Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Праваслаўная культура -- у школах

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 

Як вы ставіцеся да выкладання прадмета "Праваслаўная Культура" ў школах?
Цудоўна, трэба яшчэ зрабіць яго абаязковым!
0%
 0%  [ 0 ]
Добра, каму цікава -- змогуць вывучаць
15%
 15%  [ 3 ]
Дрэнна, бо гэта надае перавагу адной з канфесіяў/рэлігіяў
36%
 36%  [ 7 ]
Дрэнна, бо ў агульнаадукацыйных школах увогуле не мусяць даваць рэлігійную адукацыю
47%
 47%  [ 9 ]
Галасоў :19

Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3225
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.07.10 18:30    Загаловак паведамлення: Праваслаўная культура -- у школах Адказаць з выцемкаю

http://telegraf.by/2010/07/z-1-verasnja-belaruskx-shkolax-uvodzcca-kurs-pravaslanaj-kul-turi.html

Пакуль уводзіцца факультатыўна. Але тэндэнцыя дрэнная.
Я так разумею, што факультатывы ў школах праводзяцца за грошы падаткаплатнікаў. Цікава, хто выкладаць будзе -- настаўнікі гісторыі/ЧіГ альбо прышлюць служыцеляў культу. У апошнім выпадку баюся шчэ большай русіфікацыі (не столькі моўнай, з гэтым і так поўная ж..., колькі культурнай).
Якія ў каго меркаванні?

_________________

______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 543

ПаведамленнеДададзена: 28.07.10 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

факультатыў альбо школьны кампаент - па-першае, добраахвотна (я не збіраюся запісваць Мсціслава ні на адзін, хіба што ўнікальнае прапануюць)
Паводле інструкцыі, дзіця можа у пач.школе наведваць 2 факультатывы (быць афіц. запісанае не больш як на 2), а ўсяго іх 8 гадзін ( і вельмі проста, калі бацькам гэта не трэба, патрабаваць іншых прадметаў факультатыўна. А калі частка бацькоў хоча - тут ці варта ўмешвацца. Здаецца, 3 запісаных трэба, каб існаваў факультатыў. Каму танчыць, каму на гітары граць. Каму закон божы. Калі падаткаплацельшчыкі незадаволеныя - Кастрычніцкая плошча. А паглядзіце на плошчу і зразумееце, што падаткаплацельшчыкі ўсім задаволеныя.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 543

ПаведамленнеДададзена: 28.07.10 22:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

калі выкладаць будуць настаўнікі - хвалявацца няма за што ўвогуле. Рэальна факультатыў - гэта проста форма прэміі настаўніка, на іх ніхто не шчыруе, дзеці туды як правіла не ходзяць, калі ў настаўнікаў нарады і педсаветы - само сабой, гэта адмяняецца ці адбываецца ў вельмі скарочаным варыянце і потым не адпрацоўваецца, то бок заняткі адбываюцца гады ў рады (бо дзеці не ходзяць, хіба прадленку туды заганяць проста), а грошы за 1 гадзіну на тыдзень - гэта 1/18 стаўкі (хто ведае тарыфную стаўку настаўніка - апублікуйце, палічым). Ад дзяцей на справе патрабуецца адно: ведаць, што яны запісаныя вось на гэты факультатыў, і на пытанне "хто ходзіць на гэтыя заняткі" не забыцца падняць руку.
Мараль: школа не зацікаўленая пускаць выкладаць папоў: настаўнікі халяўную дапнагрузку лепей паміжсобку падзеляць, так ці не? Поп, можа, грошы і не возьме (хоць у Царкве-та ў іх і заробкі, і адпачынкі - усё як у людзей), але ж КРУ не спіць, санстанцыя не спіць і шмат хто яшчэ не спіць, каб школа не расслаблялася, двойчы адну гадзіну не прадасі.
Будзе, можа, пару школ, дзе акапаюцца служыцелі, але пакуль Сонцападобны Колю ў семінарыю рыхтаваць не пачне - думаю, рэальнай пагрозы няма. А калі пару разоў на год кадзілам памахаюць - ад гэтага культура і не набудзе, і не страціць. Падзівяцца дзеці.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3225
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.07.10 23:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid,
школа не зацікаўленая. але, магчыма, зацікаўленая царква.
мне не падабаецца сам пасыл існавання такіх заняткаў.

_________________

______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 543

ПаведамленнеДададзена: 29.07.10 7:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

попыт на рэлігійнае выхаванне задаволены прыцаркоўнымі заняткамі.
у адсутнасць попыту гэтая ініцыятыва заглохне вельмі хутка.
Як і на сяброўства ў піянерскай арганізацыі, як і на лячэнне зубоў у стаматолага, тут хутчэй за ўсё будзе патрабавацца дазвол бацькоў (бо краіна дастаткова поліканфесіянальная, а дзяржава дастаткова свецкая).
Гэта не стане пагрозай. Як нікому і нічому не пагражаюць піянеры. Зараз фактычна няма такіх важакоў - важатых, якія змаглі б уплываць на духоўнасць дзіцяці ў канструктыўны бок - толькі даць прыклад фармальнага стаўлення да такіх пачынанняў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 5646
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.07.10 21:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, з агульным пасылам тваёй думкі згодная. Але мне не ўсё роўна, якая фігня будзе нараджацца і глохнуць на мае грошы. Я плачу вельмі шмат падаткаў, і сёе-тое ў гэтай краіне маю права рэгуляваць. І праваслаўе з піянерамі - смецце, якое не мусіць жыць побач з неспецыялізаванымі (праваслаўнымі ці піянерсікімі) навучальнымі ўстановамі.
Яшчэ Леў Талстой пісаў, што задача школы - даваць веды. Выхаванне - задача сям'і. І калі сям'я лічыць патрэбным выхоўваць пры дапамозе грамадска-палітычных ці рэлігійна-палітычных арганізацыяў - няхай гэта робяць, але па-за школай і на свае ўласныя грошы.

_________________

Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Yahoo Messenger MSN Messenger
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 284
Адкуль: Менск-Прага

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 0:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас у Ліцэі былі заняткі рэлігіі. Вёў праваслаўны сьвятар. Натуральна, па-беларуску. Хадзілі тыя, каму было цікава. У тым ліку і "паганцы", і каталікі.

І "асновы праваслаўнай культуры" можна зрабіць карыснымі. Пытаньне як выкладаюць і хто выкладае. Тое самае з прыродазнаўствам, ЧГДз і г.д.

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

Сямейная фатаграфія. Family photojournalist. Tel: +375 29 1987 000 (Velcom), +375 25 937 22 44 (Лайф), +420 774 527 520 (Vodafone, Prague). E-mail: biazrukaja@gmail.com
Skarynka - View my 'Flickr-river' set on Flickriver
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Саня




Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 9
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.08.10 12:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Някепска, каб за грошы падаткаплацельшчыкаў прапанавалі факультатыў, які бы знаёміў з асноўнымі рэлігійнымі і нацыянальнымі традыцыямі, з якімі могуць сутыкнуцца дзеткі, каб яны пры выпадку не выглядалі з Месяца зваліўшыміся і недарэчнымі. Гэта пры саўку дастаткова было ведаць асноўныя маральныя нормы, а зараз, каб камунікаваць з людзьмі без залішніх непаразуменняў ды выпадковых крыўдаў, не зашкодзіць крыху азнаёміцца як з праваслаўнымі, так і з каталіцкімі, пратэстанцкімі, юдэйскімі, мусульманскімі ды інш. традыцыямі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 543

ПаведамленнеДададзена: 4.08.10 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

і назавем гэта "Сусветны этычны кодэкс", бо аблажацца можна хутчэй не на рэлігійнай глебе. У нас студэнта мусульманіна на гарэлку з салам не паклічаш - пакрыўдзіцца! Хоць, праўда, не ўсе.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 2
Старонка 1 з 1

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Чаму так важна купляць беларускае? 58 Несцерка 11995 20.08.09 8:35
kropka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 4257 13.02.09 9:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 12818 13.02.08 0:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 27 Alionka 12446 14.12.07 19:35
Sebabr Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 2418 20.10.07 19:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map