Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як навучыць не баяцца няўдачы?

Да старонкі Папяр.  1, 2, 3, 4  Наст. 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 14.03.2006
Паведамленні: 6345

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 12:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, мы рэдка ходзім. Янка не казаў пра заняткі з псіхолагам - толькі на мастачок і да лагапеда ходзіць.

Black aspid, так, у саду выхавацелькі кажуць, што не бавае такога. каб янка дрэнна сябе паводзіў, што ён заўжды слухаецца. Яго любіць нават жорсткая з выгляду нянечка. А дома ён ніфіга не слухаецца і трывала сядзіць на галаве Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 5715
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 14:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікава, да чаго мы даразмаўляемся. Гурток на Макаёнка Мірцік любіць і гатовы ўсё на свеце прамяняць дзеля яшчэ аднога занятку, ён давярае Таццяне, сумуе па ёй, верыць кожнаму яе слову. Думаю, што пасля дзеда, мяне і таты - менавіта яна самы аўтарытэтны для яго чалавек.
Так што на Макаёнка страху няўдачы ў яго няма, ці ён значна менш за ўсе задавальненні.
Але ўвогуле тэма актуальная. Бо ад заняткаў гімнастыкай Мірон ужо два тыдні як адмовіўся, бо куляцца ў яго атрымліваецца, а стаяць на галаве - не. І тое, што трэнер увесь час казаў яму, што ён такі вялікі і нязграбны, прымушала яго плакаць. Ён шчыра змагаўся, трэніраваўся, але ў нейкі момант проста здаўся і адмовіўся ісці на заняткі. Цяпер трэніруецца часам сам у пакойчыку, для сябе.
Яшчэ Мірціка цяжкавата натхніць рабіць тое, што ў яго не атрымліваецца. Ён можа адмовіцца ад марозіва, якое вельмі любіць, бо мы больш не дапамагаем яму адкрываць пакункі, а некаорыя без нажніцаў ён расклеіць яшчэ не ў стане.
Ён перажывае, калі кагосьці хваляць, а яго не адзначаюць. Але каб супакоіцца, яму дастаткова перапытаць у мяне, ці ён усё яшчэ для мяне самы лепшы. І ўсе заўвагі педагогаў адыходзяць у нябыт.
Ён хоча быць ва ўсім першым, і крыўдзіцца, што ягоны дзень народзінаў пазней, чым у некаторых дзетак, якім раней за яго споўніцца 6 год.
Мне ўсё гэта дзіўна, бо мне самой не ўласціва: я заўсёды мела свае крытэры самапавагі. І ў тым, што для мяне было важна, заўсёды дасягала перамогі (напрыклад у лыжнай гонцы, будучы вызваленай ад фізкультуры, ў чацвёртым класе ў алімпіядзе па матэматыцы для шасцікласнікаў ці ў конкурсе спеваў і танцаў сярод дзетсадаўцаў, ніколі не хадзіўшы ў садок). Але на мне з маленства вісела адказнасць за малодшых, і ніхто мяне не прытуляў і не ствараў казкі ў жыцці. Думаю, старэйшым дзецям у вялікіх сем'ях такія дзіўныя страхі і няўпэўненасць увогуле неўласцівыя (прыклад Мсціслава ўжо гучаў, я з ім пры сустрэчы абсалютна як з дарослым камунікую).
Што да Мірона, ён таксама ўвесь час запытваецца, ці можна: ці можна ў прыбіральню, ці можна глытаць цукерку, ці можна памаляваць. Не перастаю здзіўляцца, бо сама дазволу не пыталася ніколі і ад іншых не патрабую. Можа гэта садок?

Мы спрабуем мадэляваць жыццё, страхі і перамогі ў гульнях: шахматы, тачкі, ролевыя гульні са звярамі. Маквін жа не здаваўся і не плакаў, калі не здабываў кубак з першай спробы? І пешка не плача, калі конь выскоквае наперад, бо гэта патрэбна для перамогі ў партыі. Бачу, што гульні даюць паступова плён. Што неўзабаве Мірон канчаткова асэнсуе і ўкладзе ў галаве сабе каштоўнасці перамог, першынства і спаборніцтва, вызначыцца, калі важней працэс, а калі - вынік. Дарэчы, ён стаў нашмат больш смелым, калі з'явіўся кот.

_________________

Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Yahoo Messenger MSN Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 14.03.2006
Паведамленні: 6345

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, па апісанні ў яго такіх псіхалагічны тып, як у мяне.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 1422
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 15:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А, ну калі пра "слухацца" - то гэта таксама не да нас (не дома, прынамсі).
Можна толькі хіба дамовіцца нешта зрабіць, калі ёсць стымул: хутчэй паесці, каб мульцік паглядзець, прыбрацца на стале, каб потым з дзедам памаляваць і г.д.
А вось як знайсці такі стымул, які пераканае дзіця не баяцца новага і не зважаць на няўдачу?..
Успомніла яшчэ адзін прыём: абмеркаваць з дзіцем наступствы пройгрышу і высветліць, што нічога страшнага не здарыцца. Разам з тым будзе магчымасць зразумець, чаго дзетка насамрэч баіцца: рэакцыі выхавацелькі, насмешак сяброў ці яшчэ чаго.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1709
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 16:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
І тое, што трэнер увесь час казаў яму, што ён такі вялікі і нязграбны, прымушала яго плакаць.


ну як можна такое казаць чалавеку, асабліва дзіцю, які стараецца!!!? я проста вар'яцею ад савецкіх метадаў! У Амэрыцы такога проста быць не можа. Калі нешта такое бывае, то настаўнікі заўсёды падкрэсьліваюць, што ў кожнага свая хуткасьць і здольнасьці, што ім і самім нешта доўга не давалася і хваляць дзіця на настойлівасьць і стараннасьць і заўсёды кажуць, што калі стараешся, то раней ці пазьней абавязкова атрымаецца - і гэта абсалютная праўда.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 3315
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 8:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, а ты ўпэўнена, што Мірону казалі, што ён нязграбны? ён сам табе так сказаў? Можа проста ён бачыць худога Франка, у якога ўсё лёгка атрымліваецца, і на яго тле ня хоча хадзіць на гімнастыку?

Дарэчы, Франак таксама доўга пытаўся, ці можна ў прыбіральню, я казала, што не і сьмяялася. Зьдзіўляўся, але перастаў пытаць. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 551

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 10:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, перадай Мірону (калі палічыш патрэбным). што Мсціслаў расстроіўся, калі пачуў, што Мірцік не хоча хадзіць. Сумнік Можа, маральная падтрымка спрацуе?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3240
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 12:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
я не ведаю, як фармуюцца тыя псіхалагічныя тыпы. Магчыма, прынамсі, часткова -- якраз праз узаемаадносіны ў сям'і і соцыуме.

наталька,
ну вось мне рэальна не падабаецца гэта слова. Хочацца, каб абодва -- і мама, і дзіця-- не "слухаліся", а "рэагавалі на просьбу". Для мяне гэтыя словы нясуць розны сэнс.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 14.03.2006
Паведамленні: 6345

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, я не памятаю, ды і чыталі нам у дачыненні да мэнэджменту - там ранняе дзяцінства не істотна, бо ўсе ўжо выраслі.
Тут ёсць псіхолагі - можа яны падкажуць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 14.03.2006
Паведамленні: 6345

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 1:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось пра сарамлівасць http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=1413
Там жа пра нізкую самаацэнку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 551

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 8:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Супер!
Сяджу і думаю, як памылкі свайго выхавання скарэгаваць у дзецях. Мы ж з мужам жахлівыя сарамліўцы па сёняшні дзень, з рэдкімі ўсплескамі публічнасці Rolling Eyes
А наконт прасіць і загадваць - цалкам слушна. Я дзецям тлумачу, што просьба - гэта калі альбо так, альбо не. Калі ты просіш - не факт, што адказ будзе станоўчым. Табе маюць права адмовіць. І ты маеш права адмовіць.
Праўда, неяк забываюся, што і яны маюць права адмовіць мне ў просьбе. Зьбянтэжаны
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 3315
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 9:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, каго-каго, а Мсціслава назваць сарамлівым нельга! Балбоча кожнаму сустрэчнаму!!! Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 3315
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 9:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Эх, а я таксама вельмі сарамлівая і няўпэўненая, і Франак таксама даволі сарамлівы. Вершык распавесьці Дзеду Марозу, дык так ціхенька, што ніхто не пачуе...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 551

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 9:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэта тэмперамент. Гэта не прап'еш. Але калі б спыталі ў яго, па якім тыпе бацькі ім кіруюць, адказ быў бы "па АЎТАРЫТАРНЫМ". часам як заявіць:"Вы на мяне ўвесь час ціснеце!" Ржунімагу
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 578
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 14.02.10 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 2
Да старонкі Папяр.  1, 2, 3, 4  Наст.
Старонка 3 з 4

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 116 12.08.10 12:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 399 julcik 126053 26.12.09 21:36
rasiczka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 1594 8.07.09 8:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 27308 22.05.09 15:07
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 2647 7.06.07 16:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map