![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Як Данік і Данута ў аўтобусе ехалі(на сцэне два крэслы побач, нібыта ў аўтобусе. Выбягаюць Данік і Данута)Данута (адпіхвае Даніка): - Я каля вакна сяду! (садзіцца на крэсла) Данік: - Так нячэсна! Чаму заўсёды ты каля вакна? Данута: - Хто паспеў, той і сеў! Хто паспеў, той і сеў! (высоўвае язык) Данік: - Добра, наступным разам пабачым, хто паспее! (плюхаецца на сядзенне. Уваходзіць старэнькая бабуля з кійком, становіцца побач з Данікам. Данута глядзіць у вакно. Данік ёрзае на сядзенні, мнецца, раз-пораз пазірае на Дануту, ўрэшце ўздыхае ды ўстае) Сядайце на маё месца, калі ласка. Бабулька (ласкава): - Дзякуй табе, хлопчык, але не трэба. Я ўжо выхадзіць буду. (Бабулька выходзіць. Данік, задаволены, зноў плюхаецца на сядзенне, штурхае Дануту) Данік: - Чаму старой месца не саступіла? Данута: - Якой старой? Я й не заўважыла. А, той, што толькі што выходзіла? Дык яна не збіралася садзіцца, гэта любому зразумела было. (Данута адварочваецца. Заходзіць кабета з вялікімі валізамі. Данік весела падымаецца) Данік: - Сядайце, а то ў вас торбы цяжкія! (кабета ставіць валізы на сядзенне і застаецца стаяць побач. Данік паціскае плячыма й разводзіць рукамі. Кабета забірае валізы і сыходзіць) Данута (здзекліва): - А торбам я таксама павінна была месца саступіць? Данік (злосна): - А ногі не адваліліся б! (Данута зноў адварочваецца да вакна. Уваходзіць хлопец на мыліцах, становіцца каля Даніка. Той глядзіць на Дануту, потым уздыхае, падымаецца) Данік: - Сядай, дружа. (хлопец моўчкі садзіцца, трохі сядзіць, потым моўчкі выходзіць) Нават не падзякаваў… (садзіцца, штурхае Дануту) Чаму ты яму месца не саступіла? Данута: - А як бы ён сюды пралез са сваімі мыліцамі? Яму на тваім месцы зручней! (на сцэну ўваходзіць настаўніца, Данута адразу выбіраецца са свайго крэсла) Пусці мяне! Сядайце, Таццяна Васільеўна! Данік (абурана): - Так нячэсна! Ты толькі тым месца саступаеш, хто цябе пахваліць! Таццяна Васільеўна, сядайце лепей на маё месца! Таццяна Васільеўна: - Дзякуй, Данік. (садзіцца на Данікава месца) Данута (пакрыўджана): - І чым гэта маё месца горшае? Яно ж каля вакна! Таццяна Васільеўна: - Месца тваё добрае, але мне прапанова Даніка болей спадабалася. Бо Данік не толькі мне месца саступае. Ён шануе старых і шкадуе слабейшых. Малайчына, Данік. А табе, Данута, трэба добра падумаць. (Настаўніца выходзіць. Дзеці садзяцца) Данута (задумліва): - Я зразумела. Трэба быць уважлівым да ўсіх людзей. І не чакаць абавязкова, што цябе пахваляць. Калі побач з табой стары чалавек ці хворы, трэба яму дапамагчы. Данік: - А вы, рабяты, уважліва ставіцеся да людзей, што побач з вамі?
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |