Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (202491)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (201268)
Цудоўная вясёлка (190788)
Размалёўка: домік (183148)
Маляванкі для маленькіх: машынка (181207)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (178501)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (177244)
Як назваць дзіця? (174316)
Тата, а ты папа? (167869)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166657)

Чэхія

Чэхія
Чэшская рэспубліка (або Чэхія) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй.
Сталіца Чэхіі — Прага.
Прырода Чэхіі разнастайная, землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў, мноства малых гор і прагоракаў. Найвышэйшая кропка Чэхіі — гара Снежка (1,602 м над морам).
Большасць насельніцтва — чэхі (каля 95 %), яны размаўляюць па-чэшску.

Прага — сталіца Чэхіі, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, які захаваў зачараванне Сярэднявечча.

У 1517 годзе беларускі першадрукар Францішак Скарына надрукаваў у Празе сваю першую кнігу «Псалтыр», а таксама Біблію і шэраг іншых.
У Празе навучаліся, працавалі ды жылі Ларыса Геніюш і Янка Геніюш, Мікола Вяршынін.


1. Сабор Св. Віта. Гатычная каталіцкая катэдра ў Пражскім Градзе. Там пахаваныя каралі Багеміі. Будаўніцтва сабора пачалося ў 1344 г., ішло амаль 600 год і было скончанае ў 1929 г.

2. Прага - сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі. Горад месціцца на рацэ Влтава ў гістарычным рэгіёне Багемія

3. Пражскі Арлой. Вежавы гадзіннік, пабудаваны ў сярэднявеччы. Самыя старыя дэталі захаваліся з 1410 г. Гадзіннік паказвае год, месяц, дзень, гадзіну, часы узыхода і захаду Сонца і Месяца, а таксама становішча знакаў задыяка.

4. Карлаў мост. Мост у Празе праз раку Влтава. Пабудаваны ў Сярэднявеччы.

5. Чэскі Крумлаў - адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Чэхіі, занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Будаўніцтва горада і замка пачалося ў другой палове 13-га стагоддзя, каля броду праз Влтаву, праз які пралягаў важны гандлёвы шлях у Багемію.

6. Карлштэйн - гатычны замак Карла IV (караля Чэхіі і імператара Рымскай імперыі) на 72-метровай скале над ракой Бэроўнка. Заснаваны ў 1348 г.

7. Карлавы Вары - самым вялікі курортны горад Чэхіі. Тут знаходзіцца крыніцы гарачай мінеральнай вады і людзі прыяжджаюць сюды лячыцца і адпачываць.

8. Чэхія вядома традыцыямі выдзьмування шкла. Гэтак званае багемскае шкло ўпершыню згадваецца ў 1162 г. Багемскае шкло заўжды цанілася за добрую якасць.

9. Чэхія вядома ў свеце сваімі броварскімі традыцыямі.

10. Палац князёў Ліхтэнштэйна Ледніцэ. Упершыню згадваецца ў летапісах ў 1212 г. У 1846 — 1858 гг. палац быў перабудаваны ў неагатычным стылі.

11. Прырода Чэхіі.

Здымак вялікага памеру, для друку на фармат А4, можна сцягнуць тут.


Падбор і пераклад - Julcik.
Тэкст адаптаваны з дзвюх беларускамоўных, рускамоўнай і ангельскамоўнай вікіпедыяў.
Малюнкі ласкава прадастаўленыя google images, правы на малюнкі належаць аўтарам.




     

Цэтлікі (тэгі)

| дашкольнікі | | для друку |


julcik, 8.03.11 20:23

Адзнакі: 5.00/5.00 [2]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map