Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201565)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200365)
Цудоўная вясёлка (189896)
Размалёўка: домік (182293)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180369)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177627)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176389)
Як назваць дзіця? (173453)
Тата, а ты папа? (167011)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165773)

Юрась Півуноў. Зімовыя вершы

ЗАВЕЯ


Завея снежная чаруе
Лугі, палеткі ды лясы,
Бялюткай фарбай ўсё малюе
І тчэ сняжынкай паясы.

СНЕЖАНЬ


Снежань. Снежна…Снегіры…
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясах, лугавінах,
Крупой снежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны…

СНЯЖЫНКІ-ПАРАШУТЫ


Сняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
З нябёсаў на зямлю —
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на раллю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой —
Сувой зімовы, снежны
Снуецца над зямлёй.

ВЯЧЭРНЯЯ РАПСОДЫЯ


Тонуць ў змроку вулачкі
Гораду Старога.
Гучыць ў паветры-холадзе
Вячэрняя рапсодыя.
Сусвету дзірка чорная
Ўсё места* паглынае,
Загадкава ўсміхаецца,
Ласкава запрашае
У вір касмічны кінуцца,
Душы знайсці адхланне,
Спазнаць пяшчоту Боскую
І радасць, і каханне…
——
*Места — у старажытнай Беларусі значыла “горад”.

Юрась Півуноў




     

Цэтлікі (тэгі)

| вершы | | вершы для дзяцей | | зімовыя вершы | | зіма |


julcik, 8.12.12 0:31

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map