|
|
Ганаруся Беларуссю!
1. Самае старажытнае вядомае паселішча чалавека на тэрыторыі Беларусі мае ўзрост 26 тысяч гадоў!
2. Беларусь – адна з найбуйнейшых еўрапейскіх краінаў.
3. У Беларусі больш за 20 тысячаў рэк і ручаін, каля 11 тысяч азёраў!
4. Першай беларускаю святою сталася Ефрасіння Полацкая, унучка славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея.
5. Першую друкаваную кнігу на тэрыторыі Усходняй Еўропы выдаў у 1517 годзе беларус Францішак Скарына.
6. Сучасны друкарскі кірылічны шрыфт прыдумаў беларус Галляш Капіевіч у 1700 годзе. Менавіта такімі літарамі цяпер карыстаюцца беларусы, рускія, украінцы, македонцы, балгары, сербы ды іншыя народы, што ўжываюць кірыліцу.
7. Першая еўрапейская канстытуцыя з'явілася ў 1588 годзе і была напісана па-беларуску - гэта быў Статут Вялікага Княства Літоўскага.
8. Настасся Алелькавіч (Анастасія Слуцкая) – першая беларуская жанчына-ваяр. Княгіня ўзначаліла войска і абараніла Слуцкае княства ад нападаў татараў у пачатку 16-га стагоддзя.
9. Першым у свеце шматступянёвую ракету вынайшаў беларус Казімір Семяновіч у 1650 годзе.
10. Першымі ў свеце прыдумалі фіксаваць пераломы костак пры дапамозе гіпсу беларускія лекары. Гэта адбылося ў Мінску ў 1812 годзе.
11. Славутыя ва ўсім свеце самалёты “СУ” называюцца ў гонар беларускага авіяканструктара Паўла Сухога.
12. Першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова нарадзілася ў Беларусі.
Алесь67
Зарэгістраваны: 30.09.2008 Артыкулы: 0 каментары: 5 Адкуль: Сьветлагорск |
Дададзена: 22.09.11 15:09 Загаловак паведамлення: Ганаруся Беларуссю (метадычныя матэрыялы) |
|
Трэба дадаць да сьпісу вынаходніка падводнай лодкі - менскага шляхціча Казіміра Чарноўскага (1829г.) |
|
|
|
Алесь67
Зарэгістраваны: 30.09.2008 Артыкулы: 0 каментары: 5 Адкуль: Сьветлагорск |
Дададзена: 22.09.11 15:40 Загаловак паведамлення: Ганаруся Беларуссю (метадычныя матэрыялы) |
|
Нашчадак шляхецкага роду Ігар Сікорскі вынайшаў верталёт, гамельчанін Павал Сухі вынайшаў самалёт-знішчальнік, беларус Барыс Кіт запусціў амерыканцаў на Месяц (вынайшаў ракетнае паліва).
А яшчэ продкі літвінаў-беларусаў вынайшлі баявую сякеру. Адмыслоўцы археалогіі сьцвярджаюць, што менавіта на нашай тэрыторыі ўзьнікла гэтая прылада бліжняга бою, а потым распаўсюдзілася на сумежныя тэрыторыі і далей. Прынамсі пра гэта сьвярджае Галіна Арцёменка. "Пагугліце!"
Яшчэ беларус спрычыніўся да вынаходніцтва тэлевізіі. Забыўся на прозьвішча і ў нэце нешта не знайшоў. Пашукайце ў каго ёсьць час.
