![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Як я стала мамай![]() Той момант, калi я даведалася пра маю цяжарнасць (1999 год), назаўжды застанецца адным з самых узнёслых дзён майго жыцця. Усе дзевяць месяцаў чароўнага стану я пражыла, як кажуць, без асаблiвых праблемаў. Але чырвонай нiтачкай праз гэты час праходзiла думка: "Хутчэй бы ўсё гэта скончылася!" Гэта я зараз ведаю, што праз дзевяць месяцаў усё толькi пачынаецца. А тады я даволi хутка нацешылася ўсведамленнем будучага мацярынства i хацела толькi хутчэй пабачыць маё маленечкае цуда. Вядома, другое дзiця мацi носiць заўжды па-iншаму. Я не стану тут выключэннем, бо ўпэўнена, што другi раз буду "смакаваць" кожны дзень, кожную хвiлiнку, кожны момант гэтага казачнага перыяду ў жыццi мацi - цяжарнасцi. Нiякiх падрыхтоўчых курсаў я не наведвала, але ведаю, што шмат каму яны вельмi дапамагаюць. Самае галоўнае - яны сапраўды рыхтуюць жанчыну да такой падзеi, як нараджэнне дзiцяці. Рыхтуюць псiхалагiчна i фiзiчна, што надзвычай важна. Ёсць жанчыны, якiя вельмi добра падрыхтаваныя маральна, ёсць не такiя моцныя i смелыя, але мала хто ў першы раз умее, напрыклад, правiльна дыхаць. А гэтаму надзяляюць галоуную ўвагу на падобных курсах, бо правiльнае дыханне пры родах - гэта ўжо палова справы. I не толькi з фiзiчнага пункту гледжання. Як сказала мая сяброўка, якая не так даўно нарадзiла цудоўную дзеўчынку: "Ты ведаеш, я так старалася добра дыхаць, як нас навучылi, што ў мяне проста не было часу нi на якiя хваляваннi!" Што да мяне, то я толькi спраўна i да апошняга хадзiла да свайго лекара, што i параiла б рабiць iншым. Да таго ж мала проста хадзiць да лекара, якi цябе назiрае, трэба яшчэ выконваць усе ягоныя патрабаваннi, бо iнакш могуць узнiкнуць праблемы з атрыманнем пасляродавых грошай. Дзе нараджаць я выбiрала сама. А паколькi першы раз усё невядома i страшна, то хочацца нараджаць у самай лепшай радзiльнi, нiбы гэта табе дапаможа. Не маю асаблiва з чым параўноўваць, але 7-мы шпiталь, што на Арлоускай, падаўся мне нармалёвым. Не больш, але i не менш. Што тычыць працы лекараў, то нiякiх прэтэнзiяў да iх не маю. Магу толькi сказаць iм шчыры дзякуй за тое, што дапамаглi мне нарадзiць маю прыгажуньку. Але суправаджальны сэрвiс мог бы быць, натуральна, лепей. Пачынаючы з казённых кашуль, якiя апранаеш у прыёмным пакоi (яны такiя страшныя, што здаецца, нiбы iдзеш у турэмную камеру, а не на самую ўрачыстую i паважную справу ў тваiм жыццi) i сканчваючы назiраннем за жанчынай у пасляродавы час. Наконт кашуль, можа хтосьцi i скажа, што гэта дробязi, але ж мне было б нашмат прыемней апрануць што-небудзь больш прыгожае. Адразу ўдакладню: нараджала я, так бы мовiць, у агульнай плынi, без "спец. абслугоўвання". Аднак ад сябровак, якiя нараджалi "платна" ведаю, што для iх сэрвiс iстотна адрознiваўся ад таго, што атрымлiвала я: iншае стаўленне персаналу, дзiцё разам з табой у асобным пакоi, замацаваны за табой лекар, магчымасць прысутнасцi мужа. У мяне ўсё прайшло класiчна: увесь працэс цягнуўся 12 гадзiн, дзiцё нарадзiлася здаровенькiм, нiякiх пасляродавых ускладненняў не было. Аднак хацелася атрымаць больш увагi да сябе пасля родаў, бо, як правiла, па заканчэннi самiх родаў сканчваецца i ўсякая ўвага да жанчыны. А пасля родаў, асаблiва першых, часам бывае вельмi складана на душы, а звярнуцца няма да каго, асаблiва, калi ляжыш у асобным пакоi, удваiх са сваiм дзiцём. Калi я ад'язджала да дому, то ўжо ўмела рабiць усё неабходнае, каб самастойна даглядаць маю дачку. Чамусьцi нiколi не баялася, што не спраўлюся з матчынымi абавязкамi, бо ўпэўнена: калi мацi ўсiм сэрцам кахае сваё дзiця, то прырода ёй усё падкажа. А для тых, хто шукае парадау, стоячы перад гэтай адказнай i вялiкай мiсiяй - мацярынствам, ад шчырага сэрца скажу:
Тот момент, когда я узнала о своей беременности (1999 год), навсегда останется одним из самых возвышенных дней моей жизни
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |