![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Беларускі іменьнік. Мужчынскія імёны А-К.А1. АДАМ - старажытна-гэбрайскае - 'adam "чалавек"; нярэдка тлумачыцца як чырвоны, таму што Бог стварыў першага чалавека з чырвонае гліны. Адно з найбольш папулярных на Беларусі імёнаў. Яго насілі гэткія знакамітыя людзі як: - Адам Міцкевіч, вялікі паэта Рэчы Паспалітае; - Адам Ганоры Кіркор, грамадзкі дзяяч, публіцысты, выдавец ды гісторыу XIX ст.; - Адам Гіляры Гурыновіч, паэт-дэмакрат, фалькларысты XIX ст.; - Адам Станкевіч, сьвятар, гісторык ды публіцысты, лідар Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі, закатаваны ў сталінскія часы. Адась(-ка), Адамка, Дамейка, Адамчык, Адамец, Адаш, Адамей… 2. АДВАРД - старажытна-гэрманскае ed, ead "уласнасьць" + wardan "ахоўваць"; лац. Eduardus. Імя належыць: - Адварду Жалігоўскаму, паэту, філёзафу, рэвалюцыйнаму дзеячу XIX ст.; - Адварду Паўловічу, удзельніку паўстаньня 1863 года; - Адварду Пякарскаму, паэту-падарожніку і дасьледчыку XIX ст.; Адзя, Варцік, Верас, Варты, Эдаш (Едрусь)… 3. АДЗІЯН (БА'69) - Адзя; гл. Ян. 4. АЗАР - старажытна-гэбрайскае 'azarya "Бог дапамог". Вядомае з XVI ст - Азар, 1614 г., Аршанскі павет; - Азар Ключнік, 1681 г., Магілёў. Азарка, Зарук, Азарчык, Зарыяш… 5. АЛАІЗ (СС'65) - лацінскае Aloisius, Aloysius з французскае a Louis "які мае дачыненьне да Луі". Лёзік, Алюк, Зарук, Альдзісь, Алёйза… 6. АЛЕСЬ - грэцкае Alexeios; Alexandros: alexo "абараняць" + andros "мужчына". Належыць: - Алесю Гаруну, паэту ды грамадзкаму дзеячу ХХ ст.; - Алесю Бурбісу, грамадзкаму і тэатральнаму дзеячу ХХ ст.; - цэнтральнае постаці рамана У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" - Алесю Загорскаму; Лесік, Лесь, Лясюк, Алекса, Лёкса, (А)Ляхно… 7. АЛІГОР (СС'65) - грэцкае Georgos "земляробца", гл. АЛЬГЕРД. 8. АЛІЗАР - старажытна-гэбрайскае 'el'azar "Бог дапамог"; лацінскае Eleazar. Вядомае з XVI ст. - Алізар Уласовіч, 1567 г., шляхціч Пінскага павету. Алізарка, Лізарчук, Зарук, Аліз, Аліч… 9. АЛЬБІН - лацінскае Albinus ад albus "белы". Імя носяць: - Альбін Стэповіч, сьвятар ды паэта міжваеннага часу, ХХ ст.; - Альбін Рагвал Алёйза Крыштофіч з Дубатыньня, персанаж раману "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" У.Караткевіча. Боля, Альбась(-усь), Альбук, Альба(ш)… 10. *АЛЬБУТ - сядзіба Альбуць Стаўбцоўскага р-ну на Меншчыне, гл. Альбін. 11. АЛЬВАС (БА'69) - лацінскае і грэцкае aloe - назва расьліны. Алюк, Альвук, Альчык, Аль, Альваш… 12. АЛЬГЕРД - балцкае alg "клікаць" + gird "чуць"; - Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1296 - 1377 гг.), пры якім беларуская мова была абвешчаная дзяржаўнаю; - Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, пісьменьнік ХІХ ст.; Альгесь, Гердась, Алюк, Альгук, Альгей, Альгаш… 13. АЛЬГІМОНТ - балцкае alg "клікаць" + mant "вадзіць, муціць"; - Напаўлегендарны наваградзкі князь (XIII ст.), унук Скірмунта, сын Трайната, Бацька Рынгальда. Моньцік, Манук, Алюк, Алюсь, Альгей, Гімант, Монташ… 14. АМБРАЖЭЙ - грэцкае Ambrosius "несьмяротны, падобны да Бога". - Амбражэй Вайтковіч, 1567 г., ашмянскі шляхціч; - Амбражэй Станіславовіч, ваявода біскупа віленскага, XVI ст. Брожык, Брасюк, Ам(б)рос, Ам(б)рук, Аблажэй… 15. АНЁЛ - грэцкае aggelos "весьнік, вястун". - Імя носіць Анёл Доўгірд, мысьляр XVIІІ - ХІХ стст. Нёлка, Нялук, Анук, Анчык, Нёлаш… 16. АНТОН - грэцкае antao "змагацца, спаборнічаць". Імя вельмі папулярнае сярод беларусаў ў часе міжваеннага адраджэньня, дзякуючы ягоным носьбітам. - Антон Мішкевіч, 1528 г., баярын мсьціслаўскі; - Антон Абрамовіч, музыка ды кампазытар XIХ ст.; - Антон Луцкевіч, адзін зь лідараў нацыянальнага адраджэньня напачатку ХХ ст. Антонка, Антось, Антанюк, Антук, Антуш… 17. АПАЛІНАР - лацінскае Apollinarios "што мае дачыненьне да Апалёну; Апалёнаў". - Апалінар Гараўскі, мастак ХІХ ст.; - Апалінар Пупко, знакаміты разьбяр, XХ ст. Польцік, Палюк, Полюсь, Поль, Апалін, Полюш… 18. АПАНАС - грэцкае Athanatos "несьмяротны"; - Апанас Анісімовіч, 1528 г., баярын ваўкавыскі; - Апанас Андруховіч, 1552 г., пінскі месьціч. Понік, Панук, Поньцік, Панчук, Пан, Панча, Панаш… 19. АПІМАХ - грэцкае epimacheo "дапамагаць зброяй"; - Апімах Бухавецкі, 1578 г., магілёўскі шляхціч. Пімась, Пімук, Пімча, Апімаш… 20. АРСЕНЬ - грэцкае arsen "мужны"; - Арсень Загорны, дыктар беларускае праграмы радыё "Свабода"; - Арсень Ліс, дасьледчык традыцыйнае культуры, пісьменьнік. Арсенька, Арсенік, Арсюк, Аршук, Арчук, Арсён, Арсайла, Арсей… 21. АСТАХ - грэцкае eustathes "добра збудаваны, ураўнаважаны, моцны, здаровы". - Астах Валовіч, стараста берасьцейскі, XVI ст.; - Астах Тышкевіч, гісторык, этнограф ды краязнаўца, адзін з пачынальнікаў беларускай навуковай археалёгіі, XIХ ст. Сташка, Сташук, Стах, Сташэня, Асташ… 22. *АСТРАВІТ - в.Астравіты Браслаўскага раёну на Віцебшчыне. гл. ВІТ, ВІТАЎТ. 23. *АСТРАМЕЧ - вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейшчыны. 24. АЎГЕН - грэцкае eugenes "высакародны". - Аўген Калубовіч, гісторык, пісьменьнік. Памёр на эміграцыі, ХХ ст. Генік, Аўгусь, Аўгук, Аўгуль, Аўгіяш, Генюш… 25. АЎГУСТЫН - лацінскае augustinus "які мае дачыненьне да Аўгуста, Аўгустаў". - Аўгустын Багдановіч, 1567 г., шляхціц Менскага павету; - Аўгустын Тамковіч, 1567, шляхціц Лідскага павету; Аўгусцін, Аўгусць, Аўгуль, Аўгута, Густын… Б1. БАГДАН – “дадзены Богам”. - Багдан Карсаковіч, баярын мсьціслаўскі, XVI ст.; - Багдан Лаўрыновіч, ваяр васіліскае харугвы, 1567 г.; - Багдан Андрусышын, беларускі пясьняр у Амэрыцы, XX ст. Данчык, Данік, Багданік, Багданка, Данук, Данусь, Богусь, Богдаш, Багдаш… 2. *БАГРЫМ – в.Багрынавічы Петрыкаўскага р-ну Гомельшчыны. гл. БАГДАН, БАГУМІЛ. 3. БАГУМІЛ – “мілы Богу”. - Багуміл Маскевіч, ваяр ды пісьменьнік XVII ст. Богця, Богусь, Богась, Богут, Богша… 4. БАГУН (БА’69) гл. БАГУМІЛ. 5. БАГУСЛАЎ – “Богу слава”. - Багуслаў Маковіч, 1541 г. - Багуслаў Аляшэўскі, 1670 г. Славук; гл. БАГУМІЛ… 6. БАЗЫЛЬ – грэцкае basileios “царскі, падобны да цара”. - Базыль Гарубарда, 1582 г.; - Базыль Лялецкі, 1664 г. Базылік, Базыльчык, Базылька, Базылюк, Базыльчук, Базыяш, Базыляш, Базылян… 7. БАЛЦАР – асырыйскае bel-tas-assar “каго абараняе Бог”. - Балцар Валіцкі, 1567 г., шляхціч Ваўкавыскага павету; - Балцар Хрышчановіч, 1567 г., са слонімскае шляхты. Балько, Балец, Балюк, Баль, Балаш… 8. БАЛЯСЛАЎ – ад словаў “болей + слава”. - Баляслаў Калышка, палкоўнік у паўстаньні 1863 г.; - Баляслаў Пачопка, літаратар міжваеннага часу, ХХ ст. Славук, Боля, Балюк, Болюш … 9. БАНАДЫКТ (БЕНЯШ) – лацінскае Benedictus “дабраслаўлёны”. - Банадыкт Ждановіч, 1582 г., ашмянскі шляхціч; - Банадыкт Дыбоўскі, навуковец, удзельнік паўстаньня 1863 г. Банась, Банук, Банадысь… 10. БАРКУЛАБ – халдзейскае bar “сын” + lahama “дароднасьць”. - Баркулаб Корсак, ротны беларускага войска у бітвах пад Вулай і Дуброўнай, 1564 г., дзісенсуі стараста; ад ягонага імя паходзіць назва в.Баркулабава Быхаўскага р-ну Магілёўскае вобл. Барця, Барук, Баркуль, Баркаш… 11. БАРНАТ – старажытна-германскае Bernhard: ber “мядзьведзь” + hard “дужы”. - Барнат Багдановіч, 1528 г., баярын радунскі; - Барнат Рамашкевіч, 1567 г., шляхціч Ашмянскага павету. Барцік, Барнась, Барнук, Барнар, Байнар, Барнаш… 12. БАРТАШ – арамейскае bartolmey; грэцкае Bartholomaios “сын Пталамея”. - Барташ Прасьвіловіч, 1528 г., баярын слонімскі; - Барташ Тур, 1567 г., шляхціч Берасьцейскага павету. Барця, Барцік, Бартук, Бартуль, Барт, Бартуш… 13. БЕЛАПОЛЬ – герой народнага паданьня. гл. АПАЛІНАР 14. *БЕРАЖ – возера Бярэжа ў Браслаўскім р-не Віцебшчыны. 15. БОГУТ, БОГУШ – вытворная форма ад імя Багдан. - Богут Багацівіновіч, 1401 г.; - Богуш Барысовіч, 1541 г. Богдзя, Багук, Богусь, Богуць, Богаш… 16. БРАНІСЛАЎ – ад словаў “бараніць + слава”. - Браніслаў Залескі, мастак і пісьменьнік ХІХ ст.; - Браніслаў Тарашкевіч, навуковец грамадзкі ды палітычны дзяяч напачатку ХХ ст. Бронік, Бронісь, Брончык, Славук, Бранук, Бронча… 17. БРАСЛАЎ – легендарны князь. гл. БРАЧЫСЛАЎ. 18. БРАЧЫСЛАЎ – ад словаў “брачэць, грымець + слава”. Князь полацкі, бацька Ўсяслава Чарадзея, княжыў у 1003 – 1044 гг. - Барнат Багдановіч, 1528 г., баярын радунскі; - Барнат Рамашкевіч, 1567 г., шляхціч Ашмянскага павету. Бра(т)чык, Братук, Братуль, Брацей… 19. БУДА (БА’69) – ад словаў “будзіць” альбо “быць”. Будзік, Будзька, Буд, Будась, Будай, Будаш… 20. *БУДАВЕЙ (БУДАВЕСТ) – в.Будавея Браслаўскага р-ну Віцебшчыны. Будзька, Весьцік, Веська, Весік, Вест, Вястун, Будаш… 21. БУДЗІВІД – князь Вялікага княства Літоўскага, ХІІ ст. Дзівук, Дзівар, Дзіваш…, гл. Буда. 22. БУДЗІМІР (СС’65) – ад словаў “будзіць + мір”. Марук, Мерча, Мераш…, гл. Буда. 23. БУДРЫС (СС’65) – гл. БУДА. 24. *БУДСЛАЎ – ад словаў “будзіць + слава”; мястэчка ў Мядзельскім р-не Віцебшчыны. Славук, гл. Буда. 25. БУЖА(Н) (БА’69) Бузька, Бузук, Бужач, Бужча… 26. БУЙВІД – кіарўнік сялянскага паўстаньня ў Вялікім княстве Літоўскім (1544 – 45 гг.) Буйко, Буюк, Буйны, Буяш… 27. БУЛАК (БА’69) – кіргіскае, казахскае “крыніца, ручаёк”. 28. БУС – старабеларускае буса – “барка, судна”. - легендарны правадыр старажытных плямёнаў на тэрыторыі Беларусі; - Я.Бус, 1708 г., віцебскі месьціч. Буська, Бусьлік, Бусюк, Бусел, Бусян… 29. *БУСЯЖ – вёска ў Івацэвіцкім р-не Берасьцейшчыны. - гл. БУС. 30. БУТАЎТ – балцкае bud “будзіць, пільнаваць”+ taut “народ”. - сын вялікага князя літоўскага Альгерда. Буцька, Бутась, Буцюк, Буташ … 31. БУТРЫМ – арамейскае bar-tolmay, грэцкае грэцкае Bartholomaios “сын Пталамея”. - легендарны князь; - Бутрым Даўнаровіч, Бутрым Мікуліч, 1528 г., гарадзенскія баяры. Буцька, Бутрась, Бутрук, Баўтрук, Бутраш… 32. БЯЛЯН (БА’69) – у значэньні “белы”. Лянок, Бяльчук, Бялук, Бялут, Бельча, Бялай… В1. *ВАЖГІНТ — балцкае vaz + gin, gint “бараніць”; — в. Важгінты Баранавіцкага р-ну Берасьцейшчыны. Важка, Важуль, Гінтась, Важук, Важчук, Важ, Гінташ, Важар... 2. ВАЙДОТ — балцкае vaid “вадзіць”; — сын вялікага князя Кейстута, князь наваградзкі, XIV ст. Вайдась, Вайдук, Вайдар, Вайдзіла, Вайдаш... 3. ВАЛАДАР — “той, хто валадарыць, валодае”. — Валадар Глебавіч, князь менскі й наваградзкі, XII ст. Дарця, Уладзя, Дарук, Дораш, Волька, Вольдар, Дар, Вольдаш... 4. ВАЛЕНТА(-ЦІ) (СС’65) — лацінскае Valens, Valentis “здаровы” < valere “быць здаровым”. — Валеньці Ваньковіч, жывапісца, прадстаўнік рамантызму, XIX ст. Волесь — гл. Валадар. 5. ВАСІЛЬ — грэцкае basileios “царскі, падобны да цара”. — Васіль Вашчыла, кіраўнік крычаўскага паўстаньня, XVII ст. Васілёк, Васілька.... 6. ВАЦІСЛАЎ — чэскае vetsi; польскае wiencej “болей”. — Ваціслаў Завейка, легендарны заснавальнік Ваўкавыску. Славук; гл. ВАЦЛАЎ. 7. ВАЦЛАЎ — вытворная форма ад імя Венцлаў, Ваціслаў. — Вацлаў Баршчэўскі, 1632 г.; — Вацлаў Ластоўскі, адзін зь лідараў нацыянальнага адраджэньня напачатку XX ст. Ваця, Вацюк, Вацусь, Вацюш, Вацаш... 8. ВАШЧАБОР (БА’69) — у значэньні “браць вашчыну; той, хто бярэ вашчыну”. Вацюк, Вацук, Вашчук, Вяшчун, Вешча, Ваціла, Вашчыла... 9. ВЕЖА (БА’69) — легендарны волат-чараўнік. Вежка, Вегась, Вяжук, Вежар, Вежур, Вежань... 