![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Калі да калядаў часу мала...Яшчэ адны школьныя калядкі(вельмі простыя ды хуткія) Што трэба: Зорка, мяшок, Каза (маска ды кажух), мяшэчак з паштоўкамі альбо пажаданнямі на паперках. (Пачатак розны – у залежнасці, гаспадар ці гаспадыня адчынілі) - Добры дзень, гаспадар, добры дзень у хату! Хай жа ў вас цэлы год будзе стол багаты! - Добры дзень, добры дзень, пані-гаспадыня! Хай жа Бог здароўе дасць вам з вашай дзяцінай! А да вас мы ішлі праз палову свету: Калядоўнікі ў хаце – добрая прыкмета! За вакном белы снег засыпае хату – Пэўна, будзе ў гэтым годзе мёду ў вас багата! Бачу я, пад абрус сена пасцялілі – Каб вам жыта ды авёс дружненька ўсхадзілі! Сена гэтае дасцё зраніцы карове, Каб вам прывяла цялё моцнае, здаровае! Ты патанчы, Каза, паскачы па хаце! Трэба болей падарункаў накалядаваці! (Каза пачынае танчыць пад вершы) А ў нашай Казы востранькія рожкі! Кіньце ў торбу каравай, кіньце ў торбу грошай! А ў нашай казы барада кудлата! Падзяліеся вы з намі, чым самі багаты! (Каза падае) Вой-вой, што зрабілася з Казой? Дайце нам сала, каб Каза ўстала! Ратуйце Казу, дайце нам каўбасу! (Каза: - І цукеееееерак!) А цяпер мы для вас трохі паварожым! Каб удача ў вас была ды паболей грошай! (Каза дае выцягнуць паперкі з зычэннямі) Дзякуй гэтай хаце, пойдзем далей калядаваці! Да пабачэння. Шчаслівых Калядаў! Сцэнар Алены Церашковай
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |