![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Сава і дзяцелНе пасьпела яшчэ і разьвіднецца як сьлед, а дзяцел Тук Туковіч ужо ўсхапіўся за работу. Ён так забарабаніў па старой хвоі, ажно рэха пайшло па ўсім лесе.У гэты час суседка яго, сава-Неразумная галава, толькі пачынала ўкладацца спаць. — Тук-тук-тук! Стук-стук-стук! — раптам пачула яна вясёлую дзятлаву песьню. Высунула сава галаву з дупла. — Ці маеш ты сусед розум, шаноўны Тук Туковіч! Перастань грымець над самым вухам. Дай спакойна паспаць. — Гм! — зьдзівіўся дзяцел. — Хто ж гэта сьпіць сярод белага дня! — Як хто? — лыпнула свамі круглымі вачыма сава-Неразумная галва. — Усе мае сваякі, усе совы і пугачы сьпяць толькі ў дзень! — А ўночы што вы робіце? — Лятаем, здабычы шукаем. Гэта толькі ты і ўсе твае сваякі жывуць па-дурному: уночы сьпяць, а ўдзень яду здабываюць. — Не, — кажа дзяцел, — як сабе хочаш, а я ўночы не магу лятаць. — Чаму? — запыталася сава. — Бо ўночы цёмна, нічога не відаць. — Няпраўда! — адказала сава. — Гэта ўдзень цёмна. а ў ночы сьветла. — Не, гэта ўдзень сьветла, а ў ночы цёмна, — не згадзіўся дзяцел. — Хіба ж ты ня бачыш, што ўдзень сонейка сьвеціць, а ў ночы — не. — Якое там сонейка ты выдумаў! Яго няма на сьвеце! — Як няма? Што ты пляцеш! — Я яго ня бачу, значыць, няма, кажу табе, — не здаецца сава. — Ат, гаварыць з табою, што ваду ў ступе таўчы, — сказаў дзяцел і яшчэ мацней забарабаніў па дрэве. — Калі ты адна ня бачыш сонца, дык думаеш, што і ўсе такія сьлепакі на сьвеце жывуць. — Ну пачакай жа, — узлавалася сава-Неразумная галава, — я табе адпомшчу! Мінуў дзень, настала ноч. Усе дзятлавы сваякі моцна заснулі. Заснуў і дзяцел Тук Туковіч. Навокал было так ціха, і сон да нашага дзятла пасьля працоўнага дня прыйшоў такі салодкі, што яму нават жукі-караеды перасталі сьніцца. І раптам сярод начной цішыні нехта моцна загаласіў: — Ку-га! Ку-га! Ку-га! А потым зарагатаў: — Ха-ха-ха! Гу-гу-гу! Прахапіўся дзяцел Тук Туковіч, дрыжыць ад страху: хто гэта пужае? Працёр вочы, прыгледзеўся, аж: бачыць сава-Неразумная галава сядзіць на суку і рагоча на ўвесь лес. — Тфу, каб цябе! — плюнуў дзяцел. — Знайшла час рагатаць. Ідзі спаць! — Не, — кажа сава, — спаць уночы я не магу. Буду сьпяваць, цябе і тваіх сваякоў пужаць. — Ну і песьня ў цябе! — паморшчыўся дзяцел. — Ад такой песьні здурнець можна. — Ха-ха-ха! Гу-гу-гу! — яшчэ мацней зарагатала сава. Ёй адказалі гэткаю ж песьняй ўсе яе сваякі. — Пачакай жа ты, лупавокая! — пагразіў дзяцел саве. — Заўтра я табе адплачу! І праўда: назаўтра пачалося тое ж самае. Цэлы дзень дзяцел барабаніў па старой хвоі й не даваў спаць саве, затое потым сава ўсю ноч галасіла і рагатала — дзятла пужала. І так у іх пайшло дзень пры дні, ноч пры ночы: ні дзяцел, ні сава з таго часу ня могуць спаць спакойна.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |