![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Рыгор Барадулін: Заспаная раніца мжыстаяЗаспаная раніца мжыстая,На фарбы і гукі скупая. Нібыта сцяжынаю мшыстаю, Прыціхлай зямлёю ступаеш. I вёдры прыглушана бразгаюць Каля адсырэлае студні, Лісцёваю дыхае брагаю, Пакутуе восень застудай. Цыбатай нагой жураўлінаю Імшарамі верасень крочыць. Ад кіслых прысмак журавінавых Заплюшчыла сонца вочы. Цвітуць успаміны верасам. Няяснае мроіцца-сніцца. I моцна жадаецца-верыцца, Што ўсё да паўдня праясніцца.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |