Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179493)
Беларускія імёны (178359)
Цудоўная вясёлка (167455)
Размалёўка: домік (160561)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158406)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156116)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155552)
Як назваць дзіця? (152520)
Тата, а ты папа? (146376)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145177)

32 гурткі па-беларуску!

ТРАДЫЦЫЙНАЕ БЕЛАРУСКАЕ ТКАЦТВА
Для каго? Для падлеткаў ад 11 год.
Для чаго? Каб навучыцца рэдкаму, амаль забытаму рамяству стварэння саматканых вырабаў з нацыянальным арнаментам каб, стварыць уласны пояс, дыванок ці посцілку, даведацца болей аб нашай культуры.
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Педагог дадатковай адукацыі, аўтар кнігі "Традыцыйная беларуская вышыўка", майстар традыцыйных рамёстваў Ярмалінская Наталля Валянцінаўна.
Калі? Заняткі па панядзелках і серадах з 15:00 да 21:00.
Дзе? Клуб "Княжы гуф", вул. Казінца, 120.
Кантакты? +375293309940 (Наталля), +375172205474. Для запісу патрэбна копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і заява (можна запоўніць на месцы).

ТЭАТРАЛЬНА-МАСТАЦКАЯ ГАСЦЁЎНЯ "МОВА НАНОВА"
Для каго? Для падлеткаў ад 12 год.
Для чаго? Каб размаўляць без памылак, удасканаліць дыкцыю і артыкуляцыю, пазбавіцца няўпэўненасці, каб навучыцца быць пераканаўчымі ў спрэчках, дыспутах, выступах, каб стаць артыстычнымі і развіць фантазію.
Калі? Першая сустрэча - 1 кастрычніка (нядзеля) у 14:00.
Выкладчык? Валер Мазынскі, рэжысёр тэатра і кіно.
Дзе? Кавярня "Грай", вул. Інтэрнацыянальная, 33.

РАЗВІВАЛЬНЫЯ АКТОРСКІЯ ЗАНЯТКІ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ
Для каго? Для дзетак 2-3 гадоў.
Для чаго? Практыкаванні і арыгінальныя гульні, казкі-фіззарадкі, аўтарскія малюнкі-пазлы для развіцця малечы. Каб дзеткі не баяліся заставацца без мамы і таты, развівалі маторыку, пачыналі спасцігаць радасці камандных гульняў, перасталі баяцца, вучыліся мове і дыкцыі, спасцігалі новае праз казку і гульню.
Выкладчык? Васіль Дранько-Майсюк - актор, рэжысёр, рэдактар часопіса для маленькіх "Буся".
Кошт? 45 рублёў на месяц.
Калі? Заняткі кожны чацвер з 18:00 да 19:00. Першы занятак - 28 верасня.
Дзе? Цэнтр "Млын", пр. Скарыны/Незалежнасці. 185.
Кантакты? +375296540954.

ЭТНА-МАСТАЦКАЯ СТУДЫЯ
Для каго? Дзеці і падлеткі 7-11 і 11-18 гадоў (некалькі груп).
Для чаго? Заняткі па малюнку, лепцы, колеразнаўстве, кампазіцыі (фармальнай, дэкаратыўнай, арнаментальнай). Габелен, вышыўка, шыццё, пляценне, роспіс, выцінанка. Краязнаўства і экскурсіі.
Калі? Расклад на стадыі фарміравання.
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Юлія Аляксандраўна Гагуліна (культуролаг, мастак дэкаратыўна-прыкладнога амстацтва, спявачка музычнага гурта ULA)
Дзе? Мінскі палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.
Кантакты? +375295435016, +375299680088, yuliahahulia@gmail.com.

ФАЛЬКЛЁРНЫ КАЛЕКТЫЎ "ЖЭЎЖЫКІ" (ЦДАДіМ "Ветразь")
Для каго? Дзеці і падлеткі ад 7 да 17 гадоў.
Для чаго? Вывучэнне беларускіх песень і танцаў, беларускіх абрадаў і традыцый. Выхаванне любовi да роднай мовы.
Калі? Панядзелак i пятнiца з 16:00 па 21:00 (некалькі груп).
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Каляшчук Таццяна Анатольеўна.
Дзе? Вул. Бакінская, 20 (КМЖ "Эколаг")
Кантакты? +375298361440

