Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179775)
Беларускія імёны (178636)
Цудоўная вясёлка (167735)
Размалёўка: домік (160838)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158685)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156389)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155830)
Як назваць дзіця? (152796)
Тата, а ты папа? (146651)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145454)

Першы трыместр

Першы трыместр ужо паціху скончыўся, таму хочацца падвесьці пад ім пэўную рысу і выказаць некалькі цікавых назіраньняў асабіста-фізічна-псіхалагічнага кшталту. Трошкі персанальна і бяз комлексаў...

1. Пачатак - я вельмі доўга адмаўлялася верыць, што я цяжарная, хаця муж ужо больш за тыдзень казаў мне аб гэтым (прычыны, у прынцыпе, псіхалагічныя - баішся паверыць у нешта, каб потым не расчаравацца, таму трымаешся у стане хісткай невядомасьці - тут таксама і пэўны адрэналін і прага да гульні самой з сабой). Зраніцы зрабіла тэст - і адразу дзьве рыскі. У першы момант - дзікае шчасьце і эўфарыя, якая да вечара зьмяняецца моцнай панікай і сьлязамі. Паніка была значна болей за першую радасную рэакцыю. Як я зразумела потым, гэта нармальна, а зусім не маладушна і подла, як я расцаніла сваю рэакцыю тады. Калі вы ўмоўна хочаце завесьці дзіце і лічыце сябе гатовымі да гэтага - гэта адно, а калі вы разумееце, што праз восемь месяцаў зьменіцца ўсе-усе-усе ў вашым жыцьці і назад ніякай дарогі няма - вось тады робіцца страшна ад невядомасьці, бо будучы ружовы пупс - пакуль што на мяжы фікцыі і рэальнасьці, а звыклы лад жыцьця, звычкі, свабода, маладосьць, кар'ера - яны побач.

2. Калі цяжарнасьць - ужо неаспрэчаны факт для вашага арганізму і (sic!) глуздоў - пачынаецца перыяд самакапаньня. Вой, тут кальнула, там быццам баліць, тут быццам ташніць..Канечне, лепшая парада - меньш панікі, але.. Але зьменшыць дозу панікі ува ўласнай цяжарна-дурной галаве можна толькі дасягнуўшы гэтага выніку на падставе эмпірычных дасьледваньняў. Так я апынулася ў лякарні зь небясьпекай выкідышу, а як аказалася потым - проста расьцягваліся цягліцы і раздвігаліся унутраныя ворганы, таму і былі незнаемыя адчуваньні (гісторыя есьць у маім ЖЖ). Таму адразу хачу параіць, зьвяртацца ў лякарні калі ў Вас сапраўды есьць для гэтага неабходнасьць: кроў, моцны боль, схваткі. У астатніх выпадках трэба проста паваляцца ў ложку, атрымаць паболей станоўчых эмоцый, а галоўнае - не панікаваць. Таксама трэба адзначыць, што акрамя прыступаў панікі, самакапаньне мае вялікі плюс: вы перажываеце такую процьму новых адчуваньняў (а большасьць зь іх яшчэ ўвогуле наперадзе), што тут усім мужыкам варта вам пазайздросьціць.

3. Зьмены зьнешнія: мяняецца выраз твару (муж калі мяне зфатаграфаваў - я ледзь не ўпала, твар - ня мой (эээ, не хачу сябе пакрыўдзіць, але як мінімум ен стаў меньш разумным, а таксама блажэнным Сьмешка Аднак нешта прыгожае (не такое як раней) у ім есьць. Таксама зьмяняецца паходка. З 13-га тыдня у мяне з'явіўся пузік. Шчыра кажучы, у мяне і свой быў (ага, як у "Pulp fiction" у маім любімым эпізодзе з Брусам Ўілісам), таму пузік+пузік - вось і прыгожы рэзультат на такім тэрміне.

4. Забарона сэксу да 12 тыдняў: лухта ад кансэрватыўных савецкіх дахтароў (блін, і я 1,5 месяца на яе вялася - колькі страчаных магчымасьцяў і нэрваў!! Сьмешка). Калі сапраўды няма небясьпекі - можна рабіць усе, але галоўнае бяз цудаў эквілібрыстыкі, а таксама мужчыне пажадана не ўяўляць сябе ў такі момант ээээ салігорскім шахцерам, які выконвае стаханаўскія нарматывы.

5. Здароўе. Нягледзячы на гемаглабін касманаўта, імунітэт у мяне аказаўся трохі аслабленым. Таму перыядычна вылазяць розныя балячкі і прастуды (але пакуль я зь імі пасьпяхова змагаюся. Пры чым, амаль заўжды - народнымі метадамі, якія, аказваюцца, дапамагаюць). Таксама адна з праблем - таксікоз. Падташнівае мяне ледзь ня кожны дзень, але бывае і горш. Але быў перыяд вечаровага таксікозу, цяпер во зноў ранішні. У прынцыпе, гэта ўсе можна перажыць, проста непрыемна, калі гэта пачынаецца на працы, або ў судзе. А таксама тое, што ўвесь дзень пасьля такое адчуваньне, што па табе езьдзілі трактары і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Кажуць, на 12 тыдні гэта усе праходзіць - лухта, у мяне новы ўздым як раз пачаўся на 13-14 тыдні. Але я ўсе спадзяюся, што гэта калі-небудзь скончыцца.

