![]() |
![]() |
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Сцэнар навагодняга свята для дзетакПад ялінкай сядзіць дзядок і быццам дрэмле. Дзеці шумяць, і ён прачынаецца.Лесавік: Ой, заспаўся я нешта, а тут столькі дзетак назбіралася. Напэўна, Новы год будуць святкаваць. А-ууу!.. Вы б хоць павіталіся са старым чалавекам! Дзеці: Добры дзень! Лесавік: (у роспачы) Ах вы нягоднікі! Жартаваць са мной выдумалі! Зараз я вас так заваражу, што ніколі больш родны дом свой не ўбачыце: Варажу, варажу, заваражыць-закруціць хачу...
З-за елкі выходзіць другі дзядок. Усміхаецца. Балотны чорт: Ох і гарачы ты, брат. Палымнееш, як ссохлая ігліца. Гэта ж гарадскія. Яны пра цябе ніколі і не чулі. А вас (звяртаецца да дзяцей) я зараз навучу, як трэба Лесавіка прывітаць: - Вітаем Вас, Найяснейшы Валадар лясоў і гаёў, пан Лесавік. (Кланяецца.) Давайце, паспрабуйце! Дзеці: (паўтараюць). Балотны чорт: І мне дазвольце прадставіцца: Цар балотны, Вялікі князь німярэчны, Князь межыточны, Магнат тванны, Шляхціц багняны, альховы і сітняговы, Кароль вужыны і водаблышыны, усіх вялікіх, малых і белых пацукоў уладар. А для вас проста - Балотны чорт. Лесавік: Ну, добра. Але без гульняў і загадак я іх не адпушчу. Спачатку давайце згуляем у "Высокае - нізкае". Я вам буду называць лясныя расліны, а вы, калі расліна нізкая, прысядаеце, а калі высокая - падымаецеся і ўздымаеце рукі ўгору. Станавіцеся ў кола. Самы разумны атрымае ад мяне падарунак. Чарніцы, елка, асіна, папараць, клён, вольха, пралескі, маліны, хвоя, баравікі, лісічкі, вярба, ажына, буякі, ядловец, верас,... Чорт збірае кола ўдзельнікаў, удзельнічае сам, блытае дзяцей - то паказвае правільна разам з усімі, то няправільна. Той, хто паказаў няправільна, выходзіць з кола. Напрыканцы застаецца адзін (ці некалькі) пераможцаў. Яны атрымліваюць прызы. Лесавік: Ну, добра. А вы што, ніколі лесу не бачылі, гарадскія дзеці? Дзеці: Бачылі!!! Лесавік: Вось зараз і праверым, які лес вы бачылі і ведаеце. Загадаю я вам некалькі загадак: Без сякеры і без рук
Лесавік (пасля таго, як расказаў першыя 3 загадкі напамяць і дзеці іх адгадалі): Вой, як вы хутка загадкі адгадваеце. Што б яшчэ ў вас запытаць? Старэнькі я ўжо, памяць дрэнная, так хутка загадкі і не ўзгадаю. А можа, нешта ў кішэні маю? А, вось яны! (Лесавік дастае кучу паштовак з напісанымі на іх загадкамі і чытае па адной. На адной паштоўцы - адна загадка. Гэта каб даць палёгку ў запамінанні ролі Лесавіку
Працаўніца шчыравала,
Лесавік: Добра, дарую вам. (Звяртаецца да чорта) Гэх, што гэта зараз за свята! І танцы ў іх нейкія дзіўныя (Паказвае 30-секундны танец пад "Crazy Frog). Вось раней карагоды вадзілі, у "Яшчара" ды "Тычкі" гулялі... Гэх! Ат, ды што гэта я... Я ж і сам чараўнік не горш за Святога Мікалая. Зараз я вам пакажу, як гэта раней было... Узмахвае рукамі, кажа: Торы-боры-дорку - нясіце вы зорку.
Выходзяць калядоўшчыкі: карагоды, спевы, ратаванне казы. Балотны чорт: (Падскокваючы) От і добра! Лесавік: Ну, добра, досыць ужо я вас затрымаў. Чуеце? Завея вые!.. Значыць, Святы Мікалай ужо зусім блізка... Танец сняжынак (пад музыку Чайкоўскага з "Шчаўкунка"). Выходзяць Святы Мікалай і Снягурка (ці адзін Святы Мікалай, калі Снягуркі як гераіні не будзе. Словы Снягуркі тады размяркоўваюцца паміж Лесавіком, Балотным Чортам і Святым Мікалаем). Святы Мікалай: Добры дзень, сябры! Ох і горача ў вас тут! Мне б пахаладней. Вось зараз падзьму крыху на столь, на сцены, на падлогу, паваражу, і халадней будзе. Але тады вы змерзнеце... Што ж нам рабіць? Унучанька (Лесавік?), што ты прапануеш? Снягурка (Лесавік): А давай мы з дзецьмі пагуляем у гульні рухавыя, дзеці і сагрэюцца. Вы згодныя? Дзеці: Так... Святы Мікалай: Цудоўная ідэя! Цяпер я магу падзьмуць і холаду дадаць. Фу-у-у-у! (дзьме на столь, сцены, падлогу) Снягурка (Лесавік): Дзеці, давайце гуляць хутчэй, каб не змерзнуць! Першая гульня называецца "Лавішка". Першым лавішкам няхай будзе (паўза, Снягурка думае, каго назваць) Балотны Чорт! Балотны Чорт (звяртаючыся да дзяцей): Добра. Правілы гульні такія: вы стаіце каля мяне, пляскаеце ў далоні і кажаце: "Раз-два-тры! Раз-два-тры! Ну, хутчэй жа нас лаві!" Запомнілі? Паўтараем: "Раз-два-тры! Раз-два-тры! Ну, хутчэй жа нас лаві!" Пасля слова "лаві" вы разбягаецеся, а я вас лаўлю. Тыя, каго я злавіў, адыходзяць да гэтай сценкі. Самы хуткі і спрытны, якога злавіць будзе цяжэй за ўсіх, будзе наступным лавішкам. Ідзе гульня. Некалькі розных лавішак, каб дзеці "выбегаліся". Лесавік: Вой, якія вы хуткія, аж галава закружылася назіраць за вамі. А ў вас галовы не закружыліся? Не? Дзеці: Не! Лесавік: Зараз паглядзім. Згуляем у "Злаві снежку". Калі галовы кружацца, вы снежку папросту злавіць не зможаце. Правілы гульні наступныя: удзельнічаюць некалькі пар. Хто хоча ўдзельнічаць? (выбірае 3 пары). Вы стаіце насуперак адно аднаго (ставіць дзяцей на адлегласці каля 4 м). Адзін з вас мае кошык, іншы - мяшэчак са снежкамі (пэўная колькасць тэнісных мячыкаў). Пасля майго сігналу адзін з вас кідае снежкі, а напарнік стараецца іх злавіць кошыкам. Выйграе пара, якая зловіць найбольш снежкаў. Ідзе гульня "Злаві снежку". Святы Мікалай: Перамагла пара ... Яны змаглі злавіць ... сняжкоў! Малайцы! Думаю, што ім варта даць прызы! Уручае прызы. Балотны Чорт: Во як! А я таксама гульню са снежкамі ведаю. Глядзіце! (Чорт будуе з шасці вялікіх кубікаў піраміду - 3 кубікі ўнізе, на іх - 2, на двух — 1). Вы бераце мячыкі (3 досыць цяжкія белыя мячыкі для вялікага тэнісу) і за 3 кідкі павінны збіць ці хаця б пасунуць усе кубікі. Хто здолее гэта зрабіць першы, атрымае прыз. Хто паспрабуе? Заданне насамрэч цяжкае, таму пераможцы можа і не быць. Снягурка (Святы Мікалай): Якая ў цябе гульня цяжкая, Чорт! Сам прыдумаў? Балотны Чорт (задаволена): Сам, вядома. Лесавік: І я гульню прыдумаў. Назаву яе "Сава і звяры". Згуляем? (Антось) будзе сава, а іншыя дзеці - маленькія лясныя істоты: мышаняты, зайчаняты, птушаняты. Калі я даю каманду "Дзень", усе звяры бегаюць, весяляцца. Калі я даю каманду "Ноч", усе звяры павінны спыніцца і не рухацца, бо на паляванне вылятае сава. Калі сава заўважыць, як хтосьці паварушыцца, зменіць позу ці засмяецца, яна зробіць яго сваёй здабычай. Ідзе гульня "Сава і звяры". Лесавік падае каманды. "Здабыча савы" прысядае. Святы Мікалай: Снягурка (Лесавік), а як жа мне хочацца атрымаць што-небудзь ад дзяцей у падарунак! Снягурка (Лесавік): Вось і цудоўна, няхай дзеці намалююць твой партрэт, але не звычайны, а чароўны. Давайце вы падзеліцеся на дзве каманды і разам будзеце маляваць партрэты. Каманда лепшых мастакоў атрымае прыз, а Святы Мікалай - памяць на цэлы год. Партрэт Святога Мікалая За 2-3 хвіліны некалькі дзяцей павінны разам намаляваць на лісце ватману партрэт Святога Мікалая. Звычайна атрымліваецца вельмі весела, бо малююць усе разам. Трэба падзяліцца на каманды. Пахваліць усіх мастакоў, каб Святы Мікалай парадаваўся ўсім партрэтам і даў прызы ўдзельнікам. Снягурка (Балотны Чорт): Добра, а давайце зараз згуляем у "Мышалоўку". (тлумачыць правілы) Мышалоўка Становяцца і бяруцца за рукі два самыя высокія ўдзельнікі гульні ці два дарослыя. Трымаюць рукі ўверх (такі міні-карагод) і прымаўляюць: "Як нам мышы надакучылі - Ўсё пагрызлі, ўсіх замучалі. Вось паставім мышалоўку, Пераловім усіх мышэй". Астатнія ўдзельнікі - мышы бегаюць паміж рук лаўцоў. На апошніх словах рукі апускаюцца, "мышалоўка" захлопваецца, хто патрапіўся, той далучаецца да лаўцоў. Мышалоўка павялічваецца, гульня паўтараецца. Перамагае апошняя мышка. Лесавік: Малайчына, (Ясік)! Ты апынуўся самай кемлівай мышкай, не патрапіўся ў мышалоўку. Дзеці, а вы ведаеце казку пра кемлівага зайца, якога ніяк не магла злавіць ліса? Што толькі ліса не рабіла, заяц заўжды ўцякаў. Прапаную згуляць у гульню "Ліса і зайчык". Паглядзім, ці зможа ўцячы наш зайчык ад лісы. Ліса і зайчык Дзеці стаяць у коле. Двум з іх, якія стаяць насупраць адно аднаго, Лесавік дае цацкі: аднаму - лісу, іншаму - зайца. Па сігнале (музыка, вясёлая песня) дзеці пачынаюць перадаваць гэтыя цацкі з рук у рукі па коле. "Заяц" уцякае, а "ліса" яго даганяе. Калі "ліса" не злавіла "зайца" за пэўны час (пакуль грала музыка, хвілінаў 5 ці менш), Лесавік радуецца: Ура! Наш зайка выратаваўся! Ён уцёк ад лісы! Калі "ліса" злавіла "зайца", Лесавік сумны: Ай-я-яй! Злавіла ліса зайку... Не змог ён уцячы... Ай! (плача) Святы Мікалай (калі суцяшае Лесавіка): Не плач, Лесавічок! Гэта гульня! Насамрэч зайцы хітрыя і хуткія, лісе іх вельмі цяжка дагнаць, ты ж сам гэта ведаеш. Не плач, калі ласка! Паглядзі, у нас госці вясёлыя і прыгожыя, зала вялікая, святочна ўбраная. І ялінка пекная! А