Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Школа доктара Камароўскага

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.04.11 22:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хаця я не вялікі прыхільнік сыстэмы Камароўскага, мне блізкі ягоны (а мо, не зусім ягоны?) прынцып "голад, холад і фізычная актыўнасьць".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Hala




Зарэгістраваны: 01.04.2011
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 17:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алін, зьняць памперс не дапамагае. У нас не столькі сьпёка, сколькі вільготнасьць. Уявіце сабе, што вы ў парылцы і з яе не выходзіць часам два месяца. У вас было горача ўлетку, але вы маглі ўзяць душ некалькі разоў на дзень. А тут душ не дапамагае: пасьля душу не можна абцерціся, застаешся мокры. Неяк насунеш на сябе мокрую адзеньне і ўжо праз 5 хвілін адчуваньне, што ты не мыўся тыдзень (такі сьмярдзючы і ліпкі). Дыхаеш, і такое адчуваньне, што не стае кіслароду, бо не можаш ахаладзіцца. Чалавеку хвораму на сэрца ці з легачной недастатковасьцю без кандыцыянера ў Ню-Ёрку ўлетку проста не абыйсьціся. Гэта цяжка апісаць. Але паверце, што гэта так. Да нас улетку прыязджалі сябры з Беларусі. Адразу ж перад тым як класьціся яны сказалі, што кандыцыянер у іхным пакоі трэба выключыць на ноч. Добра. адчынілі вокны. праз пяць хвілін яны просяць: давайце лепш уключым кандышын, а то немагчыма.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Hala




Зарэгістраваны: 01.04.2011
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 17:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дарэчы, такая яшчэ праблема, што ад пераграваньня, хлопчыкі могуць стаць бесплоднымі мужчынамі. Ці бел медыцына пра гэта кажа?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 17:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Hala, дайце статыстыку бесплодных мужчын )) Кандыцыянерам год 80 максімум))) То бок прадзеды ці дзяды сённяшніх нью-ёркцаў павінны былі быць бясплоднымі...

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 7.04.11 5:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ад награваньня да 38 здаецца гардусаў, сперматазоіды сапраўды губляюць рухомасьць а потым і гінуць. Адпаведна мужчына на некаторы час робіцца бясплодным. Гадзінаў на 8 прыкладна. (сэкс пасьля лазьні ўмоўна можна лічыць бяспечным)
Калі ў хлопчыка яйкі не апускаюцца ў машонку да падлеткавага ўзросту то гэта сапраўды можа скончыцца бясплоднасьцю. Але з тэмператураю навакольнага асяродзя гэта аніякім чынам не зьвязана.
Дзе тутака кандыцыянэры для немаўлятаў - я ня ведаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.04.11 16:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёння была перадача на тэму "Дзеці і вегетарыянства". Асноўны мэсідж: вегетарыянства -- гэта не дыета, а пэўная філасофія і светаўспрыманне. Бацькі, якія выхоўваюць сваіх дзетак у межах гэтай філасофіі, мусяць клапаціцца пра тое, каб яна не адбівалася негатыўна на здароўі дзетак, то бок дзеці мусяць перыядычна праходзіць медычны кантроль на прадмет таго, ці хапае ім бялку, жалеза і вітаміну В12. Бялка шмат у соі, а вось жалеза і вітаміна В12 у прадуктах расліннага паходжання вельмі мала, і калі іх не хапае (што паказваюць аналізы), трэба прымаць адмысловыя лекі. Вегетарыянства для дзяцей няшкодна.
Узнімаліся пытанні, што вось некаторыя дзеці не любяць і не ядуць мяса, хаця іх бацькі не з'яўляюцца вегетарыянцамі. Камароўскі не раіў карміць іх гвалтам і наогул падкрэсліў, што гвалтоўнае кармленне любым прадуктам вельмі шкоднае, дзіця мусіць есці тады, калі хоча. Ізноў жа ў такіх выпадках варта сачыць за здароўем.
Наконт дарослых Камароўскі раіў абмяжоўваць мяса пасля 35-40 гадоў, а есці больш тлустай рыбы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.04.11 17:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У суботу па БТ а 10:15 будзе паўтор гэтай перадачы.
Наступную перадачу анансавалі на тэму "Алергічны насмарк", але яна ўжо была раней, магчыма будзе на тэму слодычаў. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.04.11 12:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Эх, другі тыдзень няма ў праграме Камроўскага... Пэўна, усіх вылекаваў... Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 19:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, усе перадачы Доктара Камароўскага можна спампаваць тут: http://www.komarovskiy.net/forum/viewtopic.php?t=16586
Пампую зараз перадачу пра адэноіды. Яшчэ хачу спампаваць "Жарсці па слодычах" і "Я есці не хачу!"
Як пагляджу, напішу, ну і магу каму на флэшку скінуць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
mama Hala




Зарэгістраваны: 01.04.2011
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 4.05.11 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
julker пісаў(-ла):
Ад награваньня да 38 здаецца гардусаў, сперматазоіды сапраўды губляюць рухомасьць а потым і гінуць. Адпаведна мужчына на некаторы час робіцца бясплодным. Гадзінаў на 8 прыкладна. (сэкс пасьля лазьні ўмоўна можна лічыць бяспечным)
Калі ў хлопчыка яйкі не апускаюцца ў машонку да падлеткавага ўзросту то гэта сапраўды можа скончыцца бясплоднасьцю. Але з тэмператураю навакольнага асяродзя гэта аніякім чынам не зьвязана.
Дзе тутака кандыцыянэры для немаўлятаў - я ня ведаю.


калі яйкі не апускаюцца, яны пераграюцца, бо ў жываце, вядома, тэмпература вышэй. Аперацыю важна рабіць першыя гады жыцьця, калі вырасьце да падлеткавага ўзросту, то аперацыя ўжо не дапаможа.

часам бяруць інтэрвью ў людзей сталага ўзросту, як яны дзецьмі без кандыцыянераў жылі. Верхнім паверхам хаты, звычайна не карысталіся ўсё лета, бо ён быў моцна перагрэты, з набажэнства ў царкве вярталіся дадому абсалютна мокрыя ад поту, у гарачыную часам спалі на проста на падлозе, бо гэта было самае прахалоднае месца. Астатняе можыце сабе дадумаць.

у дзяцей таксама слабая тэрмарэгуляцыя, яны могуць хутчэй замёрзнуць на холадзе (калі не рухаюцца) і перагрэцца ў сьпякоту. Можна, вядома, без кандыцыянера перажыць ліпень-жнівень, ляжаць цэлы дзень ў ложку абгорнутым у мокрую прасьцінку, але навошта? А працаваць у сьпякоту без кандыцыянера ўвогуле немагчыма. У краму без кандыцыянера ані за якія грошы пакупніка не зацягнеш. Машынай карытацца немагчыма, бо яна моцна награецца. Я вас у Ню-Ёрк улетку запрашаю ў нашу парылку, тады на прыкладзе пакажыце як вы цудоўна без кандыцыянера жыць будзіце а мы вас фільмаваць будзем Міргаю .
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.06.11 13:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па БТ у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу а 15:35 зноў пачалі паказваць "Школу доктара Камароўскага".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62312 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91325 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як дзяцей апранаць. 69 julker 75887 29.03.10 17:37
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178803 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35510 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map