Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179868)
Беларускія імёны (178754)
Цудоўная вясёлка (167855)
Размалёўка: домік (160947)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158790)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156481)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155931)
Як назваць дзіця? (152894)
Тата, а ты папа? (146740)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145543)
    Научитесь правильно воспитывать ребенка на дому за 13 месяцев

Каляровыя кніжкі для малечы: зрабі сам

            Вы яшчэ не сутыкнуліся з праблемай адсутнасьці прыгожых каляровых кніжак па-беларуску? Калі хочацца пацешыць дзіця якасным друкам - і мець пры гэтым магчымасьць менавіта чытаньня, а не падбіраньня, тэксту?
            Прапаную таннае і нескладанае выйсьце - заляпіць чужы тэкст! Некаторыя карысныя парады з уласнае практыкі:
  • Знаходзім кніжку: пажадана на добрай шчыльнай паперы, найлепш - на кардоне. Такая кніжка й пражыве даўжэй (падзерці складана), і розьніца ў таўшчыні старонак на залепленых месцах будзе незаўважнай. Выбірайце кніжкі, у якіх тэкст не залазіць на малюнкі - інакш некаторымі давядзецца ахвяраваць.
  • Як залепліваць? Першы раз я карысталася ПВА. Трымае гэты клей выдатна, аднак недастаткова шчыльныя старонкі мокнуць і круцяцца. Другі раз паспрабавала клей-аловак. Наносіць яго значна прасьцей, выходзіць ахайней, аднак трымаецца горш - некаторыя месцы даводзілася падклейваць на наступны дзень (магчыма, далася ў знакі кепская якасьць гэтага канкрэтнага клея-алоўка). У Аліны ўгледзела яшчэ адну прыдумку - адмысловую паперу-налепку для друкаркі. Думаю, гэта найпрасьцейшы варыянт, хаця і даражэйшы.
  • Беларускі тэкст можна знайсьці на нашым сайце ў разьдзеле Кніжны куток, на Беларускай Палічцы і іншых сайтах, ці - перакласьці самім.
  • Фарматуем. Трэба адфарматаваць тэкст так, каб ён добра "клаўся" на іншамоўны. Гэта лёгка рабіць ва Ўордзе - ён адлюстроўвае дакумэнт у рэальным памеры: можна проста прыкладаць кніжку да манітора ды параўноўваць. Спачатку варта падабраць памер шрыфта, потым разьмеркаваць тэкст такім чынам, каб ён займаў месцы паміж малюнкамі.
  • Друкуем.
  • Выразаем і клеім. Вострыя куточкі лепей закругляць - менее рызыка, што дзіця зьдзярэ налепку. Калі папера кніжкі недастаткова шчыльная, трэба налепліваць, не расьцягваючы паперу (гэта асабліва істотна пры "мокрым" прыклейваньні) - інакш папера высахне, сядзе і старонка пакруціцца. Калі кніжка некардонная, то пасьля прыклейваньня варта пакласьці яе пад прэс (некалькі энцыкляпэдый) на некалькі дзён.

Жадаю посьпехаў!

Julcik




     

Глядзіце таксама

Каляровыя кніжкі для малечы: абмен напрацоўкамі

Цэтлікі (тэгі)

| дашкольнікі | | вучымся чытаць | | 0-3 |


julcik, 30.11.06 15:46

Адзнакі: 5.00/5.00 [1]

Nadzeyka
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Артыкулы: 0
каментары: 1
Адкуль: Менск, Серабранка
 Дададзена: 28.06.08 17:13  Загаловак паведамлення:
А дзе можна набыць адмысловую паперу-налепку для друкаркі? Нешта ў кнігарнях каля дома не знайшла, у Гіппа таксама няма(( Ці я не тое шукаю..
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
julcik
Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Артыкулы: 599
каментары: 36
 Дададзена: 5.09.08 11:30  Загаловак паведамлення:
Па-праўдзе не ведаю. Сама калісьці абшукалася, і ў выніку клеем клеіла.
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
Kryscina
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Артыкулы: 306
каментары: 22
Адкуль: Miensk
 Дададзена: 27.10.11 15:19  Загаловак паведамлення:
Такая папера прадаецца ў крамах офісных канцпрыладаў
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1.

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map