Яшчэ можна дадаць пра нашую мову, што яна ёсьць адной з найпрыгажэйшых, багатых і мілагучных моваў сьвету. У 1933 годзе сусьветныя адмыслоўцы ў галіне вывучэньня моў ў Рыме (нажаль ня ведаю як дакладна называецца тая навуковая ўстанова, што займаецца вывучэньнем моў сьвету) прыйшлі да высновы, што беларуская мова па сваёй дасканаласьці, мілагучнасьці, багацьцю выразаў ды іншых параметрах займае другое мейсца сярод еўрапейскіх моваў і першае - сярод славянскіх моваў. Гэтая выснова навукоўцаў сталася адной з падставаў прыняцьця ў крамлі тэрміновага рашэньня аб неадкладнай русіфікацыі (лічы - зьнішчэньні) нашае мовы, бо як гэта так, што нейкая там беларуская мова лепшая за "великий и могучий". У той жа 1933 год і была праведзена гвалтоўная рэформа беларускай мовы, назва якой цяпер - "наркамаўка". Сумна вельмі.  |
|
|
|
Алесь67
Зарэгістраваны: 30.09.2008 Артыкулы: 0 каментары: 5 Адкуль: Сьветлагорск |
Дададзена: 28.09.11 9:52 Загаловак паведамлення: |
|
Беларуская зямля нарадзіла шэраг выдатных дзеячоў, якія праславіліся далёка за яе межамі. Гэта Казімір Семяновіч, вынаходнік шматступеневай ракеты, і Якуб Наркевіч-Ёдка, адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў; Ігнат Дамейка, народны герой Чылі, даследнік яе прыродных багаццяў, заснавальнік універсітэта ў Сант-Яга, і Герман Мінкоўскі, выдатны нямецкі матэматык і фізік; Аляксандар Кавалеўскі, які даказаў эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбтовых жывёлаў, бліскуча пацвердзіўшы гэтым тэорыю Ч.Дарвіна, і ягоны брат Уладзімір Кавалеўскі, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі; Бенядзікт Дыбоўскі, які ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі, і Ян Чэрскі, геолаг, даследнік Усходняй Сібіры, імем якога названая горная сістэма («хрыбет Чэрскага»); Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі, змагар за іх незалежнасць, і Жыгімонт (Зыгмунт) Мінейка, нацыянальны герой Грэцыі, удзельнік барацьбы супраць турэцкіх захопнікаў; Аляксандар Булатовіч, герой вайны Абісініі (Эфіопіі) з італьянскімі каланізатарамі, і Мікалай Судзілоўскі, прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў; Леў Арцімовіч, выдатны вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу, і Аляксандар Чыжэўскі, заснавальнік геліябіялогіі; Аляксандар Маліноўскі, які сваёй працай стварыў падмурак новай навукі - кібернетыкі, і Оскар Мілаш, французскі і летувіскі пісьменнік.
Беларусь дала свету выдатных паэтаў - Міколу Гусоўскага, Яна Вісліцкага, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча; кампазітараў - Міхала Клеафаса Агінскага, Міхаіла Глінку, Станіслава Манюшку, Мікалая Рымскага-Корсакава, Змітра Шастаковіча, Ігара Стравінскага; мастакоў - Казіміра Малевіча, Вітаўта Бялыніцкага-Бірулю, Яўсея Майсеенку, Рамана Семашкевіча, Уладзіслава Стрэмінскага, Георга Ніскага, Надзею Хадасевіч-Лежэ; асветнікаў і філосафаў - Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Кліма Смаляціча, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; першадрукара Ўсходняй Эўропы Францішка Скарыну, першадрукароў у Расеі Пётру Мсціслаўца ды Івана Фёдарава, які распачаў таксама кнігадрукаванне ва Ўкраіне, лонданскага першадрукара Яна Ліцьвіна.
Са старадаўных беларускіх родаў паходзяць і такія вядомыя ўсяму свету людзі, як матэматык Соф'я Кавалеўская (Корвін-Крукоўская), падарожнік Мікалай Перавальскі (Пржэвальскі), паэт Гіём Апалінэр (Кастравіцкі), авіяканструктар Павел Сухі, пачынальнік лялечнай анімацыі (мультыплікацыі) Уладзіслаў Старэвіч. Беларускага паходжання таксама першая ў свеце касманаўтка Валянціна Церашкова, касманаўты Пётра Клімук і Ўладзімір Кавалёнак.
Крыніца: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999. |
|
|
|
Алесь67
Зарэгістраваны: 30.09.2008 Артыкулы: 0 каментары: 5 Адкуль: Сьветлагорск |
Дададзена: 28.09.11 10:16 Загаловак паведамлення: |
|
Аляску ў 1732 году адкрыў беларус Зьміцер Паўлуцкі.
Эдвард (Эдуард) ПЯКАРСКІ (13 (25) кастрычніка 1858, в. Пятровічы каля Смалявічаў — 29 чэрвеня 1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута, сасланы ў Якуцію (1881) - даў якутам пісьментсва.
Давід Сарноў, які нарадзіўся ў Мінску ў 1891 годзе, лічыцца родапачынальнікам радыёвяшчання ў Амерыцы. Ён быў старшынёй Тэлеграфнай карпарацыі Марконі, затым - кіраўніком сусветна вядомай гуказапісваючай кампаніі “His Master’s Voice”. У час Другой сусветнай вайны ў якасці брыгаднага генерала Сарноў стаў дарадцай па камунікацыях генерала (а пазней - Прэзідэнта) Эйзенхаўэра. Давід Сарноў памёр у 1971 годзе.
Аўтар тувінскай азбукі - Аляксандар Адольфавіч Пальмбах |
|
|
|
|
|