10. ВЕНСЛАЎ — чэскае vetsi, польскае wiencej “больш”. — Венслаў Дабрагоставіч, 1528 г., баярын слонімскі; — Венслаў Пацэвіч, 1528 г., радунскі баярын. Венка, Венась, Венусь, Вянук, Венар, Вен(а), Венча, Венаш... 11. ВЕРАС (БА’69) — ад назова зёлак, якія квітнеюць увосень. — сын паэта Едруся Акуліна. Верасок, Верусь, Верык, Верча, Верань, Верны, Вераш... 12. ВЕРБАШ (БА’69) — ад назова дрэва вярбы. Вербась, Вярбук, Вербань... 13. ВІГАНД — балцкае vy “гнаць” + gand “чутка”. — сын вялікага князя Альгерда, з 1387 году крэўскі валадар. Вігась, Віжук, Віжань, Віжар, Вігаш, Вігань... 14. *ВІДЗІБОР — вёска ў Столінскім р-не Берасьцейшчыны. Відзя, Відась, Відусь, Борусь, Відук, Відзь, Відаш, Відзень... 15. *ВІЗГАРД — балцкае vis “усё” + gird" “чуць”. — вёска ў Воранаўскім р-не Гарадзеншчыны. — гл. ВЕЖА і ВІГАНД. 16. ВІЛІМ (БА’69) Вілько, Вілась, Вялук, Віль, Віліт, Вілаш, Вільча... 17. ВІНГАЛЬД — балцкае vin + gaud “слава”; — князь полацкі, пскоўскі ды трубчэўскі, сын Альгерда (1325-99 гг.). Вінгась, Вінук, Вінча, Галь(д), Вінаш, Гальдаш... 18. ВІНЦЭНТ — лацінскае Vincentius < Vincent “той, хто перамагае”; — Вінцэнт Орда, 1670 г.; — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, пачынальнік новае беларускай літаратуры, XIX ст.; — Вінцук Адважны, сьвятар ды паэта пачатку XX ст. Вінцэсь, Вінцук, Вінчак, Вінак, Вінаш... 19. **ВІР — лацінскае vir “муж, мужчына”. Вірця, Вірук, Вірчук, Вірча, Вірыла... 20. ВІТ — лацінскае vitus “праваднік, павадыр”; — Віт Масевіч ды Віт Пацэвіч, 1528 г., ваўкавыскія баяры. Вітушка, Вітка, Віташ... , гл. Вітаўт. 21. ВІТАЖЭНЕЦ — псэўданім Кастуся Каліноўскага. Вітошка, Вітажук, Вітажэнь, Вітаж... 22. ВІТАЎТ — балцкае vy “гнаць, весьці” + taut “народ”; — кароль Вялікага княства Літоўскага (1350 — 27.10.1430 г.), сын Кейстута; зь ягоным валадарствам нашая дзяржава дамаглася найвышэйшага культурна-эканамічнага росквіту і палітычнага аўтарытэту. Вітась, Вітка, Вітунь, Вітук, Віт, Віташ... 23. ВІЦЕНЬ — князь Вялікага княства Літоўскага (кн. у 1293-1316 гг.), брат Гэдыміна, творца „Пагоні" — беларускага гэрбу. гл. ВІТАЎТ. 24. ВІШЫМУТ — балцкае vies “плод” + mut “муціць”; — з роду Булевічаў, князёў літоўскіх па правым беразе верхняе плыні Нёмана, XIII ст. гл. ВЫШАСЛАЎ. 25. ВОЙНА — ад словаў “воін, ваяваць”; — Война Юрэвіч ды Война Мастыка, баяры ваўкавыскія, XVI ст.; — Чорны Война, пэрсанаж раману “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча. Воясь, Воюсь, Войка, Вайчук, Ваяр, Воюш... 26. ВОЙСЛАЎ (ВАЙНІСЛАЎ) — ад словаў “ваяваць + слава”; — Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, паэта, XIX ст. Славук; гл. ВОЙНА. 27. ВОЙТАШ — чэскае vVojtech. — Войташ Пузовіч, 1541 г. Войтка, Вайцюк, Вайтук, Войтуль, Войтан... 28. ВОЙШАЛК — сын Міндоўга, князь наваградзкі, заснавальнік ВКЛ (1223-1268 гг.) Воясь, Вайшэлак, Вой, Вайшук, Воюш... 29. **ВОЛТУШ Вольцік, Вольця, Воля, Валюк, Ляхно, Воляш... 30. ВОЛЬСЕЙ — старажытна-гэбрайскае ‘elisa “Бог уратаваньне”; — Вольсей Хвядзьковіч 1552 г., са шляхты Пінскага княства. гл. ВОЛТУШ. 31. ВОЛЬХІМ — грэцкае Eleutheros “свабодны”; — Вольхім Зенюковіч, 1590 г., шляхціч Менскага павету. Альхім... гл. ВОЛТУШ. 32. ВОЛЯН — Андрэй Волян, мысьляр XVI ст. гл. ВОЛТУШ. 33. ВОРША — легендарны беларускі баярын, пэрсанаж паэмы М.Ю.Лермантава. Ворця, Варук, Воршуль, Воршань... 34. ВОЮШ (БА’69) — ад слова “ваяваць; той хто ваюе”. гл. ВОЙНА. 35. *ВОЎЧАС — вёска ў Крычаўскім р-не Магілеўшчыны, згаданая ўпершыню ў 1609 годзе. Воўця, Ваўцюк, Чашань, Воўк, Ваўчук, Вочат/нь... 36. *ВЫШАМІР — ад словаў “высока + мір”; — вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельшчыны. Мірук, Мірча, Міраш, Мір... гл. ВЫШАСЛАЎ. 