Шаноўныя сябры!
Наш сайт няспынна развіваецца.
Надыйшоў час аднавіць рухавік сайту - то бок тыя скрыпты, з дапамогай якіх усё тут працуе.
Што новага
З'явілася магчымасць паўторна запытваць код актывавання рахунка (акаунта). Гэта мусіць зменшыць колькасць няўдалых спробаў рэгістравання.
З'явіліся скрыптовыя падказкі мянушак пры напісанні цыдулак, магчымасць рэдагаваць паведамленні з дапамогай дабл-кліка і некаторыя іншыя модныя фічы.
З'явілася магчымасць ствараць апытанні з множнымі адказамі.
Дадаўся вялікі блок, прызваны сачыць за бяспекай. Ён часам брудна лаіцца па-ангельску. Не пужайцеся - хутка перакладу

.
Дадалася магчымасць мабільнага прагляду (пакуль толькі прагляду) -
http://dzietki.org/forum/mo/ ў html выглядзе ці
http://dzietki.org/forum/mo/index.php?type=wap WAP. у мяне не было магчымасці патэсціць гэта ўжывую (мой тэлефончык не ведае што такое інтэрнэт), таму буду ўдзячная, калі вы паглядзіце і адпішаце.
Таксама змянілася структура меню. Спадзяюся, гэта спросціць наведванне сайту для неспрактыкаваных карыстальнікаў. Кніжны куток, мультымедыя і матэрыялы для друку вынесеныя на першы ўзровень. Таксама вылучаная галінка "метадычныя матэрыялы".
Што-небудзь можа часова адваліцца - абавязкова напішыце мне пра гэта (можна ў гэтай тэме) - і я папраўлю (спадзяюся

).
Як звычайна хацелася б пачуць водгукі.
Дзякуй!