![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Што ўзяць у раддомРэчы, безь якіх не абысьціся, вылучаныя падкрэсьліваньнем. Іншыя рэчы - для камфорту і добрага настрою ці патрэбныя ня ўсім.Сьпіс складала Алена Клікунова. Часам у дужках называюцца канкрэтныя гандлёвыя маркі, гэта тое, што найбольш падышло па якасьці майму дзіцяці і дзецям нашых знаёмых, але гарантыі, што канкрэтна ВАШАМУ дзіцяці яно падыдзе, ніхто даць ня можа. У працэсе эксплюатацыі пампэрсаў : ці ўсялякіх крэмаў Вы самі знойдзеце для сябе найлепшае Дакумэнты:абменная карта і пашпарт; дакумэнты таты, калі роды сумесныя Вопратка для мамы:1) Халат 2) Дзьве начныя сарочкі і бялізна 3) Простая вопратка для вяртаньня дадому (увогуле лепш сабраць пакет на выпіску асобна) 4) Тапкі і шлёпкі для душу (якія мыюцца) 5) Дзьве пары шкарпэтак (адна зь іх вельмі цёплая) 6) Два адмысловыя станікі для кармленьня (засьцёжка сьпераду, бяз "костачак", памер звычайна на адзін больш па абхваце і на адзін больш па чашцы, то бок калі было 80B да цяжарнасьці, хутчэй за ўсё будзе 85С пасьля родаў) 7) Халат (сукенка), зручны для кармленьня дзіцяці 8) Некалькі баваўняных майткоў ці пачак аднаразовых майткоў (лепш) Рэчы, якія спатрэбяцца ў час родаў:1) Гадзіньнік на руцэ для вызначэньня інтэрвалу паміж схваткамі 2) Ласьён для масажу 3) Масажэр для сьпіны 4) Любімыя ласункі - цукеркі, мёд, сушаная і сьвежая садавіна, сокі, бутэрброды для таты, шакаладка (чорная, горкая) 5) Футболка, штаны, шкарпэткі, шлёпкі, якія мыюцца, - усё для бацькі (калі роды сумесныя) Побытавыя рэчы і сродкі гігіены:1) Дзіцячае мыла, сухі дэзадарант, шампунь, зубная шчотка, зубная паста, т. папера, сурвэткі 2) Расчоска, памада, пудра, аловак, люстэрка ды інш. 3) Рушнікі (для твару і вялікі) 4) Пракладкі аднадзённыя (1 упакоўка) і максі (Always Ultra Night 14 шт.) 5) Акуляры 6) Лактацыйныя накладкі 7) Гель з алоэ (утрыманьне ня менш чым 40%) 8) Крэм супраць трэшчынаў на сасках 9) Гігіенічная памада 10) Прасьцінка для УГД ды іншых мэдпрацэдур 11) Нажніцы для пазногцяў, станок Вопратка для дзіцяці:Усю вопратку для малых неабходна папярэдне вымыць, а пасьля адпрасаваць! 1) Адна ніжняя кашуля (абавязкова баваўняная, са швамі вонку) 2) Шкарпэткі (лепш) ці пінеткі 3) Невялікая дзіцячая коўдра 4) Адна кофтачка і паўзункі, некалькі бодзікаў 5) Шапачка ніжняя (баваўняная) і шапачка з воўны (для халоднага надвор'я) 6) Канверт ці цёплая коўдра для халоднага надвор'я (на выпіску) 7) Рукавічкі, каб дзіця не падрапала сябе 8) Пампэрсы для нованароджанага (1 упакоўка, раю Bella Happy Newborn 2-5 кг) 9) Малачко ці алей для скуры ("Наша мама"), вільготныя сурвэткі (Pampers ці Huggies), дзіцячае мыла (Bubchen ці "Наша мама"), прысыпка (за першы год жыцьця патрэба ў прысыпцы была вельмі рэдкай, ня ведаю, ці варта яе набываць. Ад папрэласьцяў, драпінаў, апёкаў цудоўна дапамагае "Пантэнол. 3% малачко для скуры дзецям", яго і раю набыць замест прысыпкі) 10) Ватныя палачкі для чысткі носу (вушкі наагул чысьціць нельга) 11) Пачак стэрыльнай ваты 12) Шчотка для валасоў (абавязкова з натуральным шчаціньнем) Іншае:1) 2 кубкі для гарбаты (каб кіпень вытрымлівалі), негазаваная вада, вялікая лыжка, відэлец, сьцізорык 2) Фотаапарат з поўнай стужкай і відэакамэра 3) Нататнік і асадка 4) Любімая кніга і часопісы 5) Кніга "Ваша дзіця ад нараджэньня да двух год" Уільяма і Марты Серз 6) Кіпяцільнік (гэтую рэч лепш пасьля данесьці, калі яна раптам спатрэбіцца для стэрылізацыі накладак для кармленьня) 7) Ліхтарык (ня сьмейцеся, калі ласка, бо, калі ў прыбіральні няма лямпачкі, пра гэтую рэч узгадваеш з настальгіяй :) 8) Плэер зь любімымі касэтамі ці маленькі радыёпрымач 9) Мабільнік, зарадка для мабільніка і картка для тэлефанаваньняў 10) Пакеты для сьмецьця Что взять в роддом? Вещи, без которых не обойтись, выделены подчёркиванием. Остальные вещи - для комфорта и хорошего настроения.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |