Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Цяжарныя адведкі

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.09.10 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне асабіста таксама. Але ведаю даволі шмат народу, якія быліб вельмі радыя магчымасьці менавіта ў такой форме сяброўскі сабантуй зладзіць Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.01.11 21:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, ух ты! Я нешта толькі зараз прачытала пра Вашае сьвята. Здорава атрымалася. Натхнілася Вашымі ідэямі). Праз месяцок таксама пляную).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
luckra




Зарэгістраваны: 05.10.2006
Паведамленні: 41
Адкуль: менск, уручча

ПаведамленнеДададзена: 11.02.11 12:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, я вось усю цяжарнасьць думаю зрабіць буслік паці, але не да канца разумею, як патлумачыць сяброўкам, што гэта такое. То бок мне гэта уяўляецца вечарынай для будучай мамы, якой сумна сядзець у дэкрэце Вельмі шчасьлівы А вось маім сяброўкам нецяжарным і не замужнім гэта будзе цікава? ці на такое мерапрыемства лепш запрашаць мам з дзеткамі, бо думаю размаўляецца ў асноўным пра роды, какашкі, гв і таму падобнае.

Хто рабіў, каго запрашалі вы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.11 14:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, Мне вельміспадабалася ідэя каардынатара сьвята. "Назначце" адну з сябровак каардынатарам, дайце яе кантыкты ўсім запрошаным іі няхай яна ўсё тлумачыць)). Яшчэ здорава, што можна скласьці спіс падарункаў і каардынатар гэта арганізуе (а ня тое шкада, калі ляжыць потым тры аднолькавыя касьцюмчыкі, альбо соскі ды бутэлечкі, якія не патрэбны).
Я думаю, што сяброўкам будзе цікава. Асабліва розныя конкурсы.

А пра роды, какашкі і гв лепей прыяжджайце да мяне)). Пабалакаем. (Тым больш, што цяжарны гурток не атрымалася арганізаваць гэтым разам).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.02.11 5:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёньня (ужо ўчора) мы гукалі Жаваронка. Дзяўчаты, хто быў - вялізарны Дзкуй за сьвята! Было вельмі цудоўна. Як будуць фота - абавязкова выкладу.

Пакуль апісаньне.
Я ўпрыгожыла дзіцячы пакой. На столі віселі ружовыя ды блакітныя гірлянды, на адной са сцьенак дрэва з кветкамі для Жаваронкаў, на іншай - фотаздымкі з фотасесіі, якую мне падарыла Люба (дзякуй!!!). Пад дрэвам стаяў стол з пачастункамі і тортам, у куце стол для падарункаў. На падлозе шмат балёнікаў ружовага, блакітнага ды белага колеру.

Паколькі Міла маленькая і я цяжарная, канешне ж я не пасьпела зрабіць усё як трэба і ў час, таму дзяўчаты па прыходзе хуценька мне дапамаглі.
Была мамская вечарынка без дзяцей (з-за выключэньнем 4-месячнага Максіка і Любінага Яніка).

Па прыезьдзе мне ўручылі торт з падгузнікаў! (Клясічны падарунак на baby shower, які мне вельмі хацелася мець). Усе падарункі паставілі на стол і яны там стаялі ўвесь вечар.
Дзяўчаты нават апрануліся "хто за каго балее")). (У асноўным усе былі ружовенькія).
Мы мяне каранавалі. Я прахадзіла ў кароне ўвесь вечар, потым яе сьвяточна знялі і цяпер карона чакае наступнага Сьвята Чаканьня каго-небудзь з гасьцей, на якім я яе перадам. Так карона будзе пераходзіць з рук у рукі (з галаввы на галаву))).
Потым на выразаных з паперы птушанятах дзяўчаты напісалі мне кампліменты і "пасадзілі" птушачак на дрэва.
Таксама напісалі пажаданьне-прывітаньне Жаваронку і невялічкую анкетку (хто народзіцца, калі, вага, рост - хто пападзе ў большую колькасьць пунктаў, той атрымае прыз)). Гэтыя пісаніны разам з фота гасьцей пойдуць у альбом "У чаканьні Жаваронка", які я пляную пасьпець зрабіць.
Дарэчы, усе напісалі дату ў Сакавіку (з першага па 22-е). Большасьць за дзяўчынку, і амаль усе 53 см))). Вага вагалася)).
Пачаставаліся ежай, распавялі пра свае роды.
Потым дзяўчаты на вока адразалі кавалак стужкі па памеру майго жывата (усе перабольшылі)))).
Потым дзяўчаты распісвалі сьліпік для малечы. Вось дзе ўжо разышліся!)) Калі Жаваронак народзіцца, я апрану яго/яе ў гэты цуд, сфоткаю)).
Пасьля была самая прыемная частка - разгледжваньне падарункаў).
Усе па маёй просьбе прынесьлі якую-небудзь hand made кветачку, каб заклікаць жаваронка. Цяпер гэтыя кветачкі стаяць на стале, чакаюць нашую птушачку)).
Дзякуй усім за падарункі. Было прыемна, што былі падарункі і мне, і дзетке і Міле. Міла потым вельмі радавалася).
У канцы мы пілі гарбатку з вельмі смачным тортам, які быў упрыгожаны ружовымі ды блакітнымі балёнікамі з масьцікі, ды злепленай цяжарнай жанчынкай)). (Торт замаўляла ў кавярні Залаты Пеўнік, труа шакаля, вельмі смачны, раю))).
Усе падарункі аказаліся карыснымі і прыгожымі.

Агулам адбыўся некі Цуд. Такія сьвяты падымаюць настрой і натхняюць)).
Міла перад сном паляпіла, палавіла рыбку, памалявала і ўключыла начнік)), на паліцы ў шафе Жаваронка чакаюць яго падарункі, а на стале стаіць торт з падгузьнікаў і кветачкі, якія зазываюць Птушачку прыляцець)). Я ж гляджу на свае "скарбы" і перыядычна заходжу ў пакой, пачытаць кампліменты)).

Дзякуй усім!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.02.11 5:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, як пісала раней, варта назначыць некага Каардынатарам. У мяне ім была Люба (дзякуй табе, Сонейка, вялікае). Перш за ўсё гэта добра, бо яна усіх абзваніла, абгаварыла падарункі, сказала, што прынесьці з сабой (кветачку, фота). Люба ж яшчэ з большага вазілася са мной, падымала настрой, вазіла ў магазін і за тортам, дапамагала ўпрыгожыць.
Так што такі чалавек вельмі патрэбны)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.02.11 14:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, ваў! Супер! Малайчына, вельмі цікавае сьвята ў вас атрымалася!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.05.11 14:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 2.05.11 14:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як цудоўна! Наста, кранула проста да слёз! Плачу! Ружа Так хочацца ўжо таксама малюпасіка і такое цудоўнае свята!

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.05.11 15:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, сьвята зробім як з куста. Засталася справа за Вамі)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 460331 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 96962 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 110366 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55106 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17111 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map