![]() |
![]() |
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Зімовыя вершыЗімаНадышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед убогі З доўгімі вусамі. Апусціў галіны І стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна. Мяккая пярына Вочы адбірае. Белая раўніна - Ні канца, ні краю. Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі. Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць, А ў палях марозы Ды вятры гуляюць. На рэчцы зімоюУрывак Не сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому; Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... ЗавірухаУ бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе, І спеў ліецца ўсё мацней, - Гулянку справіў пан Падвей. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе. Ўскіпела снежнае віно, І белай пенай мкне яно. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць паім, звініць, пяе. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп'янелая мяцель. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць паім, звініць, пяе. Зімовая дарогаШпарка коні імчацца ў полі, Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запяваюць аб долі і волі, Навяваюць у сэрцы спакой. Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотныя месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць. Поле нікне ў срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль. СняжынкіСняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі, Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі. Зіхцеліся, мігцеліся У розныя калёры. Драбнюткія, пякнюткія, Як зоранькі, як зоры. Насіліся, кружыліся Над ціхімі палямі. Даліначкі сняжыначкі Пакрылі дыванамі. Над елкамі, над хвойкамі Спявалі песні-баі: "Мы хатачкі-палатачкі будуем тут у гаі. Маленькія, міленькія, Дзіцяткі-птушаняткі, Ляціце вы, скачыце вы У светленькія хаткі! Вушастыя, пушыстыя, З драцінкамі-вусамі Вы, зайчыкі-малойчыкі, - У хаткі к нам таксама!" Сняжыначкі-пушыначкі Спявалі песні-баі: "Мы хатачкі-палатачкі будуем тут у гаі". Дзесяты падмуракУрывак Падаюць сняжынкі - дыяменты росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасалі вішні шоўкавыя косы І ўранілі долу снегавы вянок. Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы, Дацвілі пялёсткі нейчае тугі... І здаецца зноўку - еду я дадому Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх. Адхінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне, А ў душы квяцістасць, і такая свежасць, І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег. Зноў зіма паслала снежныя кілімы, Зажурыла беллю паплавы, лугі, І прыходзіць радасць у красе маўклівай. Адплываюць хвілі смутку і тугі... А сняжынкі сеюць кволую імглістасць, Падаюць бялюткі за маім акном, І цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннім сном. Хочацца навеяць казкі-таямніцы Гукамі мелодый, радасцю без слоў. І застылі цені у маёй святліцы, Засынаю... Сніцца роднае сяло. Сцюжа скокі пачала,Паскакала да сяла, Сіганула цераз лес, Наляцела на экспрэс, Да мястэчка дакаціла. Сцюжа - моц! У сцюжы - сіла. Хай сваволіць, хай злуе! Не баюся я яе. Зіхатлівыя сняжынкіПа зямельцы Дзед Мароз Поўны мех сняжынак нёс. Рассяваў іх па палях, Па лясах і па лугах, Рассяваў па ўсіх сцяжынках Зіхатлівыя сняжынкі, Каб святлей было на свеце, Каб гулялі з імі дзеці. ГосціНовы год - і госці зранку Прыляцелі ў сад да Янкі, Снег ідзе, мароз трашчыць, Цяжка птушкам бедным жыць. У кармушках каля хаты - Крошкі хлеба і зярняты. Тут сініцы, снегіры, Хоць у рукі іх бяры: Не баяцца госці-птушкі Тых, хто робіць ім кармушкі. І малюе іх даўно Янка, гледзячы ў акно. Новы год - мароз трашчыць, Ды лягчэй і птушкам жыць. Чароўны абрусУ маёй бабулі Ёсць абрус чароўны. Ёй яго падарыў Снегавік галоўны. Ён рассыпаў на абрусе Крохкія сняжынкі, Па краях запаліў Зорачкі-імглінкі. Разматаў на ніткі Снежныя клубочкі - Паляцелі па абрусе Птушкі-галубочкі. Потым асцярожна зняў Ён узоры з лужын - Даў у дзюбкі галубкам Снежныя ружы. Накрухмалілі абрус, На стол засцілаюць. І вы чуеце? Ільдзінкі Хрумсцець пачынаюць. ЗагадкаНосіць ён кажух чырвоны І прыходзіць раз у год, Каля ёлачкі зялёнай З дзецьмі водзіць карагод. (Дзед Мароз) КажухДзед Мароз Прыйшоў да нас -- Добры дзень! Якраз у час. Ледзьве пераводзіць дух: -- Дужа душны Мой кажух, -- Дзед з усмешкаю гаворыць, Падарункі шчодра дорыць. -- Дай, кажу, -- Кажух казе, Белай холадна ў лазе. Паглядзі, дрыжыць каза, Быццам на шчацэ сляза Ці ільдзінка ў барадзе. Дзед і запытаўся: -- Дзе Тая белая каза І азяблая лаза? Сам па гурбах Шлях прамераў. Глянуў я - Ані куста, Ні казінага хваста Ні відаць. Накрыў кажух І казу ў лазе І луг. Кружацца сняжынкіХто там шустры скача? Ціха снег рыпіць - Гэта зайка з дачы Праз лясок бяжыць. Кружацца сняжынкі, Нібы ў дзіўным сне. Зайка для Дарынкі Торбачку нясе. А ў ёй - пажаданні Добраю расці, Быць заўжды стараннай, Шчырай у жыцці. Хоча ён з Дарынкай Сам на Новы год Хоць бы на хвілінку Стаць у карагод. Пад Новы годКожны раз пад Новы год Ладзяць ёлкі карагод, Потым разбягаюцца - З дзецьмі сустракаюцца. З белым снегам на галінках І да нас прыйшла ялінка, Мо сама, а мо прынёс Добры, шчодры Дзед Мароз. У яго святочным клунку Многа розных падарункаў. Гэта - радасці крыніца, Будзем разам весяліцца. Дзед МарозЁлка. Ззяе хата. Падарункаў - воз Нам прывёз на свята Добры Дзед Мароз Шчокі падфарбуе, Ушчыкне за нос, Бегчы патрабуе Моцны Дзед Мароз. Абяліў пагоркі, Снегу шмат нанёс На каткі і горкі Дужы Дзед Мароз. Пойдзем мы на горку Ці на лыжны крос - Будзе й там вясёлы Спрытны Дзед Мароз. Дзеці, адгадайце: Свята хто прынёс? Ведаем і скажам Гучна: "Дзед Мароз!" Ёлка-вясёлкаНадвячоркам у бары Гуртам збегліся звяры, Каб наладзіць карагод І паклікаць Новы год. Падказаў адразу Лось: - Побач тут палянка ёсць, На ёй ёлка гожая, Стройная, прыгожая... Першым шэры Воўк прыбег І вакол расчысціў снег. Тут Вавёрка з дрэва - скок, Развязала свой мяшок: - Ёсць грыбы, арэхаў з дзесяць, Трэба будзе іх развесіць... Прапішчала з норкі мышка: - А ў мяне старая шышка. Зай тры морквіны прынёс І расчуліў аж да слёз, Як сказаў: "На жаль, сябры, Засталося толькі