37. ВЫШАСЛАЎ — ад словаў “высока + слава”; — легендарны князь. Славук, Высь, Выська, Вышук, Вышань, Выша... 38. ВЯЛЕС — бог жывёлагадоўлі й багацьця ў старажытных беларусаў. гл. ВЯЛІЖ. 39. *ВЯЛІЖ — легендарны гутнік; — места на Смаленшчыне. Велька, Вялюк, Вялін, Веліч, Вельча... 40. ВЯЛЬ (БА’69) — волат, прарадзімец ракі Вяльлі. гл. ВЯЛІЖ. 41. ВЯСЛАЎ (СС’65) — ад словау “вяча, болей + слава”. гл. ВАЦЛАЎ, ВЕНСЛАЎ. 42. ВЯЧКА — творная форма ад Вячаслаў: “вяча, болей + слава”; — удзельны полацкі князь, XIII ст. Веця, Вецік, Вячук, Вечань, Веча.. Г1. ГАБРЫН, ГАБРЫЯЛ — старажытна-гэбрайскае gabri’el “моцны муж + Бог”; — Габрын Хадаковіч, 1541 г.; — Габрыял Календа, 1671 г. Габрык, Габрук, Габрусь, Габруш, Гацута, Габрута... 2. ГАДУН (БА’69) — у значэньні “гадаванае дзіцё”. гл. ГОДЗІЎ. 3. ГАЙ — ад слова “гаіць”; — легендарны варажбіт. Гаёк, Гайко, Гайчук, Гаясь, Гаяш... 4. *ГАЙБУТ — вёска ў Баранавіцкім р-не Берасьцейшчыны. гл. ГАЙ. 5. ГАЛЬЛЯШ — старажытна-гэбрайскае ‘eliyahu “Бог мой Ягвэ”; грэцкае Helias. — Гальляш Навіцкі, 1649 г.; — Гальляш Капіевіч, асьветнік, перакладчык, выдавец, паэта XVII - XVIII стст., значную ролю адыграў у гісторыі Расеі; — Гальляш Леўчык, паэта міжваеннага часу, XX ст. Галік, Галюк, Гальчык, Галь(л)яс, Галь, Гаяш... 6. *ГАЛЬШАН — в. Гальшаны Ашмянскага р-ну Горадзеншчыны, вядомая з XIII ст. Гальшук, Гальча, Гольча, Гольша... 7. ГАНУШ (БА’69) Ганік, Ганка, Ганась, Гануль, Ганіч, Ганча... 8. ГАРАЛЬД (СС’65) — старажытна-германскае Harald: here “войска” + waldan “кіраваць, уладарыць”. Ралько, Ралюк, Гарук..., гл. Гаркуша. 9. ГАРКУША — палкоўнік беларускага войска ў вайне з Масковіяй, XVII ст. Гарчык, Гаркусь, Гаркун, Гарча, Гаркуш... 10. ГАРНАШ (БА’69) — ад слова “гарнашка” — рыцарскае ўзбраеньне. Гарнік, Гарнук, Гарнась, Гарны... 11. ГАРЫСЛАЎ (БА’69) — ад словаў “гарэць + слава”. Славук; гл. Гаркуша, Гарнаш, Гаслаў. 12. *ГАСЛАЎ — в.Гаслаўшчына Ляхавіцкага р-ну Берасьцейшчыны. vГаська, Гасюк, Славук, Гасень, Гасань, Гасуль, Гасаш... , гл. Госьмір. 13. ГАСТЫН, ГУСТЫН — вытворная форма ад імя Аўгустын. Гасьцік, Гасьцюк, Гастук, Гастась, Гастусь, Гасьцюль, Гасташ... Веця, Вецік, Вячук, Вечань, Веча.. 14. *ГАСЬЦІЛА, ГОСЬЦІШ (БА’69) — в.Гасьцілы Маладзечанскага р-ну Меншчыны. гл. ГАСТЫН. 15. ГАШТОЛЬД — балцкае vgost +taut “народ”; — маршалак надворны вялікага князя Вітаўта, XV ст. Гась, Гашук, Гашта, Гашча... 16. ГАЯН (БА’69) — ад слова “гаіць”. vЯнка, Янук, Януш; гл. ГАЙ. 17. ГЭДЫМІН — балцкае ged + min “думаць”; — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316- 41 гг.), заснавальнік дынастыі Гэдымінавічаў, што ў XIV- XVI стст. кіравала дзяржаваю. Ад ягоных сыноў паходзяць рады Галіцыных, Хаванскіх, Куракіных, Заслаўскіх, Трубяцкіх ды інш., польская каралеўская дынастыя Ягайлавічаў. Гэдась, Гэдзь, Гэдзя, Гэдань, Гэдаш... 18. ГЕЛЬГУД — балцкае gel “шкадаваць,любіць” + gaud “слава”. — герой паўстаньня 1863 года. Гелька, Гельгусь, Гельгук, Гельгаш... 19. ГЕРАНІМ — грэцкае hieros “сьвяты” + onyma “імя”; — Геранім Хадкевіч, кашталян віленскі, XVI ст.; — Геранім Луцэвіч, сваяк Я.Купалы. Герусь, Гарусь, Гарась(-ка), Ранік, Ранак, Ранук, Ранаш, Герча, Гераш... 20. ГЕРДАНЬ — балцкае gird “чуць”; — князь літоўскі ды полацкі, сын полацкага князя Давыда Расьціславіча, (пам. у 1267 г.). Гесь, Гердась, Герча, Гардук, Гардаш... 21. ГІНТАЎТ (БА’69) — балцкае vgin “бараніць” + taut “народ”. Гінтась, Гінтук, Гінтуль, Гінча, Гінташ... 22. ГНЕВАР — скарбнік рагачоўскі, XVI ст. Гнесь, Гнеўка, Гнявук, Гневаш... 23. *ГОДЗІЎ — міталягічны пэрсанаж, дух міру ды згоды; — да 1976 г. хутар Годзіва ў Вілейскім р-не Меншчыны. Годзя, Годзь, Дзіў, Годань, Годаш... 