Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201809)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200598)
Цудоўная вясёлка (190123)
Размалёўка: домік (182481)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180546)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177828)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176580)
Як назваць дзіця? (173645)
Тата, а ты папа? (167198)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165997)

Будучай маме

                              Дарагая будучая мама!
          Цяжарнасць – гэта час найвялікшых змяненняў у арганізме жанчыны і ў яе эмацыйным стане. Здароўе Вашага дзіцяці закладаецца задоўга да цяжарнасці. Ад Вашых паводзінаў, Вашых ведаў, Вашага здароўя залежыць будучыня маленькага чалавечка.
          Мы раім Вам выконваць некаторыя нескладаныя правілы.
          Рэгулярна наведвайце жаночую кансультацыю. Выконвайце парады доктара.
          Ваша харчаванне павінна быць правільным і збалансаваным. Напрыклад, колькасць вадкасці не павінна перавышаць 1,5-2 літры ў суткі. Для росту плада неабходны бялок. Ён утрымліваецца ў мясе, рыбе, малочных прадуктах. Ўдзельная вага гэтых прадуктаў у сутачным рацыёне размяркоўваецца наступным чынам: 25% – мяса, 20% – малочныя прадукты, 5% – яйка (2-3 разы ў тыдзень па 1 яйку). Колькасць вугляводаў у суткі не павінна перавышаць 300-350 грамаў. Неабходна зменшыць ужыванне мучных вырабаў, цукру, сочыва, выключыць шакалад, цытрусавыя. Тлушчы павінны ўжьівацца ў выглядзе сметанковага масла (60 г), алею (20 г у суткі). Надзвычай патрэбны прадукты, якія ўтрымліваюць кальцый і фосфар. Гэтыя мінеральныя рэчывы ёсць у хлебе, сыры, пячонцы, арэхах, творагу. Вітаміны групы "В" неабходны для нармальнай работы страўнікава-кішачнага тракту, цяглічнай сістэмы. Яны ўтрымліваюцца ў чорным хлебе, нырках, пячонцы траскі. Ужывайце таксама сухафрукты: курагу, урук, разынкі, чарнасліў. Старайцеся есці як мага больш больш свежай гародніны, садавіны.
          Адмоўцеся ад ужывання алкагалю, тытуню. "Пасіўнае паленне" – гэта калі не Вы, а Вас абкурваюць – таксама наносіць вялікую шкоду Вам і Вашаму дзіцяці.
          Не прымайце ў час цяжарнасці ніякіх лекаў, акрамя тых, што будуць рэкамендаваныя Вашым акушэрам-гінеколагам.
          Па парадзе гінеколага прымайце полівітаміны для цяжарных, а ў другой палове цяжарнасці – прэпараты жалеза (феранал, тардыферон ды іншыя) – неабходныя камбінацыі падкажа Ваш лекар.
          Фізічныя нагрузкі могуць быць умераныя, неабходна часцей бываць на свежым паветры.
          Вашае адзенне павінна быць прасторным, зручным, не замінаць рухам. Станікі павінны быць з натуральных тканін (бавоўны), на шырокіх шлейках.
          Рэкамендуецца ў час цяжарнасці штодзённа абмываць малочныя залозы вадой пакаёвай тэмпературы з наступным расціраннем чыстым ручніком.

Што неабходна прыгатаваць для нованароджанага?


          Пакой, дзе будзе жыць дзіця, павінен быць светлым, прасторным. Пажадана загадзя зрабіць у ім рамонт. Падрыхтаваць месца, дзе будзе пераапранацца дзіця. Неабходна набыць ложак, ванначку для купання, віхотку, дзіцячае мыла і шампунь, вопратку, бялізну, падгузнікі, вільготныя сурвэткі, маленькія нажнічкі з закругленымі канцамі, шчотачку для валасоў (з натуральнага шчаціння), аптэчку, у якой павінны быць:
  • стэрыльная вата і бінты, палачкі для чысткі носіка і вушак;
  • дзіцячы крэм;
  • калія перманганат (марганцоўка) і 5% ёд, 1% раствор зялёнкі;
  • фурацылін у таблетках;
  • дзіцячая клізма №З, вазелінавае масла;
  • тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела (найзручней – электронны) і вадзяны тэрмометр;
  • піпеткі.

          Пасля таго, як дзіця народзіцца, раім бацьку ўзяць некалькі выходных дзён, каб пабыць разам з сям’ёй.
          Неабходную кансультацыю Вы заўсёды можаце атрымаць у свайго гінеколага, педыятра, акушэркі або фельчара ФАПа, патранажнай сястры.
          Хай Ваш малыш будзе здаровым і моцным!

Ірына Цішкоўская, педыятр


Малюнак Вольгі Калацэй


     


julcik, 31.01.07 16:41
Рэд. Alina, 10.06.11 2:02

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map