Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (202308)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (201088)
Цудоўная вясёлка (190614)
Размалёўка: домік (182972)
Маляванкі для маленькіх: машынка (181027)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (178317)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (177066)
Як назваць дзіця? (174135)
Тата, а ты папа? (167693)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166486)

Васіль Вітка: вершы для дзяцей

Хто я?
Узяў мяне одум:
Хто я такі, адкуль родам?
İ дазнацца ў мамы мусіў –
Беларус я, з Беларусі.

Беларусь
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,

Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,

А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.

Развітанне з букваром
3 табой прыйшлі мы ў першы клас
Асеннім цёплым ранкам,
А сёння ўжо нам брацца час
За новую чытанку.

Ляцяць, ляцяць сняжынкі з хмар
İ над зямлёю кружаць.
Табе мы дзякуем, "Буквар",
Бывай, наш добры дружа!

Да нас прыйшла твая сястра
У клас сяброўкай новай.
Прыйшла шчаслівая пара
Дружыць нам з "Родным словам".

Вясна
Паміж снегу ў лесе - дзіва.
Хто ні гляне, скажа: ах!
Я агеньчык зіхатлівы
Радасна нясу ў руках.

Горнуцца дубы, бярозы
Голлем да майго цяпла.
Больш не вернуцца марозы -
Я пралеску прынясла.

Кобра
Улавілі кобру,
Пасадзілі ў торбу.
Калі ў торбе кобра -
Гэта вельмі добра.


     

Цэтлікі (тэгі)

| школьнікі | | пра радзіму | | вершы для дзяцей | | васіль вітка | | вясна | | пра школу |


Kryscina, 27.03.11 22:34
Рэд. Kryscina, 12.04.11 22:31

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Kryscina
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Артыкулы: 305
каментары: 22
Адкуль: Miensk
 Дададзена: 27.03.11 22:36  Загаловак паведамлення:
Змовіць кнігу Васіля Віткі "Урокі роднага слова" можна на Prastory
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1.

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map