Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201863)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200652)
Цудоўная вясёлка (190176)
Размалёўка: домік (182536)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180597)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177882)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176631)
Як назваць дзіця? (173697)
Тата, а ты папа? (167251)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166048)

Беларускі іменьнік. Мужчынскія імёны Л-Я.

Л


1. ЛАВАР — грэцкае Lauros ад лацінскага laurus”дрэва лавар”.
Лавар Мядзейнік, 1577 г.
Лавар, сын князя Тройдзеня.
Лаўрык, Лаворчык, Лаварок, Лаўрушчык, Лаўра(у)сь, Лаўрук, Лаўрасюк, Лаўрышук, Лаўраш, Лаваш...
2. **ЛАГОЖ — ад слова “лагодны”.
Гожык, Гожка, Гажук, Гожась, Гожань...
3. **ЛАДАВІД, ЛАДАБА(О)Р — творная форма ад Ладона.
4. ЛАДОН — бог дабрабыту (раман У.Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”)
Ладзя, Ладук, Ладар Ладзень, Ладаш...
5. ЛАСІМ (БА’69) — ад словаў “ласавацца, ласы”. Ласка, Ласік, Ласюк, Ласень, Ласы, Лашань...
6. ЛАЎРЫН — лацінскае Laurentius “лаўрэнцкі”.
Лаўрын Вайтковіч, 1528 г.;
Лаўрын Дравінскі, рэлігійны ды грамадзкі дзяяч XVI ст.
Лаўрык, Лаўрук, Лаўрусь, Лаўранчук, Лаўранюк, Лаўрэн, Лаўрыш...
7. ЛЕЛЮІП (СС’65) — адпаведнік жаночага імя Лёля.
гл. ЛЕНАРТ.
8. ЛЕНАРТ — старажытна-германскае Leon-hard: leo “леў” + hard “адважны”.
Ленарт Юхновіч, 1567 г.;
Ленарт Пацей, ваявода віцебскі, XVII ст.;
Ленарт Ходзька, гісторык, публіцысты, выдавец XIX ст.
Лянок, Ленар, Ленча, Ленаш...
9. ЛЕПЕЛЬ — легендарны князь, заснавальнік Лепеля.
Лепік, Лепчык, Лепась, Лепча, Лепеш, Лепшы...
10. ЛІЗДЭЙ(КА) — балцкае lizd “гняздо”.
— легендарны першасьвятар крывічоў.
Дэсь, Дзейка, Дзяюк, Дэш...
11. ЛІТАВОР — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага;
Літавор Храптовіч, маршалак каралеўскі, ваявода наваградзкі, XVIII ст.
Літась, Літук, Літань, Літавей, Літаш...
12. **ЛІТВЕНЬ, ЛІТВАШ
— ад назову жыхароў Вялікага княства Літоўскага — літвіны.
Ліцік, Літвук, Літань, Літавей, Літаш...
13. ЛІШТВАН (БА’69)
Лішук, Лішань, Ліцік, Лішт...
14. ЛОГВІН — лацінскае Longinus < longus “доўгі”.
Логвін Семяновіч, 1577 г.;
Логвін Юрына, 1772 г.
Логась, Лагук, Логча, Логень, Лунгась, Логін, Лонгін, Логаш, Ловаш, Логвень...
15. *ЛОСЬВІД — варажбіт з народнае казкі;
— вёска на Віцебшчыне.
Відзя, Відук, Відзень, Лосьвік, Ласьвук, Ласюк, Лосьвень, Лосаш, Лосваш...
16. ЛОТАШ (БА’69) — старажытна-гэбрайскае lot “пакрывала; араматычная смала”.
Лотка, Лоцік, Лотусь, Латук, Лоцень, Лотась, Лот...
17. ЛУКАШ — лацінскае Lucas < lux “сьвятло”.
Лукаш Скарына, бацька ўсходнеславянскага першадрукара;
Лукаш Апалінскі, аўтар вядомага трактату па архітэктуры, упершыню ў Рэчыпаспалітае вызначыў архітэктуру як навуку, XVII ст.;
Лукаш Галамбеўскі, этнограф, гісторык і архівіст XIX ст.
Лукашык, Лукашок, Лукась, Лукашук, Лукан, Лукша...
18. ЛЮБАРТ — сын князя Гэдыміна, з 1340 году — валынскі князь.
Любка, Любча , Бартась, Бартук, Барцень, Любаш, Барцей...
19. ЛЮДАМІР — ад словаў “людзі + мір”.
Людамір Рагоўскі, кампазытар, XIX-XX стст.
Людась, Людзік, Людук, Людзень, Людаш, Мірка, Мірук, Мірань, Мірча...
20. ЛЮДВІК — старажытна-германскае Chlodwich, Hlodwig,: hlod “слава” + wig “бітва”.
Людвік Грынцэвіч, архітэктар, прадстаўнік позьняга барока, XVIII ст.;
Людвік Зьвяждоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 г.;
Людвік Абрамовіч, гісторык, журналіст, выдавец, аўтар кнігі “Чатыры стагодьдзі кнігадрукаваньня ў Вільні, 1925 г.”.
Лёдзік, Людук, Людаш
гл. ЛЮДАМІР.
21. ЛЮЦЫЯН — лацінскае Lucianus “сын Лукаша; які мае дачыненьне да Лукаша”.
Люцыян Узембла, гісторык культуры, краязнаўца, калекцыянер XIX - XX стст.;
— галоўная асоба паэмы М.Танка “Люцыян Таполя”.
Люцік, Люцко, Люцэсь, Люташ, Люціш...
22. ЛЯВОН — грэцкае leon “леў”.
Лявон Бароўскі, гісторык літаратуры, перакладчык ды публіцысты, выкладчык Віленскага універсытэту XIX ст.;
Лявон Галынец, навуковец, д-р мэдычных навук XIX ст.
Лявончык, Леванок, Леванчук, Леванук, Леўчык, Леўча, Леваш, Ляваш, Левень...

