Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дудуткі

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 5646
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.05.10 10:03    Загаловак паведамлення: Дудуткі Адказаць з выцемкаю

Мы ўчора правялі дзень у Дудутках. Добрае месца сямейнага адпачынку, асабліва для дзяцей!
Як вядома, ехаць трэба па слуцкай шашы, кіравацца на вёску Пціч Пухавіцкага раёну. З шашы ёсць указальнік павароту менавіта на музей, і далей таксама можна арыентавацца на ўказальнікі. Дарога вельмі прыгожая!
Мы пачалі з агляду млына, аблазілі яго ўвесь, ускараскаліся на самы верх! Потым пад'ехалі ажно 3 аўтобусы з экскурсіямі, і мы хуценька збеглі.
Агулам зазначу, што экскурсіі - гэта зло. Бо яны замінаюць аглядаць музей тым, каму гэта сапраўды цікава, маюць прыярытэт над звычайнымі наведвальнікамі (усіх могуць пасунуць ці проста выгнаць з памяшкання дзеля групы). Мірон хацеў пакатацца на коннай павозцы, дык давялося чакаць 30 дзяцей, якія прыйшлі пасля нас, бо яны - экскурсія. Дарэчы, 1 круг (3 хвіліны) на брычцы - 3 тыс.
Уваход у музей каштуе 25 тысячаў. Дзеці да 7 год, якія не ходзяць у школу - бясплатна. Астатнія дзеці - 7 тыс. У гэты кошт акрамя права бадзяцца па тэрыторыі ўваходзіць каштаванне сыроў.
Тэрыторыя ўключае ў сябе: ганчарную і ткацкую майстэрні, а таксама майстэрню саломапляцення, кузню, пякарню, цэх дрэваапрацоўкі, этнаграфічную галерэю, экспазіцыю Аўтарэтра, сыраварню, птушнік, ферму, стайню, звярынец, бровар і некалькі кавярняў, а таксама гатэльчык і кірмаш, на якім прадаецца пераважна трэш "а-ля Суздаль" (але сустракаюцца і цікавыя нацыянальныя беларускія вырабы).
Мы пачалі з дзіцячай пляцоўкі, на якой ёсць сямейныя арэлі і, галоўнае, стары Масквіч, у які можна залезці, пакруціць руль, папераключаць перадачы. Потым перакусілі блінамі і каўбаскамі пад крыкі паўліна з суседняга дрэва.
Асобная радасць - прыбіральні на тэрыторыі музею: чыста, стылёва і ёсць мыла з гарачай вадой. А гэта вельмі істотна, бо дзеці гладзяць коней і трусоў, а потым рукамі бяруць сыр.
Вялікая радасць для гарадскіх дзяцей - магчымасць палашчыць і пакарміць свойскіх жывёлаў!
Са шматлікіх майстэрняў Мірону найбольш спадабалася кузня. Ён быў у захапленні ад каваля, які на ягоных вачах з кавалка жалеза зрабіў падкову!
Гараж са старымі машынамі, сярод якіх ёсць таксама трактар, матацыклы і танк - безумоўная радасць для хлопца.
Цікава было ўсё, мы парадаваліся, як вырас музей за тыя 7 год, што мы ў ім не былі.
Але народу было аж занадта!!! Вельмі шмат маскалёў (з самой Масквы), а яны - гучныя і бесцырымонныя. Таму дзень у Дудутказ пакінуў мноства ўражанняў, але вельмі стаміў тлумам і пастаянным чаканнем, калі з майстэрні выйдзе група, каб туды можна было на хвілінку патрапіць і нам.
Таму я б рэкамендавала па магчымасці наведваць Дудуткі ў будзёныя дні, альбо аб'ядноўвацца ў групы. Адно што я не ўпэўненая, што ў музеі ёсць людзі, здольныя праводзіць экскурсіі па-беларуску. Прынамсі мы ніводнага беларускага слова ў адказ на свае пытанні і просьбы так і не дачуліся.
У саламянай майстэрні Мірон упадабаў саламянага каня. Ён марыў пра такога яшчэ з трох год, калі ўпершыню ўбачыў у Менску на выставе. Нарэшце набылі. Цяпер хаваем ад ката, які вырашыў на яго паляваць.
Ёсць пракат ровараў, але дзе ж на іх катацца - так і не высветлілі.
Дзень быў спякотны. Пакуль мы хадзілі па музеі, у машыне лопнуў ад гарачыні футбольны мяч. Шкада яго вельмі, бо ён быў украінскі, з эмблемамі ўсіх украінскіх клубаў.
Калі збярэцеся ў Дудуткі, зазірніце на афіцыйны сайт: http://dudutki.by/index.php (што паказальна, беларускай версіі ён не мае Сумнік ). Тэл. (029) 602 52 50, 603 52 50, т/ф (017) 137 25 25, 133 07 47.