24. ГОЙША (БА’69) — ад словаў “гаіць; той, хто гоіць”. Гойцік, Гайшук, Гойшак, Гайшун, Гаяш... 25. *ГОРВАЛЬД — легендарны князь; — в. Горваль Рэчыцкага р-ну Гомельшчыны. Горвась, Горвік, Гарук, Гарваш... 26. *ГОСЬМІР — в. Госьміра ў Сененскім р-не Віцебшчыны. Госька, Гасюк, Госень, Госань, Госуль, Госаш... 27. *ГРУНВАЛЬД — вёска Ольштынскага ваяводзтва ў Польшчы, ля якое 15 ліпеня 1410 году войскі Вялікага княства Літоўскага ды Кароны разьбілі крыжакоў-тэўтонаў. Рунька, Рунок, Рунік, (Г)Рунась, Рунак, Рунваль, (Г)Руналь, Рунаш... 28. **ГУДАМІР, ГУДЗІМІР — ад словаў “гудзець + мір”; — гудамі сучасныя летувісы называюць беларусаў. Гудка, Гудась, Гудань, Гуд, Гудаш... 29. ГУР'ЯН — старажытна-гэбрайскае gur “ільвяня”. — Гур'ян Стэпановіч, 1578 г. Гурка, Гурась, Гурык, Гур, Гурын, Гурэй, Гураш... Д1. ДАБРАГОСТ — ад словаў “дабро + госьць”. — Дабрагост Нарбутовіч, 1496 г. Добрык, Дабрусь, Дабрук, Добрась, Добры, Дабраш, Добруш, Добрань, Добча... 2. ДАБРЫЛА (БА’69) — у значэньні “добры”. гл. ДАБРАГОСТ. 3. *ДАБУЖА — вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўшчыны. Добусь, Добась, Дабук, Добча, Добуж.. 4. ДАВОЙНА — “які мае дачыненьне да вайны". — ваявода полацкі, XVI ст. Давой; гл. ВОЙНА. 5. ДАВЫД — старажытна-гэбрайскае david “любімы”. — палкаводзец і дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, стараста ў Гародні, забіты здраднікам у 1326 г.; — Давыд Усяславіч, полацкі князь (1101-1128), сын Усяслава Чарадзея. гл. ВОЙНА. 6. ДАМАН — лацінскае Damianus, магчыма, “прысьвечаны багіне Даміі”. — Даман Шкут, 1591 г.; — Даман Цэкалік, 1665 г. Домась, Домусь, Дамас(ь), Дамчук, Доман, Домуль, Домуць, Дамаш, Дамаскан... 7. ДАМІНІК — лацінскае Dominicus: dies dominicus “дзень божы (нядзеля)”. — Дамінік Юршыч, 1567 г.; — Дамінік Стафановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі, XIX ст.; — Дамінік Луцэвіч, бацька Я.Купалы. Домка, Дамась, Домусь, Дамук, Домча, Дамаш... 8. ДАМІЯН — лацінскае Damianus, магчыма, “прысьвечаны багіні Даміі”. — Даміян Глумовіч, магілёўскі шляхціч, XVIII ст. Янка; гл. ДАМАН. 9. ДАНАТ, ДАНУТ (СС’65) — лацінскае Danatus “падараваны, аддадзены”. Данік, Данюк, Данук, Данец, Данусь, Дан, Данека... 10. ДАНІЛА — старажытна-гэбрайскае dani-‘el “Бог мой судзьдзя”. — Даніла Гаўрыловіч, 1528 г.; — Даніла Загорскі-Вежа, стары князь у рамане У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Данук, Данчык; гл. ДАНАТ. 11. ДАЎМОНТ — балцкае daug “багата” + mani “думаць”. — князь нальшчанскі ды пскоўскі, брат Тройдзеня, памёр 20.05.1299 г. Даўмонка, Домусь, Домча, Даўмон, Дамаш... 12. ДАЎНАР (БА’69) — балцкае daug “багата” + nor “хацець, жадаць”. Дзёнька, До(ў)нік, Дзёнік, До(ў)нась, Доўнак, Даўнаш, Доўча... 13. ДЗЕЙ — грэцкае Zeus, Dios “Зеўс”; — ад словаў “дзеіць, рабіць; — Дзей, месьціч рэчыцкі, XV ст. Дзейка, Дзёнька, Дзёнік, Дзяюк, Дзяяр, Дзень, Дзеяр... 14. ДЗІВАСІЛ — ад словаў “дзіва + сіла, моц”; — з назову зёлак. Дзівік, Дзівась, Дзівук, Дзіваш, Дзіўча, Дзіў, Сілаш... 15. ДЗІГАЛЬД — балцкае dug + gaud “слава”. — пасол вяліката князя Вітаўта, XIV ст. Дзісь, Дзіга, Дзіжук, Дзіжань... 16. **ДЗІДАН — ад слова “дзіда” — кап’ё. Дзідка, Дзісь, Дзідук, Дзідась, Дзідуль, Дзід, Дзідаш... 17. ДЗЬВІН — легендарны князь. Дзьвінчык, Дзьвісь, Дзьвінча, Вінук, Вінаш... 18. ДОБАР — ад слова “добры”. — браслаўскі баярын, XVI ст. Добрык, Добрусь, Добча, Добыш... 19. ДОЛМАТ — лацінскае Dalmatius “жыхар Далмацыі”. — Долмат Андраевіч, 1528 г. Далёк, Даля, Далюк, Долмусь, Долмась, Дом(у)ась, Далмаш... 20. ДОРАШ — грэцкае Dorotheos: doron “дарунак” + theos “Бог”. — Дораш Жураўлевіч, 1540 г. Дарошак, Дорась, Дарусь, Дорка, Дарашчук, Дорах... 21. ДОЎГІРД — балцкае daug “багата” + gird “чуць”. — ваявода віленскі, XVII ст. Доўжык, Даўжук, Доўгаль, Доўгань, Доўгаш, Доўча; гл. ГЕРДАНЬ. 22. ДРОБЫШ (БА’69) Дробась, Дробча, Дробань, Дробцік, Дробны... 23. ДУГАН — Ільінскі, 1589 г. Дужык, Дужы, Дужань... 24. **ДУЖАМІР — ад словаў “дужы + мір. гл. ДУГАН. 25. ДУМА — Дземьяновіч, рэчыцкі скарбнік, 1567 г. Думка, Думук, Думча, Думань, Думаш... 26. ДЫМВІД (БА’85) — грэцкае Diomedes: dios “падобны да Бога” + medo “клапаціцца, апекавацца”. Відка, Відась, Дымусь, Дымук, Відук, Відзіч, Відаш, Дымча... Е1. ЕЎЛАШ — грэцкае Eulampios: eu “добра” + lampo “сьвяціць”. — Еўлаш Івановіч, 1596 г.; — Еўлаш Сідаровіч, 1650 г. Ласік, Ласька, Еўлась, Лашук, Ланук, Еўлань, Яўлан... Ж1. *ЖАГУН — в. Жагуні Шчучынскага р-ну Горадзеншчыны. Гоцік, Гот, Жагук, Жагунь, Жагота... 2. *ЖЫБАРТ, ЖЫБУРТ — в. Жыбарты Дзятлаўскага р-ну Горадзеншчыны. Жыбук, Жыбунь, Жыбуль, Барташ, Бурцік, Буртань, Бурталь... 3. ЖЫВАДАР (БА’69) — ад словаў “жыцьцё + дар”. Жыўка, Жывік, Жывук, Дарук, Дар, Жывень, Дарча, Дараш... 4. ЖЫВІНБУД — легендарны князь Вялікага княства Літоўскага. гл. ЖЫВАДАР, БУДА. 5. ЖЫВОР (БА’69) — ад словаў “жыць, жыцьцё”. гл. ЖЫВАДАР. 6. ЖЫГІМОНТ — лацінскае Sigismundus; старажытна-германскае sigu “перамога” + mand “абарона”. — Жыгімонт Кяйстутавіч, вялікі князь літоўскі з 1432 г., меншы брат Вітаўта (памёр у 1440 г.). Гісь, Жыгук, Жыгун, Жыгайла, Жыгань... 7. ЖЫЖАЛЬ — у беларускай міталёгіі бог агню ды апякун рамёстваў, найперш кавальскага. Жалька, Жалюк, Жалей, Жаль, Жыга, Жыгунь... 8. ЖЫЦЕНЬ — вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў, гаспадар поля. Жычка, Жычак, Жыць, Жычань, Жыў... З 1. ЗАН (БА’ 82) — грэцкае Zenon “Зеўсаў; падобны да Бога”. Занік, Занусь, Занась, Занук, Занаш, Зань, Заньча... 2. ЗАРЫЯН — Даленга-Хадакоўскі, славяназнаўца, пачынальнік усходнеславянскае архэалёгіі, фальклярыстыкі, этнаграфіі і дыялекталёгіі, XIX ст. Зорык, Зорусь, Зорка, Зарук, Зорча, Зарыяш... 3. ЗАСІМ — грэцкае Zosimos < zonnymi “падпаясвацца”. — Засім Сьцепановіч, 1592 г.; — Засім Андросаў, 1769 г. гл. СЫМОН. 4. ЗВОН — магілёўскі месьціч, XVIII ст. Звонік, Звончык, Званчук, Званар, Звонча, Зьвей... 5. ЗЬЛЕБАЖ — магілёўскі шляхціч, 1776 г. Божык, Бажук, Богча, Бож, Бажэй... 6. ЗЬМІЦЕР — грэцкае Demetrios “што мае дачыненьне да Дэмэтры, багіні земляробства ды ўрадлівасьці”. — Зьміцер Жаўнер, 1746 г.; — Зьміцер Жылуновіч, пісьменьнік і палітычны дзяяч, XX ст. Зьмітрок, Зьмітрык, Зьмітрук, Зьмітра... 7. ЗЯНОН — грэцкае Zenon “Зеўсаў; падобны да Бога”. — Зянон Федаровіч, 1589 г.; — Зянон Пяткевіч, пісьменьнік, публіцысты XIX - XX ст.; — Зянон Пазьняк, вядомы культурны ды палітычны дзеяч сучаснасьці. Занько, Зянко, Занька, Занук, Зянук, Зань, Занец, Занаш, Зянута... I1. ІГНАТ — лацінскае Ignatius < igneus “агнявы”. — Ігнат Кузьміч, 1528 г.; — Ігнат Іеўлевіч, педагог XVII ст.; — Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1863 г., вядомы навуковец, нацыя нальны герой Чылі, XIX ст. Ігнась, Ігналь, Гнатка, Ігнаш... 2. ІМПОЛЬ (БА’'82) — грэцкае Hippolytos: hippos “конь” + lyo “разьвязваць, распрагаць”. — пэрсанаж раману В.Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”. Полька, Палюк, Гіполь... 3. ІСКАР (БА’69) гл. КАРОЛЬ. К1. КАЗІМІР — ад словаў “прадказваць, вяшчаць + мір”. — Казімір Півавар, 1698 г.; — Казімір Нарбут, філёзаф XVIII ст.; — Казімір Сваяк, сьвятар і паэта міжваеннага часу, XX ст. Казік, Казя, Казько, Казюк, Казаш... 2. КАЛІНА — грэцкае Kallinikos: kalli “добры, цудоуны” + nikao “перамагаць”. — Каліна Давыдовіч ды К.