М


1. МАРЦІН — лацінскае Martinus вытворнае ад Mars, Martis “Марс — імя бога вайны ў рымлянаў”.
Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном XVIII ст.
Марцін Кухта, уладар віленскае друкарні, XIX-XX стст.
Марцюк, Марчук, Мартуль, Мартын, Мартуш...
2. МАРЦЫЯН — лацінскае martianus “народжаны ў месяцы, прысьвечаным Марсу”.
Марцыян Агінскі-Троцкі, 1697 г.;
Марцыян Ропат, пэрсанаж п’есы У.Караткевіча “Званы Віцебска”.
Марусь, Марук, Янка.
гл. МАРЦІН.
3. МАРЯН — мужчынская форма ад імя Марыя.
Марян Фальскі, актор трупы У.Галубка, XX ст.;
Марян Пецюкевіч, палітычны дзяяч міжваеннага часу, XX ст.
Марась, Марусь, Марук, Мар’яш...
4. МАЦЕЙ — старажытна-гэбрайскае mattiyuahy “дар Ягвэ”.
Мацей Сарбеўскі, паэта, філёзаф, выкладчык Віленскае акадэміі, XVII ст.;
Мацей Бурачок, псэўдонім Ф.Багушэвіча.
Мацейка, Мацешык, Мацко, Мацук, Мацяюк, Матуш, Мацюш...
5. МАШЭКА — гэрой нацыянальнага эпасу.
Маська, Машук, Машань...
6. МЕЛЬВІД (БА’85)
Мелька, Мелясь, Мялюк, Мельча, Меляш...
7. МІКІТА — грэцкае Niketas “пераможца”.
Мікіта Забеліч, 1528 г.;
Мікіта Зносак, галоўны пэрсанаж п’есы Я.Купалы “Тутэйшыя”.
Мікітка, Мікешка, Мікусь, Мікаш, Мікей...
8. МІКОЛА — грэцкае Nikolas: nikao “перамагаць”+ laos “народ”.
Мікола Гусоўскі, вядомы паэта XVI ст.;
Мікола Радзівіл, генэрал у паўстаньні 1794 г.;
Мікола Нікіфароўскі, этнограф XIX ст.
Міколка, Мікусь, Мікуць, Міклаш, Мікула...
9. МІХАЛ — старажытна-гэбрайскае mi-ka-’el “хто як Бог”.
Міхал Клеафас Агінскі, вядомы кампазытар ды палітычны дзяяч XIX ст.;
Міхал Забэйда-Суміцкі, знакаміты тэнар XX ст.
Міхалка, Міхась, Міхалец, Міхнюк, Міхалюк, Міхалон, Міхна, Міхайла...
10. МІНДОЎГ — балцкае min «”розум” + daug “багата”.
— першы князь ВКЛ (1200-63 гг.)
Мідок, Мінась, Мідук, Мінук, Мідзей, Мідаш...
11. МІНТАЎТ — балцкае min «розум» + taut «народ».
— удзельны літоўскі князь, XIV ст.
Мінка, Мінась, Мінук, Мінташ, Мінаш...
12. *МІРАНІМ — грэцкае Myron «пахкае масла — міра».
— вёска ў Івацэвіцкім р-не Берасьцейшчыны.
Мірка, Мірась, Мірусь, Мірук, Мірак, Мірань, Міраш...
13. МОНВІД — балцкае mani «розум» + vyd «бачыць».
— сын вялікага князя Гэдыміна.
Монік, Відка, Відук, Монар, Монаш...
14. МЯДАР(Т) (СС’65) — ад слова «мёд».
гл. МЯДЗЕЛ.
15. *МЯДЗЕЛ (БА’69) — мястэчка на Меншчыне.
Мядзік, Мядзень, Мядар...
16. *МЯДЗЬВІН — в.Мядзьвінавічы Дзятлаўскага р-ну Горадзеншчыны. гл. МЯДЗЕЛ і ДЗЬВІН.
17. МЯЛЕТ — грэцкае meletios«той, хто клапоціцца».
Мялет Кеша, 1746 г.;
Мялеці Сматрыцкі, сьвятар, палемісты XVII ст.
Лецік, Мелька, Мялешка, Мельча, Мялеш...
18. МЯНЕСК — легендарны асілак ды чараўнік, млынар.
Менась, Менка, Мянук, Менча, Менаш...

Н


1. НАДЗЕЙ (БА’69) — адпаведнае жаночаму Надзея.
Надзік, Надзька, На-(й)дзюк, Надзень, Надаш...
2. НАЙБАРТ (БА’69) гл. БАРТАШ.
3. *НАРБУТ — балцкае nor «хацець, жадаць».
— в.Нарбуты Ашмянскага р-ну Горадзеншчыны.
Нарцік, Нарась...
гл. БУТАЎТ.
4. НАРЫМУНТ — балцкае nor «хацець, жадаць» + mani «розум».
— сын Гэдыміна, князь полацкі й пінскі (1277-2.2.1348).
Норусь, Нарык, (На)Рымук, Рымча, Нараш, Рымаш...
5. НЕРУШ — у значэньні «некранутае, цэлае».
— імя ашмянскага шляхціча, 1567 г.
Нерусь, Рушык, Рушыч, Руш, Рушань...
6. НЁМАН (БА’69) — легендарны князь.
Нёмік, Нёмась, Нёмаш...
7. НЯБРОЙ — ад словаў «броіць, сваволіць, гарэзаваць».
— імя магілёўскага месьціча, 1746 г.
Броўка, Нябрук, Небрусь, Брой...
8. НЯМІРА — упаўнаважаны кн. Вітаўта, XV ст.
Мірка, Мірак, Мірчук, Мір, Немір...
9. НЯСТАН — ваявода князя Хведара Карыбутавіча.
Несік, Несь, Станюк, Станюта, Стах, Станей...
10. *НЯСЬВІЖ — места на Меншчыне, згадваецца ў летапісах 1223 годам.
Неська, Несік, Віжук, Віжар, Віжань, Нясьвей...
11. НЯФЁД — грэцкае neophytos «пасьвечаны нанова, нэафіт».
Няфёд Дроніч, 1597 г.;
Няфёд Карчун, 1688 г.
Неўка, Невік, Нявук, Неўча, Неваш...
12. НЯЧАЙ — ад слова «чаяці — чакаць, спадзявацца».
Нячай Цішэвіч, 1567 г.
Нецька, Нецік, Нячук, Нечась, Неча...

П


1. ПАЎЛЮК — лацінскае paulus «малы».
Паўлюк Багрым, каваль і паэта XIX ст.;
Паўлюк Трус, паэта XX ст.
Паўлюсюк, Паўлючык(-чок), Паўлюсь, Паўлючук, Пашук, Паўло, Пашута...
2. ПЁТРА — грэцкае Petros «камень».
Пётра Скарга, рэлігійны дзяяч, рэктар Віленскага універсытэту, XVI ст.;
Пётра Сергіевіч, мастак XX ст.
Петрык, Пятрок, Петрачок, Пятрусь, Пятрук, Пятро, Пятраш...
3. ПІЛАТ (СС’65) — лацінскае pilatus «узброены дзідамі».
Пілатка, Пілацік, Латусь, Латук, Лацень, Латаш...
4. ПІЛІП — грэцкае Phillipos «той, хто любіць коней».
Піліп Лядовіч, 1567 г.;
Піліп Казімір Абуховіч, дзяржаўны ды ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, XVII ст.
Піліпка, Піліпок, Піліпчык, Ліпень, Ліпась, Піліпчук, Ліпаш...
5. ПРАДСЛАЎ — ад словаў «вельмі + слава».
Прадслаў Гарбоўскі, 1624 г.
Працка, Працік, Працлась, Працук, Працань, Працаш...
6. ПРОЗАР — мастак, адзін з творцаў Бялыніцкіх фрэсак, 1761 г.
Зорчык, Зарок, Зарук..; гл. Зарыян.
7. ПТАХ — імя берасьцейскага шляхціча, 1676 г.
Тась, Пташук, Пташ...
8. ПЯРУН — у старажытнае міталёгіі бог грому ды маланкі.
Перка, Пярусь, Пярок, Пярунок, Пярук, Пераш...

Р


1. РАГВАЛОД — старажытна-германскае ragin „ро¬зум" + waldan „уладарыць".
— вялікі полацкі князь, бацька Рагнеды, X ст.
Уладзя, Волька, Валюк, Рагвал, Ладаш...
2. РАДАСЛАЎ — ад сло¬ваў „радавацца, радзіць + слава".
— імя сына Браніслава Тарашкевіча.
Радка, Радук, Славук, Рада, Радунь, Радань, Paдаш...
3. РАД3ІВІЛ — балцкае rad „знайсьці" + vil „прагнуць".
Радзівіл Восьцікавіч, заснавальнік роду Радзівілаў.
гл. РАД3ІМ.
4. РАД3ІМ — ад словаў „рада, радасьць + мір".
— правадыр ды прарадзімец племя радзімічаў;
Радзім Гарэцкі, навуковец i грамадзкі дзяяч XX ст.
Радзік, Радзька, Радзюк, Радчук, Радзец, Радзіш, Радзень...
5. РАМІЯН Чарняўскі,1668 г.
Ясік, Ромік, Ромка, Рамук, Ромуль, Роменъ, Рамаш...
6. РАМУАЛЬД — старажытна-германскае hrom„слава" + waldan „гаспадарыць, уладарыць".
Рамуальд Падбярэзкі, пісьменьнік i выдавец, XIX ст.;
Рамуальд Зянькевіч, фальклярысты, этнограф ды пэдагог XIX ст.;
Рамуальд Траўгут, удзельнік паўстаньня 1863 г.
гл. РАМІЯН.
7. РАСЬЦІСЛАЎ — ад словаў „расьці + слава".
— князь менскі й полацкі, сын Глеба Усяславіча, XII ст.
Росьцік, Славук, Растук, Расташ, Ростань...
8. РАТУШ (СС'65) — ад слова „ратуша" — магістрат, сельская управа.
Рацік, Ратка, Ратук, Рацень, Ратуль, Раташ...
9. **РОКАШ — старабеларускае „рокаш — паўстаньне".
Рочка, Рокась, Рокусь, Рокань, Рок...
10. РОСЛАЎ (БА'85) — ад словаў „расьці + слава". гл. РАСЬЦІСЛАЎ.
11. *РЫМАВІД — балц¬кае rim „спакой" + vyd „бачыць".
— в.Рымавіды Валожынскага р-ну Меншчыны.
гл. РЫМАНТ, ВІД3ІБОР.
12. РЫМАНТ — балцкае rim „спакой" + mant „муціць".
— сын князя Тройдзеня.
Рымка, Рымук, Рымар,Рымча, Рымаш...
13. РЫМША — герой нацыянальнага эпасу.
гл. РЫМАНТ.
14. РЫНГАЛЬД — старажытна-германскае ragin „розум, рашэньне" + waldan
„уладарыць, гаспадарыць".
— князь наваградзкі, сын Альгімонта.
Рынка, Рынук, Рына(у)ш...
15. РЫГОР — грэцкае Gregorios „той, хто ня сьпіць".
Рыгор Цамблак, мітрапаліт Вялікага княства Jliтоўскага, XV ст..
Рыгор Шырма, харавы дырыжор, фальклярысты, музычны й грамадзкі дзяяч, XX ст.
Рыгорка...
16. *РЫСЛАЎ — в.Рыслаўе Веткаўскага р-ну Гомельшчыны.
Рысік, Рыська, Славук, Рысюк, Рысень, Рысаш...

С


1. САБІН (СС'65) — лацінскае Sabinus „сабінянін; рымскае радавое імя".
Собка, Собік, Сабук, Собчык, Собань, Собаш...
2. СЬВЯТАВІТ — бог не¬ба й сьвятла у балцкіх славянаў.
гл. ВІЦЕНЬ, ВІТАЎТ
3. *СЕБЕЖ — места ў Пскоўскай вобл. Pacei.
Бежык, Бяжук, Бежань, Сабей...
4. СЕВЯРЫН — лацінскае Severinus < severus „строгі, сур'ёзны".
Севярын Налівайка, атаман казацкага атраду, XVI ст.;
Севярын Салтаноўскі,1660 г.
Сеўка, Сяўрук, Севярчук...
5. *СЕМЕЖ — в.Семежава Капыльскага р-ну Меншчыны.
Семік, Сямук, Сямаш, Сямашка...
6. СКІРГАЙЛА — балц¬кае skir „дзяліць" + gail „любіць".
— князь, сын Альгэрда, XIV ст.
Скірцік, Скіржук, Скіржань... гл. ГАЙ.
7. СКІРМА(У)НТ — балцкае skir „дзяліць" + mant „розум".
— першы з роду наваградзкіх князёў.
ipniк, Скірмук, Скірмань...
8. СОЖ — легендарны княжыч.
Сожык, Сажук, Сожань...
9. СОЛТАН — татарскае „султан".
— легендарны герой, млынар;
Солтан Александровіч, ваявода наваградзкі, XV ст.
Танок, Салтук, Солташ...
10. СОТВАР — бог сонца у летапіснай Літве.
Соцік, Сотась, Сатвук, Сотань, Сотваш...
11. СТАВОР (БА'69)
Cmaвік, Ставук, Стаў,Ставаш...
12. СТАНІСЛАЎ — ад словаў „станавіцца + слава".
Станіслаў Глябовіч,1388 г.;
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, сьвятар ды гісторык, XVIII ст.;
Станіслаў Манюшка, кампазытар XIX ст.
Станчык, Стаська, Стасюк, Станьчук, Стась, Стах, Станіш...
13. СТАХОР — грэцкае eustathes „добра складзены, моцны".
Стахор Mimкoвіч,кіраўнік магілёускага паўстаньня 1606-08 гг.
Стась, Сташка, Сташук, Сташэня...
14. СТУГАР (БА'69)
Стужка, Стужук, Стуган, Стужань, Стугаш...
15. *СУВІД — в.Сувіды Брагінскага р-ну Гомельшчыны.
Сувідка, Сувась, Сувен, Суваш...
16. СУВОР — сотнік Biцебскі, XVIII ст.
Суворка, Ворык, Ворыч, Вораш, Сувей...
17. *СУД3ІБОР — вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельшчыны.
Гл. СУД3ІСЛАЎ.
18. СУД3ІСЛАЎ (ПСРЛ'35) — ад словаў „судзіць + слава".
Судзік, Славук, Судзіс, Судаш...
19. СУРВІЛА — пэрсанаж беларускага фальклёру.
Вільчык, Вільчук, Вільча, Сураж...
20. СУРЫЯН СурыянМаксімовіч, баярын ваўкавыскі, 1528 г.
Ясік, Сурчык, Сурык, Сурчук, Сурань...
21. СЫМОН — грэцкае Simonas са старажытна-гэбрайскае sim'on „(Бог) які чуе".
Сымон Будны, друкар ды асьветнік XVI ст.;
Сымон Рак-Міхайлоўскі, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняе Беларусі, пэдагог, XX ст.
Сымонка, Сыманюк, Сямаш...

Т


1. ТАДЭВУШ — старажытна-гэбрайскае tadde «ухвала».
Тадэвуш Касьцюшка, нацыянальны герой Беларусі, ЗША ды Польшчы, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1794 года;
Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэта XIX ст.;
Тадэвуш Мастовіч-Далэнга, пісьменьнік, XX ст.
Тодзя, Тодась, Тадук, Тадэй, Дэў...
2. ТАМАШ — арамейскае te’oma «блізьнец».
Тамаш Зан, культурны дзяяч, сябра т-ва філяматаў у Віленскім універсітэце, XIX ст.;
Тамаш Ваўжэцкі, грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч ВКЛ, харужы браслаўскі, актыўны ўдзельнік паўстаньня 1794 г.;
Тамаш Грыневіч, кіраўнік атрада ў паўстаньні 1863 г.
Томка, Тамась, Томась, Томчык, Тамчук, Тамук, Тамашук, Тумаш...
3. ТАЎЦІВІЛ — балцкае taut «народ» + vil «прагнуць».
— князь літоўскі й полацкі, пляменьнік Міндоўга, пам. у 1263 г.
Таўцік, Таўцюк, Таўчук, Таваш, Таўцей...
4. ТОДАР — грэцкае Theodoros: theos «бог» + doron «дар».
Тодар Касьцюкевіч, 1528 г.;
Тодар Кляшторны, паэта, XX ст.
Тодка, Тадась, Тодзька, Тадарук, Тадарэц, Тодаш...
5. ТРОЙДЗЕНЬ — вялікі князь ВКЛ, XIII ст.
Дзянёк, Дзёнька, Траян, Траюк, Трой, Трояш...
6. ТРОМАНЬ (БА’69).
Тромка, Тромась, Трамук, Тромень, Тромаш...
7. ТУГАН — усходне-турэцкае «сокал».
— легендарны ўладар Сьвіцязі.
Тужка, Туганка, Тугук, Тугань...
8. ТУР (ТУРЫМ, ТУР(А)ВІД) — скандынаўскае Thor «імя бога-грамаўніка».
Тур, брат Рагвалода, першы ўладар Тураўскага княства, X ст.
Турась, Турцік, Турок, Турук, Тураш...

У


1. УЛАДЗІСЛАЎ — ад словаў «улада + слава».
Уладзіслаў Сыракомля, паэта XIX ст.;
Уладзіслаў Дмахоўскі, мастак, XIX ст.;
Уладзіслаў Галубок, актор, драматург ды кіраўнік першага беларускага тэатра, XX ст.
Уладзя, Ладусь, Славук, Ладась, Ладук, Ладаш...
2. УЛАСЛАЎ (БА’85) — ад словаў «улада + слава».
Улашчык, Уласька, Уласік, Ласук, Уласень, Улас...
3. *УСЕЛЮБ — волат, казачны герой;
— вёска Наваградзкага р-ну Горадзеншчыны.
Любка, Любась, Любань, Любаш...
4. *УСЬВЯТ — крывіцкі сьвятар;
— в.Усьвяць Астравецкага р-ну Горадзеншчыны.
Сьвятка, Сьвятук, Сьвяцень, Сьвяташ...
5. УСЯСЛАЎ — ад словаў «усе, усё + слава».
— Усяслаў Чарадзей, вялікі полацкі князь, памёр 14.4.1101 г.
Весік, Славук, Вус...

Ф


1. ФАБІЯН — лацінскае Fabianus «Фабіеў; які мае дачыненьне да Фабія».
Фабіян Маціясовіч, 1567 г.;
Фабіян Шантыр, палітычны ды культурны дзяяч, XX ст.
Яська, Фабусь, Фабук, Фабуш...
2. ФАЎСТЫН — лацінскае faustus «шчасьлівы, спрыяльны».
Фаўстын Вечаркоўскі, 1664 г.;
Фаўстын Цяцерскі, мемуарысты, грамадзкі дзяяч, удзельнік паўстаньня 1794 г., д-р філязофіі ды тэалогіі.
Фасцік, Фа(ў)стук, Фаста(у)сь, Фаўст...
3. ФІЛОН — грэцкае philon «прадмет любові».
Філон Альшэўскі; 1589 г.;
Філон Кміта-Чарнабыльскі, аршанскі стараста, аўтар вядомых «Лістоў...» з маскоўскага памежжа, XVII ст.
Філонік, Філонка, Філік, Хвіля, Філюк, Філёнчык, Філанец, Філюта, Хвілей...
4. ФЛЯГОНТ — грэцкае phlego «гарэць, палаць, асьвятляць».
Флягонт Валынец, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Заходняе Беларусі, пасол у польскім Сойме, XX ст.
гл. ФЛЯРЫЯН.
5. ФЛЯРЫЯН — лацінскае florianus «што квітнее».
Флярыян Шымковіч, 1567 г;
Флярыян Ждановіч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра, XX ст.
Яська, Флёрка, Флерусь, Флера, Флерча, Флераш...
6. ФРАНЬЦІШАК — лацінскае Franciscus «што мае дачыненьне да франкаў — германскага племя».
Франьцішак Скарына, усходнеславянскі першадрукар, XVI ст.;
Франьцішак Смуглевіч, мастак, XVIII ст.;
Франьцішак Багушэвіч, паэта і паўстанец 1863 г.
Ранак, Ранусь, Ранась, Пранук, Франчук, Франук, Праньціш...
7. ФУРС — грэцкае Thyrsos «тырс, вакхічнае жазло, што насілі ў часе сьвятаў».
Фурс Ніфядовіч, 1578 г., месьціч магілёўскі.
Фурсік, Фурань, Фурсень, Фурсаш...

Х


1. ХАЦЕН — Улазовіч ды Хадковіч, гарадзенскія баяры, XVI ст.
Хоцька, Хачук, Хоцень, Хочань...
2. *ХАНІСЛАЎ — ад словаў «хацець + слава».
— вёска ў Маларыцкім р-не Берасьцейшчыны.
гл. ХАЦЕН.
3. ХВАЛІМІР — ад словаў «хваліць + мір».
Хвалімір Дарашкевіч, 1541 г.
Хвалька, Хвалік, Хвалюк, Хвалаш, Хвалень...
4. ХРЫЗАСТОМ — грэцкае Chrysostomos «залатавусны».
Хрызастом Неміровіч-Шчыт, полацкі судзьдзя, 1684
гл. ХРЫШЧАН.
5. ХРЫШЧАН — «хрышчаны чалавек».
— ваявода рэчыцкі, XV ст.;
Хрышчан Сарнаўскі, 1567 г., шляхціч Гарадзенскага павету.
Хрысьцік, Хрыстась, Хрыстук, Хрыстын...

