Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (29370)
Адукацыйныя гульні (27496)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (26691)
Флэш размалёўкі (25956)
Як назваць дзіця? (24694)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (20140)
Маляванкі для самых маленькіх (19864)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (19431)
Натуральны білінгвізм у дзетак (19339)
Тата, а ты папа? (19225)

Чаму я не жанюся? Погляд мужчыны

            Калі мяне ўпершыню спыталі, чаму я не хачу ажаніцца, я адказаў пытаннем "Чаму ж?" Я наадварот належу да тых 70% мужчын, што не бачаць сваёй будучыні без шлюбу. Праўда, зараз я хутчэй разам з тымі 30%, якія ўсімі шляхамі імкнуцца пазбегнуць гэткага лёсу. Я пакуль яшчэ вучуся, цэлымі днямі і начамі займаюся грамдска-палітычнымі справамі, перыядычна вандрую па Беларусі і замежжу. Да таго ж, справы самі знаходзяць мяне незалежна ад часу і надвор'я: званок тэлефона можа падняць мяне з ложку і раннім ранкам і позна ўвечары. Для мяне даволі звыкла не бачыцца на працягу некалькіх дзён (часам і тыдняў) нават з людзьмі, што жывуць са мной у адной кватэры (прыходзіцца перапісвацца праз спецыяльную дошку на кухні). Так што, як бачыце, не так ужо і шмат увагі я магу прапанаваць блізкім. Хаця, па праўдзе кажучы, сваю каханую дзяўчыну я імкнуся бачыць кожны дзень, у крайнім выпадку паразмаўляць з ёю праз тэлефон.


            Мяне заўжды здзіўлялі людзі, якія гатовыя жыць па прынцыпе "вырай у будáне", абіраючы паміж шлюбам без уласнага даху і сур'ёзнымі стасункамі двух уладкаваных людзей першае. Я чалавек шмат у чым традыцыяналісцкіх поглядаў, і для мяне шлюб - гэта абавязкова стварэнне сям'і, моцнай і трывалай. Гэта не жарт і не гульня. Гэта адказнасць, перш за ўсё. За каханага чалавека, за супольны лёс, за будучыню і цяперашні момант. Толькі ўяўляючы сабой нешта значнае, толькі трывала стоячы на ўласных нагах, можна звязаць свой лёс з лёсам іншага чалавека. Інакш нельга, бо рызыкуеш ператварыць усё ў пародыю, далучыцца да тыпажа саўковых анекдотаў пра мужа і жонку. Так што, пакуль за плячыма лёгкасць (у тым ліку і лёгкадумнасць) маладосці, а першае, па-сапраўднаму сур'ёзнае апірышча яшчэ толькі на даляглядзе, думаць пра шлюб рана. Марыць можна, планаваць таксама, а вось жаніцца яшчэ не варта.


            Сур'ёзнымі адносіны паміж каханымі могуць быць і без шлюбу. Лепш падрыхтаваць падмурак будучаму шчасцю грунтоўна, чым пасля здзіўляцца, чаму ж гэта так усё лёгка скончылася, рухнула. Як ва ўсім вядомай прытчы пра дом на каменні і на пяску.


            Па маёй уласнай перакананасці, такі высокі адсотак разводаў у Беларусі ў вялікай ступені з-за таго, што змянілася стаўленне да шлюбу як да чагосьці важнага, лёсавырашальнага. У жыцці існуе закон, паводле якога тое, што даецца проста, проста і губляецца, сыходзіць. Так і шматлікія сем'і: не паспеўшы здабыць падмурак, развальваюцца. Калі б кожная пара, якая будуе сур'ёзныя адносіны, паглядзела ў будучыню больш разважліва, думаючы не толькі пра прыемныя бакі шлюбу (як жа ж без гэтага!), але і пра складанасці сумеснага жыцця, я думаю шмат хто б яшчэ ўстрымаўся.


            Перад каханым трэба быць шчырым, як ні перад кім іншым, а таму не варта абяцаць таго, што не здолееш даць. Добра, калі адносіны праходзяць выпрабаванне часам і супольным жыццём. Першае не абяцае Вам супольнага шчасця, другое ж яго гарантуе.


            Трэба пазбегнуць сітуацыі, калі прызнаешся ў каханні анёлу, а пасля жывеш з кухаркай. Такі шлюб не варты называцца сапраўднай сям'ёй. Таму, на маю думку, найлепшы сродак быць перакананым, што супольнае сямейнае жыццё будзе шчаслівым назаўжды, гэта пажыць з каханым чалавекам разам даволі працяглы час. Такі сабе грамадзянскі шлюб, які пасля можна аформіць у афіцыйны.


            Узаемныя пачуцці, а не штамп у пашпарце мусяць быць самым галоўным!


Пятро Ваўчонак





julcik, 1.10.06 15:08

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Kryscina
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Артыкулы: 4
каментары: 8
Адкуль: Miensk
 Дададзена: 5.11.06 16:36  Загаловак паведамлення:
Цікава, ці ажаніўся ўрэшце рэшт аўтар і чаму Вельмі шчасьлівы
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
stasia
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Артыкулы: 2
каментары: 1
 Дададзена: 24.11.06 12:16  Загаловак паведамлення:
А мне вось цікава, пражыць разам працяглы час -- гэта колькі? У мяне есць знаемыя, яны восем год жылі раза да шлюбу душа ў душу, а пасля двух гадоў шлюбу развяліся. Усе ж штамп у пашпарце мяняе псіхалогію. Але галоўнае выпрабаванне для сям'і -- гэта дзеці.
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map