Дык вось мне нічога ня бачна. Усё як і было год пяць таму. Двіжуха пад настрой, нейкія вершыкі. Калі каму трэба сапраўды інфармацыю ды пасобія нейкія, то ўсё гэта ёсьць. А каб тусавацца проста так, трэба кампанія і час. Прага да гэта ёсьць збольшага ў мам маленькіх дзяцей. А ў стваральнікаў дзетак нашчадкі сапраўды павырасталі. Інфармацыі па падлетках на дадзеным форуме няма. І ня будзе хутчэй за ўсё. Бо для таго каб бацькі заварушыліся трэба сур'ёзныя праблемы і высокі ўзровень самакрэтычнасьці. Уявіце толькі тэму: "Дачка падлетак не размаўляе са мною па-беларуску. Што рабіць?" І такія адказы: "Ды нармалёва ўсё, мой сын са мною ўвогуле не размаўляў у гэтым ўзросьце. Гэта пройдзе. Вось скончыць універ і будзе ў вас гармонія і мова ў сям'і. Пакуль яна не выйдзе замуж за рускамоўнага хлопца і не панараджае рускамоўных унукаў." Гэта ўжо зусім ня тое самае, што вершыкі для малеч пісаць ды ранішнікі арганізоўваць. Гэта тое, што хтосьці атрымлівае па выніку і гэты вынік выносіць на агульны агляд ды ацэнку страшна, сорамна і мала надзеі што дапаможа. А калі ня страшна і ня сорамна, а нават наадварот, то нафіга? Ну пахвалюся я раза сваім падлеткам - двіжуха ад гэтага не пачнецца Сьмешка
Усё будзе добра. Будуць іншыя бацькі, каторым будзе няма чым заняцца і яны будуць прагнуць тусоўкі ды падтрымкі сваіх ідэалаў. Стусуюцца, створаць новы рэсурс, будуць тамака выкладаць прылады пад айпады для падліку схопак па-беларуску і перакладаць пікабу барн для айфона сёмага пакаленьня. І абмяркоўваць тое, як навучыць дзіця пальчыкамі пераварочваць старонкі папяровых кнігаў, бо яно спрабуе як з тачскрынам. Ну і ці трэба дзіцяці вучыцца такім непатрэбным у жыцьці маніпуляцыям увогуле Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 16.12.13 19:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, слушныя рэчы кажаш. Мне вось як-раз бракуе тэмак, што ты напісала, хоць і для меньшага ўзросту: "да дзіця прыязжае бабуля, яна навучыла расейкім словам. Што рабіць?". "Як не зрывацца ў крык, калі дзіця наўмысна кажа расейскія словы". Іпра падлеткаў цікава, але гэта сапраўды пра балючае. Страшна такое пісаць ))

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.12.13 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, добра сказана пра падлеткаў. Але ёсць яшчэ пару аспектаў, якія вынікаюць з публічнасці форуму: усё, што мы пішам, ужо чытаюць настаўнікі нашых дзяцей і адміністрацыі школ, а таксама пачынаюць чытаць самі дзеці.
Адпаведна абмяркоўваць нейкія праўда хвалюючыя тэмы даводзіцца ў закрытым рэжыме ці намёкамі.
Ды і выхоўвауць дзіця пасля 5 год - сэнсу няма. Так, спраўджваць нейкія крытычныя моманты, каардынаваць намаганні ў межах бацькоўскіх камітэтаў (але гэта таксама закрытая тэма, бо яны паводле афіцыйнай версіі мусяць забяспечваць патрэбы дзяцей з паветра, а не з грошай, і ніколі не дарыць настаўнікам кветак на прафесійнае свята).

Так што форум знаходзіцца на нармальным эвалюцыйным этапе свайго развіцця. З\явяцца актыўныя беларускамоўныя мамы - будзе ізноў дзвіжуха. Пакуль, апошнія гадоў 5 пераважна новыя актывісткі былі залётныя, з мэтай раскруціць свой калядзеткаўскі бізнэс. Раскруціўшы знікалі і з форуму, і з колаў беларускамоўных. З'яўляюцца і новыя цікавыя класныя сябры, але яны не актывісты, ім патрэбныя лідэры ці проста сябры. сяброў форум знайсці дапамагае. дапамагае каардынавацца.

Так што давайце без гістэрык. Каляды на носе! Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 5:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зразумела. пункт 3 набраў пераважную большасць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 17:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне да спадобы 4 варыянт.
Так склалася, што на Дзетках не прынятыя такія тэмы, што займаюць значнае месца ў іншых дзяўчачых тусоўках( кшталту "дзевачкі, ура! мы нарэшце пракакаліся" - а потым 5 старонак віншаванняў з гэтай падзеяй касмічнага значэння), шмат маладых паўбеларускамоўных матуляк заходзяць да нас, зірнуць - і ідуць у суполкі больш звычнага фармату. Такім чынам колькасць актыўных(не творчых, а менавіта актыўных) удзельнікаў не змяняецца. А колькасць тых, хто гатовы сур'ёзна нешта ствараць, карэлюе з агульнай колькасцю "жыхароў" на форуме.
З іншага боку, тыя, хто зазіраюць раз пораз - і бачаць, што за працяглы час іх адсутнасці на форуме з'явіўся адзін адказ, ніводнай новай тэмы, да і ў напаўненне сайта не дадалася нічога новага, паступова губляюць цікавасць. Асабліва, калі яны не часта развіртуалізаванай беларускамоўнай тусоўкі.
Таму мне падаецц, што "штучныя закіды" могуць узняць цікавасць да сайта і, у пэўнай ступені, актывізаваць сталых "жыхароў".
Толькі вельмі не хочацца, каб іх(закіды) напаткаў лёс Гарбузіка. Плачу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Стварэньне сайта Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 147896 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 11680 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57565 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52653 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24666 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map