_________________

Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Yahoo Messenger MSN Messenger
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 119
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 29.07.10 19:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

31 ліпеня - 1 жніўня фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"
http://news.dudutki.by/index.html

Мы едзем. Хто з намі?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 119
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 29.07.10 22:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На працягу двух фэставых дзён адбудзецца:

- Фэст рыцарскіх клубаў, які ўключае ў сябе:

* Стылізаваную рэканструкцыя бітвы 15 ліпеня 1410 г.
* Пешы рыцарскі турнір
* Камандны пешы турнір у фармаце 6х6
* Конны рыцарскі турнір і паказальныя выступы конных рыцараў
* Бугурты – пешыя баі атрадаў рыцараў у фарматах "сценка на сценку", "захоп сцяга", "штурм брамы"
* Турнір лучнікаў
* Конкурс пастановачных паядынкаў
* Конкурс менестрэляў
* Конкурс відэафільмаў
* Сярэднявечны кірмаш

- Фэст сярэднявечнай моды, гістарычнага і стылізаванага гарнітура, у рамках якога адбудзецца некалькі паказаў гарнітураў розных эпох і кірункаў

- Фэст тэатральных калектываў, у рамках якога на суд гледачоў будуць вынесеныя па некалькі спектакляў гістарычнай, гераічнай і іншай, блізкай да ідэі фэсту, тэматыцы кожны дзень.

- Кожны з трох дзён фэсту будзе завяршацца вялікім канцэртам. Склад калектываў-удзельнікаў пакуль удакладняецца

- Кожны з гледачоў зможа прыняць удзел у самых разнастайны старадаўніх забавах і атракцыёнах, а таксама паспытаць самай сапраўднай паходнай рыцарскай кухні

- Для жадаючых не ўпусціць нічога з насычанай праграмы фэсту будзе арганізавана намётавае мястэчка ў непасрэднай блізкасці ад фэставай арэны

На тэрыторыі Дудутак будзе арганізавана намётавае мястэчка (месца пад намёт, вада, дровы - гарантаваны арганізатарамі)

Праграма фестываля:

31 ліпеня
11.00 - Адкрыццё
11.30–13.00 - Адборачны турнір зброяносцаў
12.30 - Конкурс гістарычнага гарнітура
13.00–15.00 - Адборачны турнір пешых мечнікаў
14.00 - Конкурс танцавальных калектываў
15.00 - Конны рыцарскі турнір
16.30 - Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы
17.00 - Канцэрт старадаўняй музыкі
21.00 - Конкурс агнявых шоў

1 жніўня
11.00-16.30 - Конкурс тэатральных калектываў
12.00 - Конкурс лучнікаў
13.30 - Конкурс трукавых тэатраў
14.30 - Фінал пешага рыцарскага турніру і танцавальная праграма
16.30 - Пешы камандны турнір
17.00 - Бугурты
18.00 - Закрыццё

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 2
Старонка 1 з 1

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 54 julcik 14076 7.04.10 16:26
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 44925 29.10.09 23:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 62 mama Halja 22961 2.06.09 14:58
Glossop Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 5277 29.10.07 10:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 11995 1.06.07 14:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map