Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201563)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200364)
Цудоўная вясёлка (189895)
Размалёўка: домік (182293)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180368)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177627)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176388)
Як назваць дзіця? (173453)
Тата, а ты папа? (167010)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165771)

Несцярка

Жыў сабе Несцярка, было ў яго дзетак шэсцерка: рабіць ляніцца, а красці баіцца.
Вось аднаго разу едзе святы Юрый к Богу на савет. Сустракае яго Несцярка да й пытае:
- Куды ты едзеш, святы Юрый?
– Еду к Богу на савет.
– Пакланіся там аба мне: як мне жыць на свеце? Рабіць лянюся, а красці баюся, дзеці ўміраюць, есці хочуць!
– Ладна, Несцярка, пакланюся!
– Не, святы Юрый, ты забудзеш аба мне!
– Кажу табе, што не забуду!
– Ну дак пакінь мне на залог сваё сядло!.
Пакінуў Юрый сваё сядло Несцярку, а сам паехаў далей без сядла. Прыехаў святы Юрый к Богу і стаў перад ім. Пра ўсё расказаў ён Богу, а пра Несцярку так і забыў.
Бог і кажа яму: “Паязджай, Юрый, загубі страшную змяю!”. Выйшаў Юрый на двор і тутака толькі ўспомніў пра Несцярку, што ў яго дзетак шэсцярка, рабіць ляніцца, а красці баіцца. Вярнуўса ён к Богу і гаворыць: “Пасаветуй, Божа, як жыць Несцярку, дзетак ў яго шэсцерка, рабіць ляніцца, а красці баіцца, дзеці ўміраюць, не еўшы?”
Вось Бог і адказвае: “Скажы, Юрый, Несцярку, што ўсё, што ён у каго возме – то яго”. Прыехаў Юрый к Несцярку:
– Здароў, Несцярка!
– Здароў, святы Юрый!
– Я пакланіўся Богу ад цябе!
– Дзякуй табе за ета, што казаў Бог?
– Ён казаў, што ўсё, што ты ў каго возьмеш, то тваё!
– Ладна, так я і жыцьму па Божжаму савету!
– Ну, а дзе ж, Несцярка, маё сядло?
– Да ў мяне ж, святы Юрый!
– Дак давай мне яго!
– Не, святы Юрый, па Божжаму савету яно ўжо маё!.
Паехаў святы Юрый без сядла, куды яму Бог сказоў. А Несцярка прадаў залатое сядло багатаму чалавеку і атрымаў за яго многа грошай. Несцярка пастроіў сабе добрую хату і стаў жыць заможна.

Паводле Клеванец, Ю. Казка пра Несцярку / Юрый Клеванец // Запаветы Леніна. 1999. 18 жн.(№63). С.6.



     

Цэтлікі (тэгі)

| беларускія народныя казкі |


Kryscina, 29.12.11 14:11

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map