Старонка 1 з 9. Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 наступная »
|
Каментары |
Іван Юкляеўскі: Вершы з кнігі "Ранак верасовы" (1979)
Мышка-палёўка,
сівая галоўка,
вушкі - ўсё чуюць,
вочкі - пільнуюць. далей »
| 0 |
Вера Бурлак: дзіцячыя вершы
Лужына, лужына,
Дрэвамі абкружана,
Тут бываюць і штармы
(Іх рабіць умеем мы!)
Ды, нягледзячы на тое,
Як сапраўдныя героі,
Праплываюць караблі
Ад зямлі і да зямлі. далей »
| 0 |
Максім Надтачай: Пра планшэты і кніжкі
Сёння ёсць такія дзеці –
Дзень і ноч яны ў планшэце
Толькі мульцікі глядзяць.
Ім не хочацца чытаць! далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Коцік і Мышка
Коцік лапкай драп-драп
І за мышку цап-цап.
Мышка піскнула:
- А-ёй!
Мне балюча, коцік, стой! далей »
| 0 |
Паўлюк Міцкевіч: Менску
Дзень добры, Менск, мая сталіца,
Дзень добры, горад дзён сівых!
Вітаю я твае званіцы,
Вітаю бляск крыжоў тваіх. далей »
| 0 |
Мікола Чырык: Не хоча быць зазнайкам
Ходзіць Косцік у садок
Вось ужо другі гадок.
Любіць казкі прыдумляць,
На машыне руляваць, далей »
| 0 |
Вершы Таццяны Мушынскай
Наша Юля - гаспадыня!
Не, вячэра не астыне.
Юля кашу, чай нясе,
Корміць лялек па чарзе. далей »
| 0 |
Іван Бурсаў: Песенька
Тра-ля-ля! Тра-ля-ля!
Пахне сонейкам зямля.
Кветкі, нібы матылькі,
Узлятаюць ля ракі. далей »
| 0 |
Уладзімір Мацвеенка: Хворыя боты
Імяніны - гэта свята.
Надарылі мне багата:
Маці - мяч футбольны, майку,
Брат - пенал,
Сястрычка - зайку. далей »
| 0 |
Падборка вершаў пра Радзіму
Такая ты ў жыцці вялікая,
Мая, над Нёманам, зямля, -
Ад хаты матчынай пад ліпамі
Да неба з плачам жураўля. далей »
| 0 |
Вершы пра неба і космас
Патухлі ў доме ўсе агні.
Мне ж не заснуць ніяк.
Там, у міжзорнай вышыні,
Лятаў і мой зямляк. далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Дужы сын
На адзенні зноўку плямы…
Не глядзі на плямы, мама!
Паглядзі, які я дужы:
Пераскочыў восем лужын! далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Першы дзень у садку
Цілі-цілі, тралі-валі,
Мы ў садку адпачывалі:
Толькі я заплюшчыў вочы,
Як падбег вясёлы хлопчык
І сказаў на вуха: “Мяў!” –
Так я з ім пасябраваў. далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Радзіма
Радзіма для ўсіх найлепшая,
Думка і мара найпершая,
Любімая і адзіная -
Дзякуй, што нарадзіла нас! далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Хвалько
Сашу страшыць шэры воўк,
А Марусю - мышы.
Я б нічога не баяўся,
Калі б з хаты выйшаў! далей »
| 0 |
Дэбі Гліоры: Што б ні адбылося
Пераклад верша Debi Gliori “No matter what”
Ён цацкі кідаў, разбіваў, лупцаваў,
Шпурляў ды ламаў, і нават кусаў.
Крычаў, верашчаў, грукатаў, бразгатаў...
"Што за бяда?", – Вялікі спытаў. далей »
| 0 |
Алена Церашкова: Дамавік
Мама, не бяры да галавы!
Гэта наш вясёлы дамавік,
Ён па хаце бегае ўначы,
Рэчы раскідае ды крычыць!
Мама, не бяры да галавы!
Ў кожнай хаце трэба дамавік.
Не бяды, што дагары ўвесь дом –
Мы не вінаватыя з катом! далей »
| 0 |
Мсціслаў Церашкоў: Кот Цімох
Коцік лашчыцца, вуркоча, вымятацца прэч не хоча!
Кажа коцік: - Мяў, мяў! Я характар памяняў! далей »
| 0 |
Мікола Маляўка: Добры Янак
Для ўсіх гасцінец ёсць,
І Янак выбег ранкам
На вуліцу, як госць,
З вяночкам абаранкаў... далей »
| 0 |
Мікола Маляўка: Шлях да зорак
Хлапчук з палескай вёскі
Лятаў на лыжах з горкі,
А ў сэрцайка запала
Святло далёкай зоркі... далей »
| 0 |
Уладзімір Мацвеенка: Якуб і зуб
Зранку скардзіцца Якуб:
Разбалеўся кутні зуб.
Не сядзіцца і не спіцца.
Да ўрача ісці баіцца... далей »
| 0 |
Мікола Чарняўскі: Прыгоды з коскаю
Дзень Коска, як козка,
Па сшытку блукала:
Пакутніца Коска
Прыпынку шукала. далей »
| 1 |
Апранаемся!
пад гэты вершык можна зрабіць невялічкую фізкульт-паўзу: прамаўляйце і "апранайцеся"! далей »
| 0 |
Прыпеўкі Бабулек-Ягулек (м\ф"Лятучы карабель")
Лесам я дахаты йшла -
Чорта лысага знайшла!
Думала – мужчына!
Што за чартаўшчына! далей »
| 0 |
Чыстагаворка
Я – чырвоны цягнічок,
Чысты чорненькі бачок.
Па чыгунцы я імчу,
Грукачу, крычу, свішчу – ЧУ-ЧУУУУУ! далей »
| 0 |
|