Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3242 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
Дарагія “дзеткаўцы”!
Прапаную набыць дэбютны альбом выдатнага барда Аляксея Жбанава. Аляксей - даўні сябар многіх заўсёднікаў гэтага сайту, сярод яго прыхільнікаў - аматары добрых сьпеваў ад 1 году да 90:).
Замовіць дыск можна непасрэдна ў аўтара, напісаўшы ліст на адрас shbanau@mail.ru . Тады аўтограф выканаўцы вам гарантаваны.
Але хутчэйшы шлях - зьвярнуцца да мяне (Марыя Мартысевіч) праз кантакты: +375296404679; +3752975008870; maryjka.m@gmail.com
Кошт - 10 000 рублёў.
…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.
"Песні для мамы" – падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У кружэлцы сабраныя песні, напісаныя ў Мінску і Маскве ў 1997 – 2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча) аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку – маці.
Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Мінску. Піша вершы і песні па-руску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”. Жыве ў Мінску.
Песні Аляксея Жбанава “У векавечнай Бацькаўшчыне клёны...” (на словы У. Караткевіча), “Песня філаматаў” (на словы А. Міцкевіча, пераклад з польскай - К. Цвірка), а таксама песню на яго ўласны верш “Маладыя, вясёлыя…” можна паслухаць “У кантакце”:
http://vkontakte.ru/audio.php?gid=9267988
Таксама можна пачуць запісы А. Жбанава “Панна Вясна” і “Песня філаматаў”, спампаваўшы трэкі:
http://narod.ru/disk/20114358000/a_zhbanau_panna_viasna.m4a.html
http://narod.ru/disk/20114522000/a_zhbanau_pesnia_filamatau.m4a.html _________________
 |
|