Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (181539)
Беларускія імёны (181123)
Цудоўная вясёлка (170579)
Размалёўка: домік (163245)
Маляванкі для маленькіх: машынка (161239)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (158160)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (157592)
Як назваць дзіця? (154588)
Тата, а ты папа? (148380)
Натуральны білінгвізм у дзетак (147155)

Стылі навучання

Вядома, што розныя людзі аддаюць перавагу розным стылям і метадам навучання. Стылі навучання групуюць распаўсюджаныя спосабы, якімі вучацца людзі. Кожны чалавек спалучае розныя стылі навучання. Некаторыя людзі маюць дамінуючы стыль і ў значна меншай ступені выкарыстоўваюць іншыя стылі. Некаторыя выкарыстоўваюць розныя стылі пры розных абставінах. Няма адзінага правільнага злучэння. Стылі навучання не перадвызначаны. Вы можаце развіць здольнасці ў недамінуючых стылях, а можаце паглыбіць успрыманне тых стыляў, якімі ўжо добра валодаеце.

Ужываць веды пра стылі навучання і множны інтэлект для таго, каб вучыцца - адносна новы падыход. Педагогі толькі нядаўна пачалі прызнаваць яго. Традыцыйнае навучанне выкарыстоўвала (і працягвае выкарыстоўваць), галоўным чынам лінгвістычныя і лагічныя навучальныя метады, а таксама вельмі абмежаваны дыяпазон навучальных техналогіяў. Шмат школ ўсё яшчэ спадзяецца на заснаванае на кнізе навучанне, шматкратнае паўтарэнне і экзамены для матывавацыі і кантролю.

Калі чалавек ведае і разумее свае ўласныя стылі вывучання, ён можа выкарыстоўваць лепш прыдатныя для яго метады.Гэта паляпшае хуткасць і якасць засвойвання матэрыяла.

Сем Стыляў Навучання


    * Візуальны (прасторавы): выкарыстанне карцінак, малюнкаў і аб’ёмных мадэляў.
    * Акустычны (слыхавы, музычны): выкарыстанне гукаў і музыкі.
    * Лінгвістычны: выкарыстанне словаў, як ў пісьмовым выглядзе, так і ў выглядзе лекцыі.
    * Фізічны (кінестэтычны): выкарыстанне адчуванняў цела, рук, дотыкаў.
    * Лагічны (матэматычны): выкарыстанне логікі, разважанняў і сістэматызавання.
    * Сацыяльны (міжасабовы): навучанне ў групах або з іншымі людзьмі.
    * Адасоблены (унутрыасабовы): навучанне адасоблена ад іншых, выкарыстанне самастойнага навучання.


Навошта ведаць стылі навучання?



Ваш стыль навучання мае большы ўплыў, чым вы магчыма думаеце. Вашы перавагі кіруюць працэсам навучання. Яны таксама ўплываюць на тое, як вы ўнутрана асэнсоўваеце вопыт, як вы прыгадваеце інфармацыю, і нават на словы, якія вы абіраеце. Мы спынімся на гэтым больш падрабязна ў наступным артыкуле.

Даследаванні з дапамогай тэхналогій фіксавання мазгавых імпульсаў паказваюць, што розныя стылі навучання актывуюць розныя часткі мозгу. Уключэнне большай вобласці мозгу дазваляе падвысіць эфектыўнасць навучальнага працэсу.

http://www.learning-styles-online.com/


     


julcik, 19.01.12 12:11

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map