Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (29412)
Адукацыйныя гульні (27530)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (26716)
Флэш размалёўкі (25980)
Як назваць дзіця? (24718)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (20167)
Маляванкі для самых маленькіх (19892)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (19451)
Натуральны білінгвізм у дзетак (19356)
Тата, а ты папа? (19235)

Народныя рэцэпты догляду за валасамі

Сухія, нармалёвыя і тлустыя валасы можна мыць яечнымі жаўткамі. Пакласьці 2 жаўткі ў парцалянанавую місу, заліць 50г. 30% сьпірту і разьмешваць да ўтварэньня аднароднай масы. Сумесь наносіць рукамі, як падчас мыцьця шампунем, затым змыць.

Яечныя бялкі – выдатны ачышчальны і разам з тым пажыўны сродак для ўсіх тыпаў валасоў. Узьбіць у крутую пену 2 бялкі, нанесьці на сухія валасы хвіліны на 3, пасьля змыць ледзь цёплай (не гарачае!) вадой.

Карысна мыць валасы сыраквашай. Уціраць яе трэба колавымі масажнымі рухамі ў вільготныя валасы, пасьля змыць вялікай колькасьцю цёплай вады. Валасы робяцца мяккімі і бліскучымі. Пасуе для сухіх валасоў.

Чорны хлеб – выдатны хатні сродак для жыўленьня і ачышчэньня валасоў. Дробныя кавалкі хлебу (можна чэрствага) насыпаць у місу, заліць крутым кіпнем і пакінуць на 10-15 хвілінаў. Сумесю, якая атрымалася, мыць галаву.

Валасы можна зрабіць мацнейшымі, калі нанесьці сумесь з 1 ст.лыжкі міндальнага алею з 2 ст.лыжкамі густога мёду і экстрактамі ванілі на вільготныя валасы, накрыць тонкай фальгой і ручніком на 15 хвілінаў.

Выцягі з каранёў дзядоўніка, ягадаў ядлоўца і пладоў пэрсіка мацуюць валасы зь сярэдзіны.

Калі валасы тлустыя, дзеля таго, каб яны ня так пэцкаліся, штовечар працірайце скуру галавы настоем бярозавага лісьця (сталовую лыжку лісьця заліваюць 1/5 шклянкі кіпню і праз 2 гадзіны працэджваюць).

Сухое мыцьцё галавы. Уцярыце ў валасы водруб’е і затым вычэсвайце шчоткай.

Для сухіх і ломкіх валасоў – уціраць перад мыцьцём невялікую колькасьць рыцынавага ды іншага алею; перад мыцьцём апалоскваць настоем валошак.

Каб надаць мяккасьць і бляск, у ваду для апалоскваньня трэба дадаць настой рамонкаў: 20 гр. кветак на 1 шклянку кіпеню.

Добра ўзьдзейнічае на сухую скуру ўціраньне кефіру, а таксама змазваньне валасоў кіслым малаком. Пасьля гэтага галава накрываецца цыратай і прамываецца гарачай вадой.

Зьменшыць сьверб галавы пры сухой кашуце (перхаці) можна адварам падбелу ( 1 ст.лыжка травы на 1 шклянку кіпню.)

Настой шалупіньня цыбулі пазбаўляе ад кашуты і надае сьветлым валасам саламянае жоўтае адценьне.

Пры сьвербе галавы, пры кашуце, раяць уціраць сумесь з 10 гр. бярозавай каланіцы (дзёгцю), 20 гр. рыцынавага алею і 100 гр. сьпірту. Уціраць за некалькі гадзінаў да мыцьця галавы.

Юля Янюк





julcik, 2.06.08 22:35

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map