Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Каштоўныя парады па сямейным жыцьці

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 15:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

...А курыцу так шпігавалі антыбіётыкамі пасля гісторыі з курыным грыпам у Расеі, што Мне дрэнна глядзець на яе страшна, не тое што есці...
kropka, прагрэс! - у нашым двары стаяць сметніцы для пластыку... Вось пакуль і ўсе праявы экалагічнага ладу жыцця, што я заўважыла. А як у вас адносяцца да генетычна мадыфікаваных прадуктаў?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раз ужо пра жахі пачалі, то я дабаўлю Сп. Зялёная Усьмешка
Знайшла ў нэце сьпіс шкодных дадаткаў Е. Дык вось - уся рыба: Санта Брэмар, розная ікра, Крабавыя Палачкі і г.д. маюць шкоднае Е, якое выклікае онка захворваньні, уся каўбаса мае Е, якое выклікае захворваньні страўніка. Канешне гэтыя дадаткі дадаюць у дазволеных дозах, але ніхто ня думае, што можна рыбу есьці тры разы на дзень, перакусваючы каўбасой. У двухкосьсі
Але галоўнае не замарочвацца, якпа мне - дык лепей купіць жывоцікаў чырвонай рыбы (10000 кг) і пасаліць самой, а ад кіўбас мы амаль адвыклі Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 22:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А што датычыць сродкаў - амаль у любым сродку з Расеі ёсьць хлор, які на Захадзе ужо даўно не ужываецца (наколькі мне вядома), і які ня надта карысны для здароўя. Таму калі купляю - гляджу, каб было зроблена ў Польшчы, там хлору няма. Купляю і вадкасьць і парашок Е (нешта я завярнулася на літары Е Гыгыгы ). Ён мнЕ падабаецца.
Але калі раблю ВЯЛІКУЮ прыборку - карыстаюся содай.
Рэчы калі сьціраю ня ў машыне (у нас на кватэры няма, таму носім да бацькоў), то замочваю ў звычайным мыле, добра адмываецца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, мы таксама зараз Е набылі - файны. Раней усё неяк Арыелем карысталіся.

Наконт шкодных Е - раздрукавала сьпіс і насіла з сабой, абіраючы ежу глядзела. Праз тыдзень зразумела, што есьці проста няма чаго Сумнік(

а вось ад хлоркі не магу адмівіцца. люблю комет. Стараюся карыстацца рэдка, толькі ў ваньне і прыбіральні, праветрываю (хаця, канешне, пахне ўсёроўна). Затое потым усё белае - прыемна. Супакойваю сябе думкай, што за годы заняткаў плаваньнем я ўжо прызвычаілася да хлоркі Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 11.05.07 11:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А як у вас адносяцца да генетычна мадыфікаваных прадуктаў?

У нас іх амаль няма ў продажы. За 6 гадоў я толькі 1 раз бачыла алей з генетычна мадыфіаванай соі. па нормах ЭЗ генетычна мадыфікаваныя выробкімусяць быць падпісаныя буйнымі літарамі, а пакупнік ужо сам вызначае купіць ці не, есьці ці не. Дарэчы, учора купіла дзіцячы часопіс, а ён увесьпрысьвечыны экалёгіі. дзетак вучыць, як ашчаджаць энэргію, ваду, як сартаваць сьмецце і навошта сё гэта рабіць. Мая дачка аўтаматычна сартуе сьмецце і часам разьбіраецца лепш чым я што куды кідаць. Сьмешка
Выцемка:

У мяне ёсьць знаёмая сям'я вельмі жкалягічна ськіраваная, то яны замесца хлоркі выкарыстоўваюць цытрыну. Я паспрабавала таксама - адбельвае добра, краны блішчаць як новыя, але надта нязвыкла мыць прыбіральню ежай.
а вось ад хлоркі не магу адмівіцца
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.05.07 12:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчыма проста лімонная кіслата падыйдзе? Нашто так зьдзеквацца з цытрыны?

(толькі дзхе яе ўзяць у такіх аб'ёмах)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.05.07 13:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я купляла нямецкі сродак з лімоннай кіслатой, здаецца Домал, але не скажу, каб ён надта добра чысьціў. Ніякі Ці можа мой бруд ўжо нічога не бярэ. Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 11.05.07 13:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рэкамендую бязхлорны Санфоргель. Ён яшчэ і не пахне амаль. А чысціць вельмі добра.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.05.07 21:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, а што за яно? нідзе не бачыла...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.01.12 10:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сямейная сьмехатэрапія "Як захаваць шлюб і нікога не забіць?" http://vimeo.com/33711789
Але пачынаць лепш з казкі пра розныя мазгі http://vimeo.com/33788398 і http://vimeo.com/25670750.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Таццяна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2009
Паведамленні: 171

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 12:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, вялікі дзякуй за гэтыя спасылкі.
Мне вельмі падабаліся гэтыя семінары і, думаю, яны вельмі карысныя для ўсіх.
Раю сваім знаемым!!
Дзякуй!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 20:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таццяна, на oz.by ёсьць яго кніжка http://oz.by/books/more10209407.html (я не чытала) І тут яна, здаецца http://aircomfort.com.ua/?cat=34

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8
Старонка 8 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Карысныя парады 47 Тоня 57175 22.12.12 23:15
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў парады пра розныя хатнія дробязі 39 mama Halja 43542 27.05.12 21:24
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Перакладаем "Шкодныя парады" Остэра 12 zhvir 16598 5.06.07 12:28
Kotka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map