Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201809)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200598)
Цудоўная вясёлка (190123)
Размалёўка: домік (182481)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180546)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177828)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176580)
Як назваць дзіця? (173645)
Тата, а ты папа? (167198)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165996)

Нестандартныя задачы па матэматыцы для пачатковай школы

Задача 1
Колькі розных святочных касцюмаў у Гарры Потэра, калі ён мае 3 пары святочных джынсаў, 2 святочныя мантыі і 2 святочныя кашулі, і ўсё гэтае адзенне пасуе адно да аднаго?

-----------------------------------------------------------------------------------------
Задача 2
Гном расклаў свае скарбы ў 3 куфры розных колераў, якія стаялі каля сцяны: у адзін - каштоўныя камяні, у другі - залатыя манеты, у трэці - кнігі чараўнікоў. Ён памятае, што чырвоны куфар знаходзіцца правей, чым камяні, і што кнігі - правей за чырвоны куфар. У якім куфры ляжаць кнігі, калі зялёны куфар стаць лявей за сіні?

-----------------------------------------------------------------------------------------
Задача 3
6 вельмі галодных катоў за 6 хвілін з’ядаюць 6 мышак.
Колькі спатрэбіцца вельмі галодных катоў, каб за 100 хвілін з’есці 100 мышэй?

-----------------------------------------------------------------------------------------
Задача 4
На патэльні змяшчаецца 2 аладкі. Каб падсмажыць аладку з аднаго боку, патрэбная хвіліна. Як за 3 хвіліны падсмажыць на гэтай патэльні 3 аладкі?

(Паводле кнігі Германа Левітаса "Нестандартныя задачы")



Адказы:
1. 18
2. У сінім
3. 6
4. Падсмажыць 2 аладкі з аднаго боку (1 хвіліна), адну аладку перавярнуць, а другую зняць і пакласці на яе месца трэцюю (адна хвіліна), зняць падсмажаную і гатовую першую аладку, вярнуць дасмажвацца першую і перавярнуць трэцюю (1 хвіліна).



     

Цэтлікі (тэгі)

| школьнікі | | вучымся лічыць |


Kryscina, 29.01.14 21:50
Рэд. Kryscina, 29.01.14 22:02

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map