Старонка 1 з 6. Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6 наступная »
|
Каментары |
Пімен Панчанка: патрыятычныя вершы
О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю,
І заўжды — ці працую, ці пільна на варце стаю, —
Я твой велічны вобраз у думках сваіх уяўляю
I люблю, як жыццё, я зямлю маладую тваю! далей »
| 0 |
Максім Надтачай: Пра планшэты і кніжкі
Сёння ёсць такія дзеці –
Дзень і ноч яны ў планшэце
Толькі мульцікі глядзяць.
Ім не хочацца чытаць! далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Коцік і Мышка
Коцік лапкай драп-драп
І за мышку цап-цап.
Мышка піскнула:
- А-ёй!
Мне балюча, коцік, стой! далей »
| 0 |
Пятрусь Броўка: Дзень добры...
Удзячнасці шукаў я словы,
Казаў іх шчыра, без прыкрас:
- Дзень добры вам, гаі, дубровы!
- Дзень добры!.. чулася ў адказ. далей »
| 0 |
Паўлюк Міцкевіч: Менску
Дзень добры, Менск, мая сталіца,
Дзень добры, горад дзён сівых!
Вітаю я твае званіцы,
Вітаю бляск крыжоў тваіх. далей »
| 0 |
Вясна ў вершах
Я люблю гэты час напрадвесні,
Кволы снег, ручаёвы лядок.
Першы шпак заспяваў свае песні,
Семкі бэзу клюе снегірок. далей »
| 0 |
Падборка вершаў пра Радзіму
Такая ты ў жыцці вялікая,
Мая, над Нёманам, зямля, -
Ад хаты матчынай пад ліпамі
Да неба з плачам жураўля. далей »
| 0 |
Вершы пра неба і космас
Патухлі ў доме ўсе агні.
Мне ж не заснуць ніяк.
Там, у міжзорнай вышыні,
Лятаў і мой зямляк. далей »
| 0 |
Алеся Панцак: Хвалько
Сашу страшыць шэры воўк,
А Марусю - мышы.
Я б нічога не баяўся,
Калі б з хаты выйшаў! далей »
| 0 |
Алена Церашкова: Дамавік
Мама, не бяры да галавы!
Гэта наш вясёлы дамавік,
Ён па хаце бегае ўначы,
Рэчы раскідае ды крычыць!
Мама, не бяры да галавы!
Ў кожнай хаце трэба дамавік.
Не бяды, што дагары ўвесь дом –
Мы не вінаватыя з катом! далей »
| 0 |
Георгій Ліхтаровіч: Мароз-мастак
Не дачакаешся, каб схібіў
Наш віртуоз мароз-мастак,
Калі бяліламі на шыбе
Малюе папараць за так. далей »
| 0 |
Каляднае надвор'е
Паглядзі праз гадзіну – на вуліцы мароз
Люстраныя каткі шалёны вецер аблізаў.
Акалелыя пальцы бароняць сіні нос:
Ах, падманлівае сонца, рукавіцы не ўзяў! далей »
| 0 |
Уладзімір Мацвеенка: Пасмяёмся разам
Косіць сена кашалот,
Паляцеў да зор янот.
Гэта праўда,ты мне вер,
А не верыш - дык правер. далей »
| 0 |
Анатоль Вялюгін: Рыбацкае мора
Спіць за барамі
Ў калысцы пясчанай
Сіняя Нарач —
Дзіцё акіяна... далей »
| 0 |
Пімен Панчанка: Красавіцкая навальніца
Небу цёмна-сіняму і ветру
Скардзіліся чорныя палі:
"Сонца мы вясновым абагрэты,
А дажджу даўно ўжо не пілі!"
І тады прыйшлі паважна хмары —
Айсбергі падсонечных вышынь.
Гром у бубны гулкія ўдарыў,
Цішыню густую пакрышыў... далей »
| 0 |
Мікола Хведаровіч: Ля хат высокія сумёты
Ля хат высокія сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі,
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі. далей »
| 0 |
Пятрусь Броўка: Як лета ўбярэцца...
Як лета ўбярэцца ў поўную меру,
Глядзіш, і рака закрасуе тады —
Зялёныя, гострыя шаблі аеру
Праб'юцца да сонца з збуцвелай вады... далей »
| 0 |
Сяргей Грахоўскі: Асенні дзень
Дзень па асенняму кароткі.
Зганяе вецер з хваль луску,
І перавернутыя лодкі
Гудуць на стоптаным пяску.
Празрыста, пуста і сцюдзёна.
Бярэзнік, як манетны двор,
Чаканіць золата штодзённа
І шчодра кідае ў касцёр... далей »
| 0 |
ХВІЛІНКІ ЧЫСТАПІСАННЯ
Выпрацоўваем прыгожы почырк разам з пачуццём гумару! далей »
| 2 |
Апранаемся!
пад гэты вершык можна зрабіць невялічкую фізкульт-паўзу: прамаўляйце і "апранайцеся"! далей »
| 0 |
Анатоль Івашчанка: Яна варыць суп
Кідаем бульбу ў рондаль –
буль! –
булькае бульба ўсё роўна,
быццам маленькая бомба.
Кіпень бурчыць і вуркоча,
вымкнуць з-пад накрыўкі хоча. далей »
| 0 |
Наталля Ганчарова: Недзіцячая праблема
Я бавілася з Пецем
І бегала з Міколам.
І не сказала б пэўна,
Хто падабаўся болей. далей »
| 0 |
Алейнік Наталля: Снег
Прыйшоў сынок са школы
І мне распавядаў,
Што ўсё пакрыта снегам,
Што снег усё схаваў далей »
| 0 |
Оракул П.В.: Хутка ў школу
Неўзабаве ў першы раз
Ўвойдзеш ты ў свой першы клас.
Будзеш там сядзець за партай,
Гарады шукаць на картах,
Вершы з “Буквара” вучыць,
Спрытна палачкі лічыць. далей »
| 0 |
РЭНАТА МУХА: вершы
Аднойчы, а можа, і двойчы.
Удзень, а магчыма, і ўночы
(як вырашым – так тут і быць)
Паехаў наш Лідар Адважны
І ўзяў з сабой Самых Адважных
Адважных, Адважных, Адважных
Ад важных праблем адпачыць. далей »
| 0 |
|