Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179786)
Беларускія імёны (178657)
Цудоўная вясёлка (167745)
Размалёўка: домік (160849)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158698)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156403)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155843)
Як назваць дзіця? (152811)
Тата, а ты папа? (146664)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145466)

Таццяна Папова: Лічым да дзесяці


Круглы нуль, нібыта мячык,
Ды нічога ён не значыць.



Пазнаёмцеся: адзінка,
Тонкая, нібы травінка.



Двойка, ейная сяброўка,
Выгінае шыю лоўка.



З двух маладзікоў, сябры,
Атрымаем лічбу тры.



Крэсла дагары нагамі ---
Вось чацвёрка перад намі.



Тут кручок, а зверху хвосцік ---
Лічбу пяць чакаем ў госці.


Лічбу шэсць дугой сагнулі,
Быццам люльку у дзядулі.



Лічбу сем напішам разам,
З чубам і прыгожым пасам.



Пару колцаў зараз возьмем ---
Атрымаем лічбу восем.



А шасцёрку-акрабатку
Ператворым у дзевятку.



Да адзінкі нуль падставім ---
І дзесятку атрымаем.



Вершы Kotka
Малюнкі Julcik




     

Глядзіце таксама

Абэцэда

Цэтлікі (тэгі)

| дашкольнікі | | 0-3 | | вершы для дзяцей | | вучымся лічыць |


julcik, 7.04.08 22:33

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Kryscina
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Артыкулы: 306
каментары: 22
Адкуль: Miensk
 Дададзена: 7.04.08 23:06  Загаловак паведамлення:
"Дзесяць" - гэта лік, а не лічба. Лічбы - гэта знакі, якія служаць для запісу лікаў.
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
julcik
Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Артыкулы: 599
каментары: 36
 Дададзена: 8.04.08 22:59  Загаловак паведамлення:
Ведаем http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=32834#32834
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1.

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map