Сіркгуцэвіч, 1567 г.; — Каліна, пачынальнік . роду Тышкевічаў. Лянок, Калінка, Калінік, Калінец, Калінша... 3. КАМІЛ (СС’65) — лацінскае Kamillus “рымскае радавое імя”. 4. КАРАНАТ (СС’65) — лацінскае coronatus “вянчаны” < corono “вянчаць”. гл. КАРОЛЬ. 5. КАРОЛЬ — старажытна-германскае Carlmann: Carl “мужны, мужчына” + тап “чалавек”; лацінскае Carolus. — Кароль Андраевіч, 1552 г.; — Кароль Урсын Нямцэвіч, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг. на Беларусі, аўтар успамінаў. гл. КАРУСЬ. 6. КАРУСЬ — творная форма ад імя Кароль. — Карусь Каганец, паэта, адзін з пачынальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады, XX ст. Каролік, Каралюк, Каральчук, Каралец, Карусь, Каруш, Коршак, Корша... 7. КАРЫБУТ — балцкае kar “вайна”. — сын Альгерда, пачынальнік роду князёў Вішнявецкіх. Буцька, Буцюк, Буташ... 8. КАРЫЯТ — балцкае kar “вайна”. — сын Гэдыміна, з 1340 году князь наваградзкі. гл. КАРОЛЬ. 9. КАШПАР — грэцкае Caspares з санскрыту gadaspa “майстра, настаўнік”. — Кашпар Доукгірдавіч, 1528 г.; — Кашпар Бекеш, гарадзенскі асьветнік ды вальнадумца XV ст.; — Кашпар Бароўскі, жывапісца пачатку XIX ст. — Касік, Касюк, Касьпярук, Каспар, Касьпер, Касар, Кашпайла... 10. КАСТУСЬ — лацінскае constant “пастаянны, нязьменны”. — Кастусь Астроскі, выдатны палкаводзец, гэтман найвышэйшы ды сябра паноў-рады Вялікага княства Літоўскага, XVI ст.; — Кастусь Каліноўскі, кіраўнік паўстаньня 1863-64 гг. на Беларусі; — Кастусь Езавітаў, генэрал, міністар Беларускае Народнае Рэспублікі, XX ст. Кастусёк, Касьцюк, Касьцюшка, Касташ... 11. КАЯТАН — лацінскае Caietanus “жыхар Каеты, крэпасьці ў Італіі”. — Каятан Марашэўскі, першы беларускі драматург, XVIII ст.; — Каятан Касовіч, усходазнаўца, адзін зь першых санскрытолягаў Расеі, XIX ст. — Каятан Луцэвіч, сваяк Я.Купалы, XIX ст. Танок, Каятук, Кай, Кайтан, Танаш... 12. КЕЙСТУТ — сын Гэдыміна, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, бацька Вітаўта, забіты ў 1382 г. гл. КАСТУСЬ. 13. КІРЫЛА — грэцкае Kyrillos < kyrios “уладар, гаспадар”. — Кірыла Тураўскі, асьветнік XII ст.; — Кірыла Анікіевіч, краязнаўца, этнограф, архэоляг XIX ст.; — Кірыла Скарабагаты, артыст балету, XVIII-XIX стст. Кірык, Кірук, Кірэй, Кір, Кір’ян, Кірша... 14. КМІТА — ад слова “кмет” — ваяр, селянін. — Кміта Бластус, выдавец і паэта, кіраўнік Любчанскае друкарні, XVII ст. Міцік, Міцюк, Кміт, Кмей... 15. КОНАН — грэцкае Konon “імя некалькіх праваслаўных грэкаў, паходжаньне цьмянае”. — Конан Грудзіна, 1592 г.; — Конан Крэйдзік, 1739 г. Кананок, Канончык, Канонік, Кананчук, Кананю(у)к, Кананец, Канаш, Конаш... 16. **КОРД — старабеларускае “кароткі меч”. Кордзік, Кордась, Кардук, Кордзень, Кордан, Кардаш, Кордаш... 17. КОРНУТ (СС’65) — лацінскае cornu “рог”; Cornutus “імя рымскага філёзафа I ст.н.э.”. гл. КОРСАК. 18. КОРСАК — Тамашэвіч, лідзкі шляхціч, XVIII ст. Сачык, Корча, Карсей, Корсань... 19. КОХАН — ад слова “кахаць”. — Кохан Галыніч, абаронца наваградзкага замку, 1528 г. Косік, Кашук, Кахайла, Кохач, Кохаш... 20. КРЫШТАП — грэцкае christophoros “той, што нарадзіў Хрыста’ — эпітэт места Бэтлеему. — Крыштап Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, аўтар “Гіпікі” — першага ў Рэчыпаспалітае дапаможніка па конегадоўлі; — Крыштап Радзівіл, гэтман Вялікага княства Літоўскага, XVI ст. Рыска, Крыстук, Крыстусь, Крыштук, Рысь, Рысей, Крыштаф... 21. **КРЭЎ, КРЭВА, КРЭВІД, КРЭ(Ў)ЛАД, КРЭ(Ў)ДАР, КРЭ(Ў)БАР — крэўны; — крывічы, імя аднога са славянскіх плямёнаў, што ўтварылі беларускі народ. Крэўчык, Крэўча, Крывіч, Крэваш 22. *КУШЛЯН — в. Кушляны Смаргонскага р-ну Горадзеншчыны. Лянік, Лянок, Кушча, Кушчык, Кушыч, Кушчань...
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |