Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179783)
Беларускія імёны (178651)
Цудоўная вясёлка (167743)
Размалёўка: домік (160847)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158696)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156400)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155841)
Як назваць дзіця? (152810)
Тата, а ты папа? (146663)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145465)

Ніна Кавалёва: СНЫ


* * *
Хто якія бачыць сны?
Сон пра кветкі – для вясны.
Тыгр мае сон драпежны,
А зіма – марозны, снежны.
Лета ягад сніць паляны.
Караблі сняць акіяны.
Сон-тэатр бачыць маска,
Сон дзіцячы – гэта казка!


* * *
Свет ва ўладзе цуда-сна.
Сніцца яблыні вясна:
Кветкі распускаюцца,
Пчолачкі злятаюцца.
Чуеце вясёлы гук?
Стрыбаўка ляціць на луг,
І зіхцяць на сонейку
Крылцы-парасонікі.
Дождж прайшоў –
На беразе
Вырасла вясёлка.
Птушкі ў небе сонечным
Заспявалі звонка.


* * *
Люлі-люлі, гулі,
Хопіць вам гуляць.
То вас не пакласці,
То вас не падняць.
Добры прыклад сонца
Дзеткам падае:
Ў час заўжды кладзецца
І раненька ўстае!



* * *
- Гулі-гулі, вы прыснулі?
Гулі-гулюшкі маўчаць.
Гулі спяць,
А на падушцы
Вочкі сінія блішчаць.
- Гулі-гулі, што вам сніцца?
- Што Міланачцы не спіцца?
Што дзяўчынка са сталіцы
Выдумляе, каб не спаць?


Пераклад Алесі Панцак

Адмыслова для Dzietki.org



     

Цэтлікі (тэгі)

| дашкольнікі | | 0-3 | | вершы для дзяцей | | калыханкі | | пераклады | | дзявочыя вершы |


Kryscina, 13.11.11 12:13
Рэд. Kryscina, 13.11.11 12:56

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map