ФАЛЬКЛЁРНЫ КАЛЕКТЫЎ "МІЛАВІЦА"
Для каго? Для дзецей і падлеткаў ад 4 да 18 год.
Для чаго? Каб пазнаёміцца з рознымі напрамкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў: аўтэнтычныя спевы, музыка і танцы, рэканструкцыя народных абрадаў і святаў. Каб захоўваць і пашыраць беларускую традыцыйную культуру сярод падрастаючага пакалення ў гарадскім асяроддзі.
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі, носьбіт аўтэнтычных традыцыяў, уладальнік шматлікіх узнагарод Марыя Васільеўна Снітко.
Дзе? Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь", вул. Чкалава, 1/4.
Кантакты? +375172162263.

ЧЫРВОНАЯ ПАПЕРА
Клуб пісьменніцкага майстэрства.
Для каго? Для падлеткаў ад 10 да 17 год.
Для чаго? Вывучэнне асноў журналістыкі, стварэнне ўласных журналісцкіх матэрыялаў.
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Педагог дадатковай адукацыі Смальянава Хрысціна Вячаславаўна.
Дзе? Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь".
Кантакты? +375172162263.

ЧАРОЎНАЯ САЛОМІНКА
Саломапляценне
Для каго? Для дзецей і падлеткаў ад 9 да 18 год.
Для чаго? Каб навучыцца старажытнаму беларускаму рамяству саломапляцення. Вы зробіце сваімі рукамі фігуркі жывёл і птушак, капялюш ці сумачку, упрыгожванні, саламяныя кветкі, вянкі, розныя сувеніры.
Кошт? Бясплатна.
Выкладчык? Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі Алена Аркадзьеўна Тарлёнак.
Дзе? Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь", вул. Чкалава, 1/4.
Кантакты? +375172220966.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА І ЯГО ЭПОХА
Музейныя заняткі на міжнароднай выставе “Францыск Скарына і яго эпоха”.
Для каго? Для школьнікаў 1–11 класаў.
Для чаго? Гэта выдатная магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках: каштоўныя кніжныя помнікі, створаныя нашымі продкамі за 500 гадоў кнігадруку, а таксама лепшыя сусветныя ўзоры кніжнай справы ад часоў Ёгана Гутэнберга да нашых дзён. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры будзе адбывацца ў даступнай і займальнай форме праз дыялог, гульні і творчасць.
Працягласць заняткаў – 60 хвілін.
Варыянт 1 (экспрэс-курс):
“Францыск Скарына і яго эпоха” (кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6.50 бел. руб., дзеці са шматдзетных сем’яў – 4.50 бел. руб.).
Варыянт 2 (падрабязнае азнаямленне за трое заняткаў):
“Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання” (6.00 / 4.00 бел. руб.);
“Францыск Скарына – беларускі першадрукар” (6.50 / 4.50 бел. руб.);
“Беларускае кнігадрукаванне XVI–XVIII стагоддзяў” (6.00 / 4.00 бел. руб.).
Дзе? Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Выкладчык? Таццяна Сапега, каардынатар праграмы.
Кантакты? +375172932782, +375259942112.

МОВА НАНОВА ДЗЕТКАМ
Сямейныя развіццёва-забаўляльныя курсы беларускай мовы.
Для каго? Запрашаюцца дзеткі ад 4 да 10 год разам з бацькамі. Стартавы ўзровень мовы значэння не мае,
Для чаго? Каб навучыцца разумець і размаўляць па-беларуску. Каб не баяцца ўрокаў беларускай мовы. Каб шанаваць сябе. Праграма складаецца з аўтарскіх матэрыялаў. Тэмы рразнастайныя: Ветлівасць, Вада, Марафон, Антарктыда, Сяброўства, Здароўе і інш. Працягласць занятку - 45 хвілін.
Выкладчык? Мама 4 дзетак, пісьменніца і лекар Алена Церашкова. Ёй дапамагаюць розныя цікавыя госці, эксперты.
Калі? Заняткі адбываюцца кожную нядзелю ў 12:00. Пачатак – 3 верасня.
Кошт? Бясплатна.
Дзе? Кавярня “Грай”, вул. Інтэрнацыянальная, 33 (ст.м. Купалаўская/Кастрычніцкая).
Кантакты? Алена Церашкова, тэл. +375291409408.