тры..." А Лісіца ўздыхае: - Нам чагосьці не хапае... - Паглядзіце! - крыкнуў хтосьці, - Дзед Мароз шыбуе ў госці!.. Дзед як выйшаў на паляну, На звяроў з усмешкай глянуў: - Не сумуйце! Як магу, Вам, сябры, дапамагу. Ёлку ён паварушыў, Шэранню прыцярушыў І паклікаў: - Снегіры, Не хавайцеся ў бары, На паляну прылятайце І на ёлачку сядайце! Прыляцелі снегіры, Як чырвоныя шары, І, нібыта на арэлі, На галінкі важна селі. Упрыгожаная ёлка Зазіхцела, як вясёлка. І запляскалі ўсе ў ладкі, І наўкруг пайшлі ўпрысядкі... КарагодУ бары Пал Новы год Звяры Ладзяць карагод. Глянь, Паўсталі цесна ў круг Лань, Вавёрка і Вяпрук, Касавокі Зай з Ваўком, Рудабокі Ліс з Катом. Ім Сягоння Дзед Мароз Падарункі ўсім Прынёс. Толькі Пагулялі ледзь, Нехта ўспомніў: - Дзе ж Мядзведзь? У бярлозе, Ля сасны, Сніць Аб Новым годзе Сны. Новы годНовы год, Новы год - Радасны, вясёлы, Водзім карагод Мы ля ёлкі сёння. Ёлка ззяе, свеціцца Яркімі агнямі, Нам ужо не верыцца, Што прыбралі самі. У лесеДобра ў лесе зімою! Снег іскрысты блішчыць, Цешыць лес цішыню, Быццам сонны стаіць. Толькі зайка бялёсы Тут пакіне свой след, Ноччу бліжай да вёскі Выйдзе воўк на абед. Дзед Мароз выбірае Ў лесе ёлку як раз - І на свята спяшае, Каб парадаваць нас. СнежаньСнежак смех. Санак след. Снежна. Санна. Свежа. Цінькае сініца У асінніку. Па-над плошчай, Дзе на варце часу - вежа, Заінелі стрэлкі На гадзінніку. Смачная ёлкаДзеці ў школьнай зале Ёлку прыбіралі. Начаплялі новых Цацак каляровых. Ёлка ўдзячна Жэньку За арэшкаў жменьку. Падарыла Верка Зорачкі цукерак. І павесіў Янак З макам абаранак. Ззяе, як вясёлка, Смачнай стала ёлка. Пінгвін і карцінаУ святочны дзень Пінгвіну Падарыў сусед карціну. Разабраў пінгвіна смех, Бо навокал толькі снег - І няма куды Пінгвіну Вешаць гэтую карціну. Зімовая калыханкаЛес спявае калыханку Рэчцы і ракітам, Каб заснулі яны ранкам Ціхім сном блакітным. І прыносіць вецер лесу Калыханкі-спевы, Каб заснулі да прадвесня Ўсе лясныя дрэвы. Уначы спявае месяц Зоркам сінявокім: "Пакуль сонейка не свеціць, спіце сном глыбокім". А мароз трашчыць на ганку, Цёпла ў нашай хаце, Я спяваю калыханку Сваёй ляльцы Каці. ЗімойПад снягамі спіць багун, Бор сцярожка слухае. Да лугоў наўпрост бягуць Зайцы даўгавухія. Абступаюць стог-таўстун, Толькі шолах чуецца. Сенам пахне за вярсту - Белякі ласуюцца. Дасць у ноздры водар-пах - Як жа тут не чыхнуць! Вартавымі па пяньках Заяц ды зайчыха. Ды не бачаць, як мароз Па снягах-палотнах Ціха крочыць між бяроз: -- Зайцаў напалохаю!.. І ля самае зямлі, Там, дзе след іх выстрачан, Глуха грымне у камлі, Як са стрэльбы выстраліць. Дзе падзенешся, дружок, -- Ні кала, ні кусціка! Касавокія наўцёк Па сумётах пусцяцца. Доўга сэрца не суняць У бары трывожным. Ну а ранкам сена сняць І лугі мурожныя. Шчодры вечарНадышлі калядныя дзянькі - Адзвінелі на катку канькі. Вечарам ля кожнага двара "Шчодрыкі" спявае дзетвара. І спадае з неба белы пух, Каб святлейшым стала ўсё наўкруг. Дзякуй Богу, добры снег ідзе, Шчодры вечар Каляду вядзе!
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||