| Уваход на форум і рэгістрацыя |
Чаму я не магу ўвасьці? А вы зарэгістраваліся ці як? Каб увайсьці, трэба рэгіцца. А магчыма вам забаранілі ўваход на гэты форум (у такім выпадку вы ўбачыце паведамленьне)? Калі гэтак, дык вам лепей зьвязацца з адміністратарам або ўэбмайстрам каб высьвятліць, чаму гэта адбылося. Калі вы былі зарэгістраваныя й вам не забаранялі доступ, дык праверце, ці слушна вы ўводзіце ймя ды пароль. Звычайна праблема менавіта ў гэтым, а калі ўсё ж не, дык зьвяжыцеся з адмінам, магчыма, ён няслушна наладзіў форум. Угару |
 |
Навошта мне ўвогуле патрэбна рэгістравацца? Рэгістрацыя надае вам дадатковыя магчымасьці: аватары, асабістыя паведамленьні, адпраўка e-mail, удзел у групах ды г.д. Рэгістрацыя зойме ў вас адно пару хвілінаў, таму рэгіструйцеся й атрымоўвайце асалоду. Угару |
 |
Чаму мяне аўтаматычна адлучае? Калі вы не адзначылі птушачкай пункт Уваходзіць аўтаматычна, дык вы мусіце заставацца пад сваім імем на форуме толькі некаторы абмежаваны час. Гэта зроблена дзеля таго, каб ніхто ішны ня здолеў скарыстаць ваш уліковы запіс. Дзеля таго, каб вас аўтаматычна не адлучала ад форуму, вы мусіце абраць пункт Уваходзіць аўтаматычна, але мы ня раім вам рабіць гэтае на агульнадасягальным кампутары, напрыклад у калгаснай бібліятэцы, грамадзкай прыбіральні ці інтэрнэт-кавярні . Угару |
 |
Як зрабіць, каб я не зьяўляўся ў сьпісе актыўных карыстальнікаў? У наладках вашага пашпарта вы знойдзеце опцыю Хаваць вашую прысутнасьць на форуме, калі вы абярэце Так, дык будзеце бачныя адно адміністратарам ды сабе самому. А для астатніх вы будзеце адлюстроўвацца як схаваны карыстальнік. Угару |
 |
Я забыўся на пароль! Ня трэба бянтэжыцца! Хаця ваш пароль і ня можа быць адноўлены, але вам без праблемаў выдадуць новы. Дзеля гэтага клікніце на Я забыўся на пароль ды пільнуйцеся інструкцыяў, і неўзабаве вы ізноў патрапіце на форум Угару |
 |
Я зарэгістраваны, але ўвайсьці не магу! Першае: праверце слушнасьць набору (ўводу) імя й паролю. Другое: магчыма, ваш уліковы запіс патрабуе актывізацыі. Некаторыя форумы патрабуюць, каб усе новыя карыстальнікі былі актывізаваныя самастойна альбо адміністратарам форуму да таго, як вы здолееце ў яго ўвайсьці. Галоўная нагода гэтых маніпуляцыяў — яна скасоўвае магчымасьці для ананімных злаўжываньняў на форуме. Калі вы завяршалі працэс рэгістрацыі, вам паведамлялася, патрабуецца актывізацыя альбо не. Калі вам даслалі e-mail, дык кіруйцеся інструкцыямі ў лісьце. Калі вы не атрымоўвалі ліст, дык пераканайцеся на слушнасьць свайго e-адрасу. Калі вы ўпэўненыя, што ўвялі слушны адрас e-mail, але ліста не атрымалі, дык зьвяжыцеся з адміністратарам форуму. Угару |
 |
Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсьці! Найбольш верагодна, што вы ўвялі няслушнае імя ці пароль (праверце ліст, які вам даслалі, калі вы зарэгістраваліся) альбо адміністаратар выдаліў ваш уліковы запіс. Калі слушна другое, дык магчыма вы не напісалі ніводнага паведамленьня? Адміністратары здатныя выдаляць неактыўных карыстальнікаў, каб зьменшыць памер базы зьвестак. Паспрабуйце зарэгістравацца ізноў ды прыняць удзел у дыскусах. Угару |
 |
| Парамэтры й наладкі карыстальніка |
Як мне зьмяніць свае наладкі? Усе вашыя наладкі захоўваюцца ў базе зьвестак (натуральна, калі вы зарэгістраваныя). Каб зьмяніць іх, перайдзіце ў разьдзел Пашпарт (звычайна спасылка на яго месьціцца ўверсе форуму, але бываюць выключэньні). Там вы зможаце зьмяніць свае наладкі Угару |
 |
У форумах няслушны час! Час звыйчайна слушны, але вы здатныя бачыць час, які тычыцца іншага гадзінавага пасу, а ня той, ў якім знаходзіцеся вы. У такім выпадку зьмяніце гадзінавы пас на свой: Сыднэй, Чыкага й г.д. Улічвайце, што для зьмены гадзінавага пасу, як і для зьменаў большасьці наладак, патрабуецца быць зарэгістраваным карыстальнікам. Угару |
 |
Я зьмяніў гадзінавы пас, але час усё адно левы! Дык перавядзіце свой гадзіньнік! - жарт. Магчыма трэба ўлічваць, што гэты форум ігнаруе пераходы на летні час. Угару |
 |
Моего языка нет в списке! Адміністратар не паліглот, а магчама проста забыўся на інсталяцыю вашае мовы на форуме. Паспрабуйце ветліва даведацца ў гэтага адміна, ці здольны ён інсталяваць запатрабаваную мову. Угару |
 |
Як я магу разьмясьціць малюнак пад сваім нікам? Пад імем карыстальніка могуць быць дзьве карцінкі. Першая адносіцца да вашага званьня, звычайна гэта зорачкі, якія сьведчаць на тое, колькі паведамленьняў вы пакінулі на форуме альбо на ваш статут у гэтым форуме. А ніжэй можа знаходзіцца выява паболей, якая называецца «аватара». Гэта выява звычайна ўнікальная для кожнага карыстальніка. Ад адміністратараў залежыць, ці ўключаная падтрымка аватараў, і ад іх таксама залежыць, якія аватары могуць быць скарыстаныя. Калі на гэтым форуме не ўключаная падтрымка аватараў, дык гэта рашэньне гаспадара. Угару |
 |
Як я магу зьмяніць сваё званьне? Звычайна вы ня здатныя самі зьмяняць сваё званьне (званьне адлюстроўваецца ніжэй за вашае імя ў створаным вамі паведамленьні альбо тэме, а таксама ў вашым пашпарце, у залежнасьці ад карыстанага стылю). Большасьць форумаў выкарыстоўвае званьні, каб паказаць якая колькасьць паведамленьняў была напісаная й каб ідэнтыфікаваць асобных карыстальнікаў: напрыклад, мадэратары й адміны здатныя мець адмысловыя званьні. Калі ласка, не забруджвайце форум непатрэбнымі паведамленьнямі выключна дзеля таго, каб падвысіць сваё званьне, за гэта мадэратар альбо адміністратар можа проста зьнізіць колькасьць адасланых вамі паведамленьняў. Угару |
 |
Калі я клікаю па спасылцы «Адаслаць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсьці? Адно зарэгістраваныя карыстальнікі здатныя адсылаць e-mail празь інсталяваную на форуме форму (калі гэтая магчымасьць увогуле дазволеная адміністратарам). Гэта зроблена дзеля таго, каб папярэдзіць злаўжываньні сыстэмаю e-mail ананімнымі карыстальнікамі. Угару |
 |
| Стварэньне паведамленьняў |
Як мне стварыць тэму ў форуме? Лёгка. Клікніце па адпаведным гузіку ў вакне форума альбо тэмы. Вам, магчыма, прыйдзецца зарэгістравацца перш чым адаслаць паведамленьне. Тое, што вы здатныя рабіць у дадзеным форуме пералічана ўнізе старонкі форума й тэмы (Вы здатныя пачынаць тэмы ў гэтым форуме, Вы здатныя адказваць на паведамленьні й г.д.) Угару |
 |
Як я магу рэдагаваць альбо выдаляць паведамленьне? Калі вы не адміністратар альбо мадэратар форума, вы здатныя рэдагаваць і выдаляць адно свае ўласныя паведамленьні. Вы здатныя рэдагаваць паведамленьне (іншы раз, толькі на працягу некаторага вызначанага часу з моманту стварэньня) клікнуўшы па гузіку Рэдагаваць, які адпавядае дадзенаму паведмленьню. Калі хтосьці ўжо адказаў на вашае паведмленьне, дык пад ім зьявіцца невялічкі надпіс, які паказвае колькі разоў вы рэдагавалі паведамленьне. Гэты надпіс не зьяўляецца, калі ніхто яшчэ не адказваў на вашае паведамленьне, ён таксама не зьяўляецца, калі вашае паведамленьне адрэдагаваў адміністратар ці мадэратар (яны мусяць самі пакінуць адзнаку, дзе паведамляецца, чаму яны гэта зрабілі). Майце на ўвазе, што звычайныя карыстальнікі ня здатныя выдаліць паведамленьне, калі на яго ўжо нехта адказаў. Угару |
