Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201576)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200372)
Цудоўная вясёлка (189900)
Размалёўка: домік (182297)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180372)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177632)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176393)
Як назваць дзіця? (173456)
Тата, а ты папа? (167017)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165777)

Чатыры тараканы і цвыркун

У дзеда дый за печкаю
Кампанія сядзіць,
Спявае гучна песенькі,
Вусамі шабуршыць.
Вячэраюць і дружна
Засынаюць на баку
Чатыры неразлучных
Таракана і цвыркун!

Неяк на ўсю чародку
Сродак стары здабыў,
Ўсыпаў за печ атруту,
Каб іх запал астыў.
Ноч ён праспаў спакойна,
Зранку палез на печ, а там ...

Вясёлая кампанія
За печкаю сядзіць,
Спявае гучна песенькі,
Вусамі шабуршыць.
Пад’елі з апетытам
Дарагога парашку
Чатыры неразлучных
Таракана і цвыркун!

Плюнуў наш дзед сярдзіта,
І, каб прагнаць іх прэч,
Узяў ён - і дынамітам
Абрынуў долу печ.
Зранку стары задумаў
Смецце прыбраць, а там ...

Вясёлая кампанія
На друзачках сядзіць
Спявае гучна песенькі,
Вусамі шабуршыць.
Не пакідалі ні на міг
Абжыты родны кут
Чатыры неразлучных
Таракана і цвыркун!

Лёсам сваім прыбіты,
Збег ён у белы свет:
З’ехаў на Антарктыду
Ад кватарантаў дзед.
Стаў на Паўднёвы полюс,
Адкрыў куфэрак ён, а там ...

Вясёлая кампанія
Між рэчамі сядзіць,
Спявае гучна песенькі,
Вусамі шабуршыць.
Падміргіваюць весела
Гаротнаму дзядку
Чатыры неразлучных
Таракана і цвыркун,
Чатыры неразлучных
Таракана і цвыркун!


Італьянская народная песня. Рускі тэкст Р.Вікерса і Ю.Баціцкага, пераклад Алены Церашковай.




     

Цэтлікі (тэгі)

| дзіцячыя песні | | ноты | | пераклады | | песні |


Black aspid, 29.05.11 11:03
Рэд. Alina, 11.06.11 2:59

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map