Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179371)
Беларускія імёны (178230)
Цудоўная вясёлка (167333)
Размалёўка: домік (160439)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158283)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (155994)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155433)
Як назваць дзіця? (152395)
Тата, а ты папа? (146255)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145052)

Крыжаванка па мовазнаўстве для 4 класа



Па гарызанталі
2. Знак для адлюстравання гукаў на пісьме.
4. Тое, што робіць чалавека адметным і дазваляе размаўляць і спяваць.
6. Знак прыпынку, якім раздзяляюцца аднародныя члены сказа.
8. Навука аб мове.
9. Нязменная частка слова, агульная для роднасных словаў.
10. Бывае мужчынскі, жаночы і ніякі.
13. Некалькі сказаў, звязаных паміж сабой агульным сэнсам.
16. Часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета.
18. Чырвоны радок.
19. Абмен выказваннямі дзвюх і больш асоб.
21. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне або стан.
23. Знак прыпынку, які перадае эмоцыю сказа.
26. Форма назоўніка ці прыметніка, якая выражае яго адносіны да іншых членаў сказа.
28. Самы кароткі элемент вуснай мовы.
29. Азбука, якую выкарыстоўваюць усходнія славяне і некаторыя іншыя народы.


Па вертыкалі
1. Скончаная думка.
3. Усе літары мовы ў пэўным парадку.
5. Кніга, паводле якой спраўджваюць напісанне словаў.
7. Навука, якая вывучае гукі, націскі і інтанацыю.
11. Галоўны член сказа, які абазначае дзеячую асобу.
12. Зменная частка слова.
14. Частка слова, якая складаецца з аднаго галоснага, да якога
могуць дадавацца адзін ці некалькі зычных гукаў.
15. Вобразны ўстойлівы выраз.
17. Сукупнасць літар, якая мае сэнс і абазначае прадмет, дзеянне, прымету ці інш.
20. Часціна мовы, якая называе прадмет.
22. Бывае ўласнае і па-бацьку.
24. Выдзяленне склада шляхам узмацнення голасу.
25. Знак прыпынку ў канцы сказа.
27. Колькасць прадметаў.

Падрыхтаваў Мірон Вітушка,
4 "А" клас, беларуская гімназія №23, г. Мінск


Адказы:



     

Цэтлікі (тэгі)

| школьнікі |


Kryscina, 21.02.14 4:17

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map