 |
Як далучыць подпіс да майго паведамленьня? Дзеля таго, каб далучыць подпіс, вы мусіце ўперад стварыць яго ў сваім пашпарце. Пасьля стварэньня вы мусіце адзначыць птушачкай пункт Далучыць подпіс у форме адсылкі паведамленьня, каб подпіс далучаўся. Вы таксама здатныя зрабіць каб ваш подпіс далучаўся па змоўчваньню, калі адзначыце адпаведны пункт у вашым пашпарце (вы зможаце адлучаць подпіс у асобных паведамленьнях, зьняўшы птушачку на Далучыць подпіс) Угару |
 |
Як стварыць апытаньне? Стварыць апытаньне лёгка: калі вы ствараеце тэму (альбо рэдагуеце першае паведамленьне ў тэме, калі ў вас ёсьць на тое правы) трохі ніжэй за асноўную форму для стварэньня паведамленьняў, вы ўбачыце форму Стварыць апытаньне. Калі ж вы яе ня бачыце, дык хутчэй за ўсё ў вас няма правоў для стварэньня апытаньня. Вы мусіце ўвесьці тэму апытаньня, пасьля задаць як мінімум два варыянты адказа (каб дадаць варыянт адказа, ўвядзіце яго й клікніце гузік Дадаць варыянт. Вы таксама здатныя ўсталёўваць ліміт часу на апытаньне, 0 азначае трывалае апытаньне без абмежаваньня часу ягонага дзеяньня. Таксама існуюць абмежаваньні на колькасьць варыянтаў адказу, яны ўсталёўваюцца адміністратарам. Угару |
 |
Як я магу рэдагаваць альбо выдаляць апытаньне? Гэтаксама як і паведамленьні, апытаньні здатныя выдаляць адно іх стваральнікі, мадэратары альбо адміністратары. Каб рэдагаваць апытаньне, перайдзіце да рэдагаваньня першага паведамленьня ў тэме (яно заўжды тычыцца апытаньня). Калі ніхто не пасьпеў прагаласаваць, дык карыстальнікі здатныя рэдагаваць альбо выдаляць апытаньне, але калі ўже хтосьці прагаласаваў, дык адно мадэратары ды адміністратары здольныя выдаліць яго. Гэта зроблена дзеля таго, каб нельга было зьмяняць варыянты адказаў у той час, калі людзі ўжо прагаласавалі. Угару |
 |
Чаму для мяне недасяжныя некаторыя форумы? Некаторыя форумы дасяжныя адно пэўным карыстальнікам альбо групам карыстальнікаў. Каб іх праглядаць, ствараць тамака паведамленьні й г.д., вам спатрэбіцца адмысловы дазвол. Толькі мадэратары й адміністратары форума могуць надаваць гэткі дазвол, зьвязвайцеся зь імі. Угару |
 |
Чаму я не здольны галасаваць у апытаньні? Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі здатныя ўдзельнічаць ў апытаньні (каб пазьбегнуць падтасоўкі вынікаў ананімнымі карыстальнікамі). Калі вы зарэгістраваныя, але ня здатныя галасаваць, дык, хутчэй за ўсё, у вас няма на гэта неабходных правоў. Угару |
 |
| Фарматаваньне паведамленьняў ды кшталты ствараемых тэмаў |
Што ёсьць BBCode? BBCode - гэта адмысловая рэалізацыя HTML, магчымасьць выкарыстаньня BBCode вызначаецца адміністратарам (вы таксама здатныя адлучаць яго (код) у кожным паведамленьні). BBCode вельмі падобны да HTML, тэгі ў ім атачаюцца ў квадратныя дужкі [ і ], а не < і >, ён надае карыстальніку больш магчымасьцяў у стварэньні паведамленьняў. За дадатковай інфармацыяй пра BBCode зьвяртайцеся да інструкцыяў па BBCode, спасылка на якія дасягальная з формы адсылкі паведамленьняў. Угару |
 |
Ці здатны я карыстаць HTML? Залежыць ад таго, ці дазволена гэта адміністратарам. Калі дазволена, дык, хутчэй за ўсё, працаваць будуць адно некалькі тэгаў. Гэта зроблена дзеля бясьпекі, каб забараніць выкарыстаньне праблемных тэгаў. Калі HTML далучаны, дык вы здатныя адлучыць яго для канкрэтнага паведамленьня пры яго стварэньні. Угару |
 |
Што ёсьць сьмешачкі? Сьмешачкі, альбо смайлікі, або эматыконы — гэта маленькія выявы, якія карыстаюць дзеля таго, каб выказаць эмоцыі, пачуцьці, прыкладам :) азначае радасьць, :( азначае сум. Поўны сьпіс сьмешачкаў можна пабачыць у форме стварэньня паведамленьняў. Толькі не перастарайцеся, карыстаючы іх: яны лёгка здольныя зрабіць паведамленьне нечытэбельным, і мэханік можа адрэдагаваць вашае паведамленьне, альбо ўвогуле яго выдаліць. Угару |
 |
Ці здатны я ўстаўляць выявы? Вы здатныя ўстаўляць выявы ў паведамленьні. Але пакуль няма магчымасьці загружаць выявы на форум. Вы мусіце пазначыць спасылку на выяву, якая знаходзіцца на дасягальным для прагляду сэрвэры, напрыклад: http://www.some-unknown-place.net/my-picture.gif. Вы ня здатныя пазначыць спасылку на свой кампутар ды файлы на ім (калі, натуральна, ён не зьяўляецца агульнадасягальным сэрвэрам). Дзеля адлюстраваньня выявы ў паведамленьні карыстайце тэг [img] BBCode альбо адпаведны тэг HTML (калі гэтае дазволена). Угару |
 |
Што ёсьць «Абвестка»? Абвестка часьцей за ўсё ўтрымоўвае важкую інфармацыю, якую вы мусіце прачытаць як мага хутчэй. Абвестка заўсёды знаходзіцца ў самым версе форуму ў якім яна была створаная. Магчымасьці стварэньня абвестак залежаць ад вашага ўзроўню дасягу, які вызначаецца адміністратарам. Угару |
 |
Што ёсьць «Прымацаваная тэма»? Прымацаваныя тэмы месьцяцца ніжэй абвестак на старонцы прагляду форума, ды пры гэтым адно на першай старонцы. Звычайна яны таксама ўтрымліваюць важкую інфармацыю, і вам варта чытаць іх пры першай магчымасьці. Таксама як і пры стварэньні абвестак, вам запатрабуецца пэўны ўзровень дасягу. Угару |
 |
Што ёсьць «Тэма закрытая»? Тэмы здатныя быць закрытымі адно мэханікамі альбо адміністратарамі. Вы ня здольныя адказваць на закрытыя тэмы, і любое апытаньне ў закрытай тэме аўтаматычна спыняецца. Угару |
 |
| Узроўні карыстальнікаў ды групы |
Хто такія адміністратары? Адміністратары маюць найвышэйшы ўзровень кантролю над форумам. Гэтыя асобы здатныя кантраляваць ды рэгуляваць усе аспэкты форума: прызначэньне дасягу, адлучэньне карыстальнікаў, стварэньне групаў карыстальнікаў і прызначэньне мэханікаў ды г.д. Яны таксама маюць поўныя мадэратарскія правы ва ўсіх форумах. Угару |
 |
Хто такія мэханікі? Мэханікі, альбо мадэратары - гэта карыстальнікі (альбо групы карыстальнікаў) чыя работа — штодня сачыць за форумамі. У іх ёсьць магчымасьць рэдагаваць, выдаляць, закрываць ды зноў адкрываць тэмы, перасоўваць ды падзяляць тэмы ў форумах, за якія яны адказваюць. Галоўныя задачы мэханікаў: не дапускаць сварак у форумах, абразаў, сачыць, каб паведамленьні адпавядалі тэме форуму. Угару |
 |
Што ёсьць групы карыстальнікаў? Адміністратары здольныя аб`ядноўваць карыстальнікаў у групы. Кожны карыстальнік здатны быць чальцом некалькіх групаў, і кожнай групе могуць быць прызначаныя індывідуальныя правы дасягу. Гэта спрашчае адміністратарам працу з прызначэньнем некалькіх карыстальнікаў мэханікамі форуму, альбо наданьнем дасягу да прыватных форумаў ды г.д. Угару |
 |
Як мне ўступіць у групу? Дзеля таго, каб стаць чальцом групы, клікніце по спасылцы «Групы», якая звычайна месьціцца ўверсе (але гэта залежыць ад дызайну) і вы ўбачыце сьпіс групаў. Ня ўсе групы агульнадасягальныя, некаторыя здатныя быць закрытымі, а некаторыя - прыхаванымі. Калі група агульнадасягальная, дык вы здатныя запытаць сяброўства ў ёй, націснуўшы на адпаведны гузік. Мэханік групы мусіць зацьвердзіць вашае сяброўства ў групе, таксама ён здатны запытацца нагодаў вашага сяброўства. Калі ласка, не даймайце мэханіка групы, высьвятляючы, чаму ваш запыт быў адхілены. Угару |
 |
Як мне стацца мэханікам групы? Групы карыстальнікаў ствараюцца адміністратарамі форуму, яны ж і прызначаюць мэханікаў групаў. Калі вы зацікаўленыя ў стварэньні групы, дык зьлістуйцеся з адміністратарам. Угару |
 |
| Цыдулькі (Асабістыя паведамленьні) |
Я не магу адаслаць асабістае паведамленьне! Магчыма гэта выклікана наступным; вы не зарэгістраваныя і/альбо не ўвайшлі на форум, адміністратар забараніў адсылаць асабістыя паведамленьні на ўсім форуме альбо адміністратар забараніў асабіста вам адсылаць асабістыя паведамленьні. Калі слушна трэцяе, дык запытайцеся ў адміністратара на нагоды. Угару |
 |
Я ўвесь час атрымоўваю непажаданыя асабістыя паведамленьні! У будучым мы далучым магчымасьць стварэньня ігнор-сьпісу ў службу асабістых паведамленьняў. Пакуль жа, калі вы працягваеце атрымоўваць непажаданыя цыдулькі ад кагосьці, дык паведмце пра гэтае адміністратару: ён здатны ўвогуле забараніць гэтаму карыстальніку адсылку цыдулек. Угару |
 |
Я атрымаў спам альбо абразьлівы e-mail ад некага з гэтага форуму! Шкада гэта чуць. Форма адсылкі e-mail на дадзеным форуме уключае меры перасьцярогі й магчымасьць адсочваць карыстальнікаў, якія адсылаюць падобныя паведамленьні. Вы мусіце напісаць e-mail адміністратару форума з поўнай копіяй атрыманага ліста, пры гэтым вельмі важна ўключыць ўсе загалоўкі. Адміністратар здолее пасьля прыняць меры. Угару |
 |
| Інфарамацыя пра phpBB 2 |
Хто спраграмаваў гэты форум? Гэтае праграмнае забясьпечаньне (у яго зыходнай форме) створана й распаўсюджваецца Групаю phpBB, ёй і належаць аўтарскія правы на яго. Гэты форум выпускаецца пад ліцэнзіяй GNU General Public Licence і здатны вольна распаўсюджвацца, за дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па вышэйпададзенай спасылцы Угару |
 |
Чаму тут няма пэўнае функцыі? Гэты форум быў спраграмаваны Групаю phpBB. Калі вы ўпэўненыя, што пэўная функцыя мусіць быць далучанай, наведайце сайт phpbb.com ды даведайцеся, што мяркуе на гэты конт Група phpBB. Угару |
 |
З кім можна зьнітавацца па пытаньні нетактоўнага выкарыстаньня й юрыдычных пытаньнях, зьвязаных з гэтым форумам? Вы мусіце зьвязацца з адміністратарам дадзенага форуму. Калі вы ня здатныя высьвятліць, хто зьяўляецца адміністратарам, дык найперш зьвяжыцеся з мэханікамі ды запытайце ў іх. Калі й цяпер атрымаць адказу не атрымоўваецца, дык зьвяжыцеся з уладальнікам дамэну (напрыклад скарыстаўны дадзеныя whois lookup). Калі ласка, улічвайце, што Група phpBB не мае аніякага кантролю над дадзеным форумам, і не нясе адказнасьці за тое, кім ды як, гэты форум скарыстоўваецца. Абсалютна бессэнсоўна зьвяртацца да Групы phpBB па юрыдычных пытаньнях, якія не тычацца наўпрост вэбсайта phpbb.com, альбо, якія часткова тычацца праграмовага забесьпячэньня phpBB групы. Калі ж вы ўсё адно адашліцё e-mail Групе phpBB, дык не чакайце на многае. Угару |
 |
|