РАЗВІЦЦЁВЫ ГУРТОК ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКІХ “СОНЕЙКА”

Для каго? Для дзетак 2-3 гадоў.
Для чаго? Каб знайсці будучых сяброў, каб прыемна правесці час, пакамунікаваць з аднадумцамі і даведацца нешта новае, каб пераадолець моўны бар'ер, каб вырасціць беларуса.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.
Кантакты? +375172338090 (аддзел інтэлектуальнай творчасці), запіс непасрэдна ў Палацы.

БЕЛАРУСКІЯ ТАНЦЫ
Школа традыцыйнага мастацтва, створаная фальклорным гуртом GUDA, распачынае заняткі па беларускаму танцу
Для каго? Для дзяцей трох узроставых груп з розных гімназій і школ:
• малодшай (вучні пачатковай школы),
• сярэдняй (5-7 класы),
• старэйшай (8-11 класы).
Супрацьпаказанні да заняткаў: траўмы пазваночніка і ног (у першую чаргу каленнага сустава).
Для чаго? Для добрага настрою, фізічнай падрыхтоўкі, карэкцыі паставы і развіцця камунікатыўных навыкаў.
Калі? Заняткі пачнуцца ў кастрычніку і будуць праходзіць адразу пасля вучобы двойчы на тыдзень па панядзелках і серадах. Працягласць занятку ў малодшай групе – 1 акадэмічная гадзіна, у сярэдняй і старэйшай – 2 акадэмічныя гадзіны.
Кошт? (Папярэдне) 32 рублі за месяц.
Кантакты? Дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва Вікторыя Міхно, +375296082556, v.mikhno@tut.by.

СПАРТЫЎНЫЯ ТАНЦЫ
Для каго? Запрашаюцца дзеці 5-10 гадоў.
Для чаго? Каб навучыцца танчыць, выправіць паставу, умацаваць дзіцё фізічна і дапамагчы выхаваць гарманічную асобу. У праграме: комплекс практыкаванняў на выпраўленне паставы (ЛФК), агульная фізічная падрыхтоўка, практыкаванні з гімнастычнымі палкамі, комплекс практыкаванняў з гантэлямі, вывучэнне розных танцаў, - асновы музычнай граматы, рытміка, актыўныя гульні і інш.
Выкладчык? Майстар спорту па спартовых танцах, неаднаразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь.
Калі? Заняткі 2 разы на тыдзень.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Гімназія № 7, вул. Захарава, 58, вул.Антонаўская, д.20 (раён пл. Перамогі).
Кантакты? Velcom +37529 6364308, life +37525 6148430.

ВАКАЛЬНА-ФАЛЬКЛЁРНЫ АНСАМБЛЬ «ВОЛЬНІЦА»
Для каго? Для дзяцей 5-6, 6-10 і 11-13 год.
Для чаго? Каб навучыцца спяваць і танчыць па-беларуску, пазнаёміцца са здабыткамі беларускага фальклёру.
Выкладчык? Жук А.В.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Арт», вул. Астрашыцкая, 9.
Кантакты? +375172864224.

ФАЛЬКЛЁРНЫ АНСАМБЛЬ “РОСНІЦА”
Гурток ад цэнтра дадатковай адукацыі Ленінскага р-ну “Маяк”.
Для каго? Для дзяцей 6-13 год.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? На базе гімназіі №28 (пр-т Ракасоўскага, 93).
Кантакты? +375172232410.

АНСАМБЛЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ТАНЦА "РАМОНАК"
Для каго? Рознаўзроставыя групы дзетак.
Настаўнік? Кіраўніца ансамбля Марына Фёдараўна Струнеўская.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Знаходзіцца на базе сярэдняй школы №168, вул. Жукоўскага, 10/5.
Кантакты? +375297766842, Марына Фёдараўна.

АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА “ЗОРАЧКА”
Для каго? Для дзяцей і моладзі 4-22 год.
Настаўнік? Ала Міхайлаўна Навіцкая.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, вул. Кірава, 16.
Кантакты? +375173274510. Сайт: http://nchtdm.by/obedineniya_po_interesam/zasluzhennyj_lyubitelskij_kollektiv_respubliki_belarus_ansambl_pesni_i_tanca_zorachka_mastack_krank_ala_mhajlana_navckaya_zasluz/

ДЗІЦЯЧАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТУДЫЯ "ВАРГІН"
Для каго? Для дзяцей ад 5 да 7 год, а таксама для моладзі ад 18 год.
Калі? Устаноўчы сход – 8 верасня ў 18:00 у каб.212. Заняткі пачнуцца 12 верасня. Кожны аўторак – музычныя заняткі (16:00), чацвер (18:00) і пятніца (16:00) – тэатральныя заняткі.
Для чаго? Вывучэнне і пашырэнне ведаў па беларускай мове, гісторыі і традыцыях беларускага народа, народныя гульні і танцы, тэатральныя замалеўкі, культура мовы, акторскае майстэрства і г.д.
Настаўнік? Халькова-Гармаза Юлія Аляксандраўна, дыпламаваны спецыяліст ў вобласці тэатральнага мастацтва, магістр мастацтвазнаўства.
Кошт? Заняткі могуць быць як на платнай (каля 4 рублёў за гадзіну), так і на бясплатнай аснове.
Дзе? Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Партызанскага р-ну “Вікторыя”, вул. Уральская, 41, каб. 212.
Кантакты? Velcom +375293659444 (Юлія Аляксандраўна), (017) 245-68-12 (інфармацыйна-метадычная служба цэнтра), parctdm@minsk.edu.by. Запіс праводзіцца па 9 верасня ўключна з 10:00 да 20:00.

МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА БРАЙНІНА
Знаёмства з фартэпіяна і яшчэ адным інструментам па выбары.
Для каго? Для дзетак ад 4-5 год.
Для чаго? Каб навучыцца слухаць, разумець і любіць музыку. Заняткі ў групах 3-5 чалавек 1-2 разы на тыдзень.
Выкладчык? Па-беларуску выкладае Ганна Звяртоўская.
Кошт? Ад 32 да 60 рублёў за месяц у залежнасці ад групы.
Дзе? Менск, вул.Карвата, 2. Заняткі па-беларуску адбываюцца таксама на базе Гімназіі №23, пр. Скарыны/Незалежнасці, 45.
Кантакты? +37529 2591635, mail@brainin.by, brainin.by.

СТУДЫЯ ЭСТЭТЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ “ПРАМЕНЬЧЫК”
Маляванне, лепка, выцінанка, народныя гульні і спевы.
Для каго? Для дзяцей 4-7 год.
Калі? Заняткі адбываюцца па суботах (12:00-13:30 - для дзетак 4-5 год і 13:00-14:30 для 5-7 год). Адна гадзіна - выразанне ці пластылін (Картуль Наталія Валянцiнаўна); другая гадзіна - маляванне (Цэван Наталля).
Выкладчыкі? Наталля Цэван і Наталля Картуль.
Кошт? 36 рублёў за месяц (4 заняткі).
Дзе? Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.
Кантакты: +375293114112, +375298725729. Запіс адбываецца непасрэдна ў Палацы

СТУДЫЯ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Для каго? Для дзяцей 6-10 гадоў.
Для чаго? Для прывіцця дзіцяці сістэмы навыкаў і ведаў, угрунтаваных ў старажытную мясцовую Традыцыю. Гэта традыцыйныя спевы, беларускі танец, разнастайныя традыцыйныя тэхнікі ручной працы, якія на працягу занятку чаргуюцца, каб трымаць увагу дзіцяці. У праграму навучання ўваходзіць знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў і іншых святаў традыцыйнага календара, Гуканне вясны, танцавальныя ранішнікі.
Дзе? Раён ст.м. Усход.
Калі? Адзін раз на тыдзень, 2 гадзіны ў першай палове выходнага дня.
Кошт? 28 рублёў за месяц (4 заняткі).
Кантакты? Дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва Вікторыя Міхно, +375296082556, v.mikhno@tut.by.

ЭТНАМАЙСТЭРНЯ “МАЛАДЗІК”
Для каго? Для дзяцей і падлеткаў 7–15 год.
Для чаго? На занятках у майстэрні гурткоўцы навучацца спяваць і гуляць у беларускія гульні, даведаюцца пра каляндарныя святы, на практыцы пазнаёмяцца з рознымі відамі традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дзе? Вул. К.Чорнага, 32 (ст.м. “Парк Чалюскінцаў”).
Калі? Задаць пытанні, пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі і выкладчыкамі і запісацца на гурткі можна будзе на арганізацыйным сходзе 9 верасня ў 13:00.
Кошт? Заняткі платныя.
Кантакты? +375297060940 (Наста).

МАЙСТЭРНІ СТУДЭНЦКАГА ЭТНАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

Для каго? Для падлеткаў і моладзі.
Для чаго? На занятках у майстэрнях гурткоўцы навучацца шыць традыцыйны строй і спяваць.
Дзе? Вул. К.Чорнага, 32 (ст.м. “Парк Чалюскінцаў”).
Калі? Задаць пытанні, пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі і выкладчыкамі і запісацца на гурткі можна будзе на арганізацыйных сходах: 8 верасня ў 18:00 для гуртка “Шыем строй”; 8 верасня ў 19:00 для гуртка “Традыцыйныя беларускія спевы”; 9 верасня ў 13:00 для гуртка “Сучаснае адзенне ў этнастылі”.
Кошт? Заняткі платныя.
Кантакты? +375297060940 (Наста).

МАСТАЦКАЯ МАЙСТЭРНЯ (аб'яднянне па інтарэсах) “ВЯСЁЛКА”
Жывапіс, графіка, роспіс, выцінанка і інш.
Для каго? Для дзяцей 6-14 год.
Калі? Заняткі пачнуцца пасля 8 верасня і будуць адбывацца па панядзелках, суботах і нядзелях.
[b]Настаўнік?[/b] Кашкурэвіч Вольга Мікалаеўна, педагог вышэйшай катэгорыі.
Дзе?Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, вул. Кірава, 16, каб. 115. Студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Крыніца"
Кантакты? +375293990736, +375172004197. Запіс на заняткі вядзецца да 8 верасня з 9:00 да 19:00 на вул. Кірава, 16, 1 паверх, nchtdm@mail.ru. Сайт: http://nchtdm.by/obedineniya_po_interesam/kruzhok_vyasyolka/

РАЗВІЦЦЁВА-ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ЗАНЯТКІ КЛУБА "КРОЧЫМ РАЗАМ"
Для каго? Для дзяцей 2-7 год.
[b]Настаўнік?[/b] Кацярына Гарэцкая.
Дзе?Рэспубліканскі палац культуры імя Шарко, вул. Уральская, 3.
Кантакты? +375297038830.

ШАХМАТЫ
Клуб для будучыні беларускіх шахмат.
Настаўнік? Віктар Барскі, трэнер з 4-гадовым досведам працы.
Кошт? Заняткі платныя.
Дзе? Праспект Пушкіна 28, памяшканне №22.
Кантакты? +375 44 478-90-51 (velcom), +375 33 388-90-51 (мтс).

ШКОЛА ШАХМАТ
Адзіная ў Беларусі Школа шахмат, якая мае ліцэнзію ФІДЭ (Міжнародная федэрацыя шахмат).
Для каго? Для дзяцей ад 3 да 12 год.
Калі? Фармаванне груп адбываецца ў верасні. Беларускамоўная група першага года навучання яшчэ фармуецца, беларускамоўная група другога года навучання (дзеці 5-6 гадоў) сфармаваная, па ўзгадненні з адміністрацыяй да яе можна далучыцца пры адпаведным узроўні ведаў навучэнца.
Калі? Расклад групы першага года навучання пакуль невядомы. Расклад групы другога года навучання: раз на тыдзень, па серадах, з 17:00 па 18:00.
Настаўнік? Выкладчык з 4-гадовым досведам Віктар Барскі.
Кошт? 58 рублёў за месяц. Прапушчаныя заняткі можна адпрацаваць.
Дзе? У цэнтры горада – пр. Незалежнасці, 49, 4 паверх (у тым жа будынку месціцца “Лідо”).
Кантакты? +375293631631 (з 10:00 да 19:00), chessschool@tut.by. Сайт: chess-school.by.

МАТЭМАТЫКА ПРОСТА
Для каго? Для 7-8 класаў.
Для чаго? Для паўтарэння праграмы па матэматыцы за 5-7 класы, для ліквідацыі прабелаў, для вывучэння новага цікавага матэрыялу і павышэння ўзрозню ведаў.
Калі? Заняткі пачнуцца 1 кастрычніка і будуць адбывацца раз на тыдзень па серадах з 16:00 да 19:00. Арганізацыйны (бацькоўскі) сход адбудзецца 13 верасня (у сераду) у 17:00 каля фантану ў фае Палаца (галоўны ўваход).
Настаўнік? Карповіч Юлія Анатолеўна, педагог са стажам.
Кошт? Заняткі платныя (каля 40 руб./мес.).
Дзе? Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.
Кантакты? +375172338090 (аддзел інтэлектуальнай творчасці). Запіс вядзецца непасрэдна ў Палацы (неабходна запоўніць заяву).

ШКОЛА ПРАМОЎНІЦКАГА МАЙСТЭРСТВА
Для каго? Для дзяцей і юнакоў 9-17 год.
Для чаго? Каб навучыцца выражаць свае думкі, не баяцца публічных выступаў, быць пераканаўчым, умець як падтрымаць размову, так і правесці мерапрыемства, як даць інтэрвью радыёстанцыі, так і выступіць у прамым эфіры ТВ.
Калі? Заняткі адбываюцца з кастрычніка па красавік уключна. Старт заняткаў - 1 кастрычніка. Расклад: 1 раз на тыдзень (у нядзелю) 2 акадэмічныя гадзіны: з 14:00 да 15:30.
Настаўнік? Трэнер па прамоўніцкім майстэрстве, генеральны прадзюсэр радыё "Бі-Эй" Дзмітрый Смірноў.
Кошт? 60 рублёў за 4 заняткі ў месяц. Для дзяцей са шматдзетных сем’яў і калі займаюцца 2 дзіцяці з адной сям'і – зніжка 15%.
Дзе? Заняткі адбываюцца на базе клуба Imaguru, вул. Фабрыцыуса, 4 (ст.м. Інстытут культуры).
Кантаткы? +375293030656, info@govorite.by.

КЛУБ КНІЖНЫХ ПРАФЕСАРАЎ
Для каго? Для дзяцей 6-12 год.
Калі? Фарміраванне груп – да 17 верасня. Праграма пачынаецца ў верасні 2017 г. і завяршаецца ў траўні 2018 г. Курс складаецца з 9 заняткаў 1 раз на месяц месяц. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандраванне ў гісторыю кнігі.
Для чаго? Дзеці даведаюцца пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны.
Настаўнік? Таццяна Сапега, каардынатар праекта.
Дзе? Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Скарыны/Незалежнасці, 116.
Кантакты? +375172932782, +375259942112, sapega@nlb.by.

КЛУБ АДЗІНАБОРСТВАЎ "ГАЙДА"
Аўтарская сістэма аздараўлення для развіцця цела і духа, вывучэння баявога майстэрства.
Для каго? Для дзяцей і моладзі ад 7 год.
Калі? Заняткі для дзяцей адбываюцца 2 разы на тыдзень: серада 17:30-19:00, пятніца 16:00-17:30.
Трэнер? Андрэй Георгіевіч Шкірыч.
Дзе? пр-т Пераможцаў, 63.
Кантакты? +375257700470, Сайт gaida.by.

ГАНДБОЛ
Дзіцячая юнацкая спартыўная секцыя па гандболе імя Гуско.
Для каго? Для дзяўчынак 2006-2009 гадоў нараджэння.
Калі? Заняткі для дзяцей адбываюцца 3 разы на тыдзень: аўторак 15:00-16:30, чацвер 15:00-16:30, субота 8:30-10:00.
Трэнер? Майстар спорту Дзмітрыева Н.А.
Дзе? Гімназія №23, пр. Скарыны/Незалежнасці, 45.
Кантакты? +375445587112.

Спіс дзяржаўных устаноў пазашкольнай працы, дзе няма АНІВОДНАГА беларускага гуртка: Плачу!
    Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.
    Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.
    Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага р-на г.Мінска “Зорка”.
    Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Палац дзяцей і моладзі "Золак" г.Мінска



Інфармацыя будзе папаўняцца. САЧЫЦЕ ЗА АДНАЎЛЕННЯМІ!
Калі вы жадаеце дадаць інфармацыю – пішыце на адрас k.vitushka@gmail.com.
(Перадрук інфармацыі – толькі з пісьмовай згоды dzietki.by за абавязковай актыўнай спасылкай на першакрыніцу)



     

Цэтлікі (тэгі)

| дашкольнікі | | школьнікі | | малодшыя школьнікі | | вучымся чытаць | | 0-3 | | ранняе развіццё | | расцем здаровыя | | фізкультхвілінка | | вучымся лічыць | | хлопчыкі | | дзяўчынкі | | гульні |


Kryscina, 6.09.17 0:05
Рэд. Kryscina, 22.09.17 20:18

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map