Ц


1. ЦІМАН (СС’65) — грэцкае Timon < timao «шанаваць».
гл. ЦІМОХ.
2. ЦІМОХ — грэцкае timao «шанаваць» + theos «бог».
Цімох Ждановіч, 1567 г.;
Цімох, пэрсанаж «Пінскае шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча.
Цімошык, Цімка, Цімашук, Цімон, Цімаш...
3. ЦІХАМІР (СС’65) — ад словаў «ціхі + мір».
Цішка, Цімась, Цімук, Цішук, Цішань, Ціхан...
4. ЦЫКМУН — старажытна-германскае sigu «перамога» + mand «абарона»;
— пэрсанаж рамана У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Куня, Кунась, Кунча, Кунаш...
5. ЦЫПРЫЯН — грэцкае Kyprianos < kyprios «хто мае дачыненьне да Кіпру».
Цыпрыян Жахоўскі, 1671 г.;
Цыпрыян Камуняка, пісьменьнік і палемісты XVII ст., аўтар «Ліста да Абуховіча...».
Яська, Цыпрук, Цыпрыяш, Цыпрэй...

Ч


1. ЧАКАН (БА’69) — ад словаў «той, каго чакаюць».
Часік, Почак, Нечань...
2. ЧАРУСЬ (СС’65)
Чарок, Чарань, Чараш...
3. ЧАСЛАЎ — ад словаў «чэсьць + слава»;
Часлаў Пяткевіч, этнограф ды фальклярысты XIX-XX стст.;
Часлаў Родзевіч, тэатральны ды грамадзкі дзяяч XX ст.
Чэсік, Часюк, Славук, Чэсь, Часень, Чашань...

Ш


1. ШАНІБОР (БА’69) — ад словаў «шанаваць + бор».
Барок, Шанік, Шанук, Шанась, Шанча...
2. ШАНТАР (БА’69)
Шанік, Шанцук, Шанчук, Шантань...
3. ШЫХ (БА’69) — старабеларускае «парадак, узор, шчасьце, шанцунак».
Шыхка, Шыхік, Шыхусь, Шыхук, Шыхун, Шыхань...
4. ШЭМЕТ — ваяр Васіліскае харугвы, 1567 г.
Шамецік, Шамецька, Шэмусь, Шамась, Шамук, Шэмень, Шэмча...
5. ШЧАДНЫ (БА’69) — ад словаў «берагчы, ашчаджаць».
Шчадзік, Шчадка, Шчадусь, Шчадук, Шчадань, Шчадзень...
6. ШЧАСНЫ — «той, каму шчасьціць»; імя пашыранае на Беларусі ў сярэднявеччы.
Шчасны Вяжэвіч, 1528 г.;
Шчасны Багуматчыч, баярын васіліскі, XVI ст.
Шчаська, Шчась, Шчасень, Часей...
7. ШЧЫБАТ — Петрашэвіч-Воўк, ваяр Астрынскае харугвы, XVI ст.
Шчыцька, Шчыбук, Шчыбень, Шчыбей...
8. *ШЧЫТАМІР — ад словаў «шчыт + мір».
— імя палкоўніка, што пахаваны на тэрыторыі Марыянскага кляштару ў Друі, XVIII ст.;
— в.Шчытамірычы Менскага р-ну.
Мірка, Мірок, Шчыт, Шчыцень...;
гл.
ШЧЫБАТ.

Ю


1. ЮРЫ — грэцкае Georgos «земляроб».
— сьвяты Юры — апякун Беларусі.
Юрка, Юрчык, Юрась, Юрчук, Юрэц, Юрча, Юрага...
2. ЮЛЬЯН — грэцкае Ioulianos < ioulos «кучаравы».
Юльян Гарайн, жывапісца XIX ст.;
Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік ды публіцысты, удзельнік нацыянальна-вызвольнае барацьбы 1794 і 1830-31 гг.;
Юльян Бакшанскі, кіраўнік аддзелу ў паўстаньні 1863 г.
Юлька, Юлісь, Юлік, Юльяш...
3. ЮСТЫН — лацінскае Iustinus < Iustus «справядлівы».
Юстын Ластоўскі, бацька Вацлава Ластоўскага, XIX ст.;
— адзін з пэрсанажаў рамана У.Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Юсьцік, Юстась, Юстук, Юсташ...