6. Пастаноўка на ўлік у Жаночай кансультацыі: стос паперак, накіраваньняў, аналізаў. Мною ўспрымаецца як "павіннасьць" (столькі ж яна і "каштуе" - калі ўстаць на ўлік да 12 тыдняў, прайсьці ўсіх спецыялістаў і 40 тыдняў выконваць усе парады дохтуа (у т.л. самыя дурныя), атрымаеш каля 155 тыс.б.р. ад шчодрай і сацыяльнай дзяржавы.) У паліклініку я хажу ўжо пратоптанай сьцежкай. Увогуле, цяжарнасьць у нашай сучаснай медыцыне зьвязана са многімі непрыемнасьцямі, і нават прыніжэньнямі. Але зараз не аб гэтым.

7. На 12-ым тыдні доўгачаканае УГД (для танкістаў -УЗІ гэта, УЗІ). Там гуманоід цьху, эмбрыен рухае лапкамі і адбіваецца ад цеці, якая давіць на яго фіговінай, якой УГД робяць. У прынцыпе, нічога асаблівага (не з медыцынскага гледзішча, бо тут галоўнае: замеры шэйнай складкі + дыягностыка даўнізма + праверка наяўнасьці лап, галавы, хваста, сэрца, срачкі і іншых вялікіх і важных органаў), аднак прэ некалькі дзен пасьля гэтага - увесь час, як прыгадаеш, хочацца улыбацца і перадаць яму па гэнаму медыцынскаму цілівізарчыку прывед.

8. Па начох і вечарох я ўяўляю зь сябе рэйсавы аўтобусік "ложак-прыбіральня" (а днем я цэлы аўтобусны парк па маршрутах: "працоўнае месца-прыбіральня", "кухня-прыбіральня" (ільготны маршрут), "вуліца-прыбіральня" ігд). А вось гэта сапраўды раздражняе. Уявіць, каб зараз схадзіць, напрыклад, у кіно гадзінкі на 2 я не магу, бо арганізм, зараза, здаецца, вырабляе вадкасьць у непамерных колькасьцях незалежна ад колькасьці выпітага мною.

9. Я шчыра веру ў дасьледваньні тых навукоўцаў, што сьцвярджаюць, што IQ цяжарных жанчын памяньшаецца. Па-першае, ты 90% думаеш пра гэта (пра свой стан здароўя, пра тое, што яно зараз робіць, пра тое, якога колеру набыць каляску і якую, пра тое якім яно будзе у 2 гады, пра тое, якія падгузьнікі лепш - ігд бясконца), па-другое, зьніжаецца ўважлівасьць (цяпер я правяраю ўсе дакуманты па 3 разы - і ўсе роўна бываюць памылкі) і шмат таго, пра што раней заўжды памятавала, забываецца. Дзякуй Богу, што маю добрую звычку весьці нататнік. Яшчэ быў перыяд (дзен 10-14) калі я абсалютна не магла вадзіць машыну - я проста не магла сканцэнтравацца, скончылася гэта тым, што на паркоўцы я падбіла БМВ - вынік 50 даляраў і ўстрыманьне ад кіраваньня машынай. А цяпер ізноў усе ок.) + Стомленасьць, якая з'яўляецца абсалютна нечакана.

10. Fears: а. я буду дрэннай мамай; б. усе зьменіцца да горшага; в. як я вярнуся потым на працу - я ж атупею; г. муж мяне разлюбіць; д. я стану непрыгожай; е. у нас з мужам больш ня будзе такога вялікага каханьня і пяшчотных рамантычных адносінаў. Да fears дадаецца імгненная раздражнялнасьць, пры чым толькі у бок пэўных людзей (эх, прабач мяне, мама!) муж, шчасьліўчык, чамусьці мяне не раздражняе (чаму?) Сьмешка А таксама +
сьлязлівасьць, наіўнасьць і дурасьць (ужос!) Прычына: гарманальныя зьмены.

11. Дзіўны стан меланхоліі. З тых часоў, як я цяжарная, мне часта здаецца, што я цяпер знаходжуся за нейкай напаўпразрыстай пеляною ад усяго сьвету, таму мне часта проста так бывае сумна, у мяне беспрычынная, але нават трошкі прыемная туга па невядомым. Навукоўцы кажуць тое таксама гармоны.

12. Напэўна, яшчэ куча-кучышча ўсяго рознага цікавага і прыемнага - сапраўды столькі новага, цікавага, незвычайнага я яшчэ ніколі не адчувала. А такама зьмянецца погляд на жыцьце (+славутая фіга ў кішэні, а калі мне нешта не падабаецца, я не слухаю, і думаю: Я ВЯЛІКАЯ ТОЎСТАСКУРАЯ ТУПАЯ ЦЯЖАРНАЯ БЕГЯМОЦІХА І МНЕ НАСРАЦЬ НА ТОЕ, ШТО ВЫ КАЖАЦЕ - і жыцьце адразу зьмяняецца.

Ах, і яшчэ галоўнае - у вас з'явіцца гэтая вядомая цяжарная унутраная саманакіраванасьць - ну, як у мяне, - я ж тут ужо цэлы аркуш пра сябе любімую-пузатую накатала Сьмешка але я не пакрыўджуся, калі вы падумаеце пра такую вялікую колькасьць літарак НІАСІЛІЛ ПАТАМУШТА СЬЦЯХІ, аднак, легкая надзея, што гэта будзе хоць троху карысным і цікавым для кагосьці ў мяне застаецца.. і галоўнае - усё будзе добра! Міргаю

Дар'я Каткоўская




     


julcik, 2.11.06 15:11

Адзнакі: 5.00/5.00 [1]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map