Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (202404)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (201182)
Цудоўная вясёлка (190709)
Размалёўка: домік (183069)
Маляванкі для маленькіх: машынка (181123)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (178415)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (177163)
Як назваць дзіця? (174230)
Тата, а ты папа? (167788)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166577)

Калядная гісторыя для дарослых людзей, у якіх сёння цяжкі дзень

для дарослых (16+)

Калі ў Санта-Клаўса захварэлі чацвёра з ягоных эльфаў, эльфы-практыканты не здолелі рыхтаваць цацкі гэтаксама хутка, як старыя супрацоўнікі, і Санта пачаў адчуваць перадсвяточнае напружанне.

Пасля місіс Клаўс паведаміла Санту, што ў госці прыязджае яе мама, і гэта дадало яму яшчэ болей стрэсу.

Калі Санта выйшаў запрагаць аленяў, то выявілася, што тры аляніхі вось-вось гатовыя нарадзіць, а астатнія двое аленяў пераскочылі праз плот і цяпер знаходзяцца Бог ведама дзе.

Пасля, калі ён пачаў нагружаць сані, трэснула адна з маснічын, мех з цацкамі праваліўся на дол, а ўсе цацкі разляцеліся ў розныя бакі.

Засмучаны і раззлаваны, ён вярнуўся ў хату, каб наліць сабе кружачку яблычнага сідру з ромам.

Падышоўшы да буфету, ён пабачыў, што эльфы ўжо выжлукцілі ўвесь сідр, а ром кудысьці схавАлі. Расчараваны няўдачай, ён выпадкова ўпусціў з рук збан з-пад сідру. Той разбіўся на сотні маленькіх шкельцаў, якія разляцеліся па ўсёй кухні.

Санта пайшоў па мятлу і пабачыў, што мышы аб’елі з канца мятлы ўсю салому.

Акурат ў гэты момант у дзверы пазванілі, і раздражнёны Санта пашыбаваў адчыняць. Ён расчыніў дзверы — на парозе стаяў маленькі анёлак з вялізнай ялінкай.

Анёлак жыццярадасна ўсклікнуў: “Вясёлых Калядаў, Санта! Праўда, сёння цудоўны дзень? Я прынёс табе вельмі прыгожую ялінку. Куды б яе ўваткнуць?"

Так быў пакладзены пачатак традыцыі ўпрыгожваць вершалінку каляднай ялінкі, саджаючы на яе маленькага анёлка…


Пераказала Мілана Міхалевіч
Фота Міланы Міхалевіч.
Кампазіцыя Лесі Міхалевіч



     

Цэтлікі (тэгі)

| божае нараджэнне (каляды) | | для дарослых | | казкі |


Kryscina, 7.01.14 16:32
Рэд. Kryscina, 7.01.14 16:39

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map