Я


1. ЯВАД (СС’65) — старажытна-гэбрайскае yefet «павелічэньне, пашырэньне».
Вадок, Вадзька, Вадась, Вадук, Вадаш...
2. ЯГІНТ (БА’85) — балцкае jo + gint «бараніць».
гл. ГІНТАЎТ.
3. ЯЗЭП — старажытна-гэбрайскае yozef «ён (Бог) памножыць, ён (Бог) дадасьць».
Язэп Кудзямовіч, 1528 г.;
Язэп Лёсік, філёляг, публіцысты, грамадзкі дзяяч, адзін з лідараў нацыянальнага Адраджэньня, XX ст.;
Язэп Драздовіч, мастак XX ст.
Язэпка, Юзік, Юзук...

4. ЯКАНТ (СС’65) — лацінскае Hyacinthus «па назове кветкі гіацынт альбо каштоўнага камяня яхант».
Яканюк, Канташ, Кантук...;
гл. ЯКУБ.
5. ЯКІМ — старажытна-гэбрайскае yeho-yaqim «Бог паставіў, Бог зацьвердзіў».
Якім Трыгубовіч, 1528 г.;
Якім Бядрыцкі, 1764 г.
Якімка, Якімчык, Якімук, Якімчук, Якімец, Яўхім...
6. ЯКУБ — старажытна-гэбрайскае ya’aqob параўнальнае ‘aqeb «пятка».
Якуб Бомбліч, 1528 г.;
Якуб Суша, грамадзкі і рэлігійны дзяяч, д-р тэалёгіі, XVII ст.
Якубік, Якубец, Якубка, Якуш, Якута...
7. ЯЛАТ (СС’65) — старажытна-гэбрайскае yo’el «Ягова бог».
Лацік, Латук, Лацень, Латуш...
8. ЯМАНТ — сын князя Мінгайлы, намесьнік Вітаўта ў Смаленску, XIV - XV стст.
Мяцік, Ямась, Ямук, Ямаш...
9. ЯН — старажытна-гэбрайскае yohanan «Бог мілуе».
Ян Гаштальд, ваявода віленскі, XV ст.;
Ян Дамель, мастак XIX ст.;
Ян Булгак, этнограф, фальклярысты, майстра мастацкае краязнаoчае фатаграфіі пач. XX ст.
Ясік, Яська, Ясь, Янка, Ясюк, Янук, Янчук, Янус, Януш...
10. ЯНУАРЫ — лацінскае Ianuarius «Янусаў; Янус — старажытна-рымскі бог пачатку ды часу, мае 2 твары».
Януары Сухадольскі, жывапісца, удзельнік паўстаньня.
гл. ЯН.
11. **ЯРАВІТ
гл. ЯРАШ, ВІТАЎТ.
12. ЯРАШ — ад словаў «яры, яркі».
Яраш Яўлановіч, 1597 г.;
Яраш Васковіч, 1728 г.
Ярка, Ярчык, Ярусь, Ярась, Ярук, Ярэ(а)ц, Ярош, Ярута...
13. ЯСКАЛЬД — скандынаўскае Hoskoldz «імя аднога з папалечнікаў князя Рурыка».
— з імёнаў шляхты Ваўкавыскага павету, XVI ст.
гл. ЯН.
14. *ЯСТРАБЕЛЬ — вёска ў Бярозаўскім р-не Берасьцейшчыны.
Ястрык, Ятрук, Я(с)трусь, Я(с)трась, Ятрэц, Я(с)трань, Я(с)траш...
15. *ЯСЬВІЛ — в.Ясьвілы Воранаўскага р-ну Горадзеншчыны.
Яська, Ясьвук, Ясьвень, Ясаш...
16. ЯЦЬВЯГ — імя аднога з балцкіх плямёнаў, што жылі на тэрыторыі Беларусі.
Яц(і)ык, Яцька, Яцук, Яцьвень, Яцаш...
17. ЯЎГЕН — грэцкае eugenes «высакародны».
Яўген Хлябцэвіч, аўтар «Нашае Нівы»;
Яўген Барычэўскі, літаратуразнаўца, прафэсар, XX ст.
гл. АЎГЕН.
18. ЯЎЛАН — грэцкае Eulampios: eu «добра» + lampo «сьвяціць, зьзяць».
Яўлан Камантовец, 1541 г.;
Яўлан Заховіч, 1591 г.
Ланька, Ланік, Яўлась, Ланук, Яўлаш...
19. ЯЎНУТ — балцкае jaun «малады».
— сын вялікага князя Гэдыміна, брат Альгерда, XIV ст.
Явік, Явук, Явусь, Явень, Яваш...


     

Глядзіце таксама

Беларускі іменьнік. Прадмова
Беларускі іменьнік. Жаночыя імёны
Беларускі іменьнік. Мужчынскія імёны А-К.

Цэтлікі (тэгі)

| беларускія імёны |


julcik, 19.02.08 23:05

Адзнакі: 5.00/5.00 [1]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map