![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Вясельныя чыны* Шафер (шаферка). Шаферам і шаферкай, сяброўкамі, дружкамі (ганаровымі сведкамі) могуць быць незамужнія, нежанатыя маладыя людзі, у якіх няма дзяцей.Шафераў выбіраюць з самых блізкіх сяброў. Такую ганаровую ролю на вяселлі можна выканаць толькі раз у жыцці, каб своечасова стварыць сваю сям’ю. у адваротным выпадку можна нашкодзіць сабе — застацца шаферам (г.зн.адзінокім) назаўжды. * Сваты. У народнай традыцыі кожны бок (жаніха і нявесты) меў сваіх сватоў, прычым дзве пары. Як правіла, сватамі на вяселлі станавіліся хросныя бацькі: хросная маці з мужам і хросны бацька з жонкай. Пры гэтым трэба ўлічваць, што гэта паўнавартасныя сем’і, у якіх растуць дзеці. Хросны бацька быў самым актыўным удзельнікам падчас сватання, а хросная маці павінна была паклапаціцца пра вясельны каравай свайго хрэсніка. Калі ў сем’ях хросных бацькоў быў, што называецца, «непарадак», сватоў выбіралі з ліку сваякоў, сяброў, суседзяў. Патрабаванне заставалася ранейшым — каб гэта была шчаслівая сям’я! Сватамі можа быць толькі шлюбная пара. На вяселлі ўсе і ўсё павінна быць па парах. Не варта браць у сваты разведзеных, аўдавелых, бяздзетных або тых, хто да 40 гадоў не стварыў сям’і. Часам сватамі бралі тых, хто карыстаўся папулярнасцю ў гэтай мясцовасці. Пару ацэньвалі па колькасці віла, сватамі на вяселлі станавіліся хросныя бацькі: хросная маці з мужам і хросны бацька з жонкай. Пры гэтым трэба ўлічваць, што гэта паўнавартасныя сем’і, у якіх растуць дзеці. Хросны бацька быў самым актыўным удзельнікам падчас сватання, а хросная маці павінна была паклапаціцца пра вясельны каравай свайго хрэсніка. Ручнік свату завязваюць цераз левае плячо вузлом пад правую руку, а свацці наадварот — цераз правае плячо пад левую руку. Адпаведным чынам прымацоўваюць вясельныя кветкі і ганаровым сведкам: хлопцу — справа, дзяўчыне — злева. * Ніякія ружовыя ці блакітныя стужачкі з надпісамі (як у выпускнікоў школы) не могуць замяніць традыцыйных вясельных ручнікоў! * Хросныя бацькі. Калі хросныя бацькі не выконваюць ролю сватоў, яны становяцца самымі ганаровымі гасцямі на вяселлі, — як і бабулі і дзядулі. Гэтыя людзі з’яўляюцца своеасаблівай ахоўнай «граматай» вясельнай імпрэзы. Хросныя бацькі павінны прысутнічаць у храме пры шлюбе. Калі па якіх-небудзь прычынах хросныя не могуць прысутнічаць на вяселлі, то напярэдадні жаніху і нявесце варта прыйсці ў храм, паставіць свечкі (за спачын ці за здароўе) і памаліцца за іх. * Пасаджоныя бацькі. Калі адзін з бацькоў жаніха ці нявесты памёр, або калі бацькі развяліся, і народная традыцыя забараняе ім выконваць абрадавыя дзеянні на вяселлі, на іх месца з ліку сваякоў ці блізкіх сяброў выбіраюць пасаджоных бацькоў — шчаслівую сямейную пару, у якой ёсць дзеці. Пасаджоныя бацькі адправяць маладых у вясельную дарогу, сустрэнуць іх пасля рэгістрацыі шлюбу і вянчання перад парогам бацькоўскай хаты. Голас Сенненшчыны
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |