Старонка 1 з 3. Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 наступная »
|
Каментары |
Георгій Ліхтаровіч: Мароз-мастак
Не дачакаешся, каб схібіў
Наш віртуоз мароз-мастак,
Калі бяліламі на шыбе
Малюе папараць за так. далей »
| 0 |
Песенька Вожыка
Як дзяўчынка-аблачынка,
Ты выходзіш на сцяжынку,
Ты глядзіш на голыя кусты.
Ты - такая, ты - такая,
Ты - такая, ты - такая, -
Не магу сказаць, якая ты. далей »
| 0 |
Каляднае надвор'е
Паглядзі праз гадзіну – на вуліцы мароз
Люстраныя каткі шалёны вецер аблізаў.
Акалелыя пальцы бароняць сіні нос:
Ах, падманлівае сонца, рукавіцы не ўзяў! далей »
| 0 |
Мікола Хведаровіч: Ля хат высокія сумёты
Ля хат высокія сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі,
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі. далей »
| 0 |
Алейнік Наталля: Снег
Прыйшоў сынок са школы
І мне распавядаў,
Што ўсё пакрыта снегам,
Што снег усё схаваў далей »
| 0 |
Артур Вольскі: Калядкі
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі! далей »
| 0 |
Рыгор Барадулін: Аб’ява дапамагла!
Сон мне сніўся
Добры самы,
Ды ўсхапіўся я
На золку:
— А калі ж мы будзем,
Мама,
Цацкі запрашаць
На ёлку? далей »
| 0 |
Зімовыя прыпеўкі
Навагоднія і проста зімовыя прыпеўкі на розны ўзрост. далей »
| 0 |
Юрась Півуноў. Зімовыя вершы
Завея снежная чаруе
Лугі, палеткі ды лясы,
Бялюткай фарбай ўсё малюе
І тчэ сняжынкай паясы. далей »
| 0 |
Новы Год
песня з рэпертуара дзіцячага хора "Велікан" далей »
| 0 |
Надыход зімы . Мсціслаў Церашкоў (першая спроба пейзажнай лірыкі)
арфаграфія аўтарская, аўтар настойвае. далей »
| 0 |
Крысціна Чармных: Скандынаўская песня
Лёд звініць, зямля трашчыць –
Скандынаўскі бог ідзе:
Б’е сякераю ў шчыт.
Ззяе іней у барадзе. далей »
| 0 |
Таццяна Дзям'янава: З Новым годам!
Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды! далей »
| 0 |
Станіслаў КАЦУБА: Карагод
Скалыхнуўся бор высокі.
Пачала зайчыха скокі.
Побач з ёй ідзе ліса -
Хвост палае ў верасах. далей »
| 0 |
Янка Купала: З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай! далей »
| 0 |
Мікола Чарняўскі: Змайстравалі сані
Мы зімою самі
Змайстравалі сані.
Змайстравалі сані -
З хвацкімі насамі.
Змайстравалі сані -
Спеў пад палазамі! далей »
| 0 |
Зімовыя вершы Алеся КАСКО
Свет паўстане
светлым, чыстым,
блізкім... І праз многа зім
зноў паранюся дзяцінствам,
загаюся, зноў жа, ім. далей »
| 0 |
Калядніца    
Святыя Каляды.
Калеюць калоды.
Цяплеюць пагляды
Ад Боскай лагоды. далей »
| 0 |
Зімовы малюнак (+ ноты)
Кружацца, кружацца зоркі-сняжынкі
І зіхацяць таямнічым святлом. далей »
| 0 |
Чараўніца-зіма (+ ноты)
Прыйшла ў госцейкі зіма,
Снегам нас прывеціла. далей »
| 0 |
Вершы пра зіму
Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі! далей »
| 0 |
Пятрусь Макаль: Дзень добры, таварыш Студзень!
Студзень -
не той студзень,
што ставяць на стол часамі.
Дружыць мы са Студзенем будзем -
вы гэта пабачыце самі... далей »
| 0 |
Снежныя загадкі
Хто на месцы не сядзіць,
Разам з ветрыкам ляціць?
Жвава кружацца пушынкі,
Гэта белыя … далей »
| 0 |
Яліначка (+ ноты)
Ў лесе яліначцы
Холадна зімой. далей »
| 0 |
КАРАГОД (навагодні) + ноты
Прывітанне, Новы год!
Снегавы і золкі.
Завадзі нам карагод,
Каля нашай ёлкі! далей »
| 0 |
|