якія на ялінцы цацкі! Давайце правядзем невялікі аўкцыён... Святы Мікалай (калі радуецца разам з Лесавіком): Здорава, выратаваўся зайка! Увогуле дзень сёння казачны. Паглядзіце, у нас госці вясёлыя і прыгожыя, зала вялікая, святочна ўбраная. І ялінка пекная! А якія на ялінцы цацкі! Давайце правядзем невялікі аўкцыён... Аўкцыён Дзеці стаяць у коле. Святы Мікалай: У нашай зале пекная ялінка. А якія на ёй цацкі! Назавіце, якія вы ведаеце ўпрыгожанні для ялінкі. Правядзем невялікі аўкцыён. Гэты цудоўны прыз атрымае той, чый адказ будзе апошнім. Дзеці па чарзе называюць словы. Падчас пауз Святы Мікалай пачынае павольна лічыць: "Хлапушка - раз, хлапушка - два..." Аўкцыён працягваецца, пакуль не прагучыць "... тры!" Той, хто выйграў аўкцыён, атрымлівае прыз - упрыгожанне для ялінкі, напрыклад, прыгожую гірлянду. Лесавік: А вось і мая гульня. Вы ж ведаеце, што ў лесе не бывае дробязяў, таму трэба быць вельмі ўважлівым, каб не прапусціць галоўнае. Вось мы зараз і праверым, ці варта вас запрашаць у мой лес. Святы Мікалай дае дзецям, якія стаяць у коле, розныя каманды. Выконваць іх трэба, толькі калі да каманды дадаецца "калі ласка", напрыклад, "Калі ласка, рукі ўгору!", "Правую руку апусціць!", "Пляскаем у далоні, калі ласка!". Гульня праводзіцца весела, хутка. Тыя, хто памыліліся, выходзяць з гульні. Апошні атрымлівае званне "Самы ўважлівы" і заслугоўвае прыз. Святы Мікалай: Вось, набегаліся вы, нагуляліся. Сагрэліся, мабыць? А чаму гэта нашы дарослыя такія неактыўныя? Няўжо ім не зімна? Ану, дарослыя, давайце і з вамі пагуляем. Створым дзве каманды. Адна каманда будзе складацца з дзяцей, другая - з дарослых. Штурхані ядро - спаборніцтва жартоўнае (праводзіць Балотны Чорт). Дзве каманды спаборнічаюць у штурханні ядра. Праўда, ядро замяняе балёнік, але яго "штурхануць" не так ужо й проста. Хто пераможа? Месцы падзення балёніка можна пазначаць на падлозе каляровымі крэйдамі, якія будуць азначаць імя гульца. Данясі сняжок у лыжцы! (праводзіць Лесавік) Удзельнічаюць 2 каманды. Першым гульцам даюць у руку па лыжцы з сняжком у ёй (тэнісны мячык). Пасля сігналу гульцы абягаюць зэдлік, вяртаюцца, перадаюць лыжку наступнаму. Калі мячык падае, трэба спыніцца, падняць яго, пакласці ў лыжку і бегчы далей. Перамагае каманда, якая выканае заданне першай. Святы Мікалай: Бачу, што дарослыя ўжо таксама сагрэліся. А зараз праверым, хто больш кемлівы - дзеці ці дарослыя. Створым дзве каманды - у адну ўвойдуць усе дзеці, чальцамі другой каманды стануць усе дарослыя. Паспрабуйце адказаць на складаныя пытанні! Так, пытанні дзецям будзе задаваць Лесавік, а пытанні дарослым - Балотны Чорт. Дзве каманды: бацькі і дзеці. Лесавік задае пытанні дзецям, Балотны Чорт - бацькам. За правільны адказ каманда атрымлівае цукерку ад Лесавіка ці ад Балотнага Чорта. Лесавік (дзецям): Антось паспрачаўся з Алесем, што з'есць 5 слоікаў сочыва, а з'еў толькі 3. Колькі слоікаў сочыва змог адолець Антось? (3) Балотны Чорт (бацькам): 40 бабуляў прыйшлі на імяніны да аднаго дзядулі. Кожная бабуля прынесла ў падарунак па два грабенчыкі. Колькі расчосак атрымаў зусім лысы імяніннік? (80) Лесавік (дзецям): Вітаўт свой дзённік з двойкамі закапаў на глыбіню 5 м, а Вацлаў закапаў на 12 м, на колькі метраў глыбей закапаў свой дзённік з двойкамі Вацлаў? (7) Балотны Чорт (бацькам): З кожных 2575 (дзвюх тысячаў пяціста сямідзесяці пяці) двоечнікаў 1 становіцца дырэктарам. З якой колькасці двоечнікаў атрымліваецца 5 дырэктараў? (з дванаццаці тысячаў васміста сямідзесяці пяці ) Лесавік (дзецям): Па два рагі ў бараноў. Колькі ж будзе ўсіх рагоў у двух бязрогіх бараноў? (0) Балотны Чорт (бацькам): Злодзеі абрабавалі кавярню. Яны знеслі 4 тарты і 8 булак. 2 тарты і 7 булак з'елі, а астатнія падарылі знаёмаму міліцыянеру. Колькі тартоў і булак прэзентавалі злачынцы? (2 тарты і 1 булку) Займальныя пытанні: Д.1.: Што можна бачыць з заплюшчанымі вачыма? (сон) Б.2.: Што без вады плавае? (аблокі) Д.3.: Што без ног ідзе? (дождж) Б.4.: Колькі лічбаў "9" у шэрагу лікаў ад 1 да 100? (20) Д.5.: Як ляцяць жураўлі? (клінам) Б.6.: Звычайна месяц заканчваецца на 30 або 31, у якім месяцы ёсць лік 28? (у кожным) Д.7.: Пад якім кустом сядзіць заяц у час дажджу? (пад мокрым) Б.8.: Прафесар кладзецца спаць а восьмай гадзіне увечары, а будзільнік заводзіць на дзевятую гадзіну раніцы. Як доўга будзе спаць прафесар? (1 гадзіну) Д.9.: Што плача без слёз? (снег) Б.10.: На руках 10 пальцаў, колькі пальцаў на 10 руках? (50). Святы Мікалай: Колькі цукерак вы маеце? Што ж, перамагла каманда дзяцей! Якія ў нас дзеткі малайцы! Спрытныя, хуткія, разумныя! Самы час ім атрымаць свае падарункі. У махае будуць ляжаць усе падарункі, але для малых дзетак складзем у асобны пакунак, каб спачатку даравалі ім, а пасля дарослым. (2 МЯХІ выкарыстоўваюцца) Святы Мікалай: Якія ж вы спрытныя ды разумныя! Ну, атрымлівайце свае падарункі. Але пацешце старога чалавека і раскажыце мне вершы ці заспявайце песеньку. Ён называе дзіцё. Той падыходзіць, расказвае верш ці спявае і атрымлівае падарунак. Святы Мікалай: Добра мне было з вамі! Спадабаліся вы мне вельмі. На жаль, ужо час развітвацца. Маіх падарункаў таксама чакаюць іншыя дзеці, трэба ехаць да іх. Але наступным годам мы зноў сустрэнемся з вамі. (Снягурка: Да сустрэчы ў наступным годзе!) Лесавік: Час ужо і нам з братам збірацца дадому. Але ласкава запрашаем да нас у госці. Прыходзьце ў ягады, у грыбы. Але памятайце, што лес - гэта беларускае багацце. Ні за якія грошы вы не купіце чыстае паветра, напоўненае пахамі хвоі, верасу, спелых ягад. І не забывайцеся, што я ў лесе гаспадар, а вы госці, таму не кідайце смецце, не ламайце дрэваў, не тапчыце кветак. Не крыўдзіце мяне, будзьце ўважлівымі і добрымі. Балотны Чорт: На развітанне мы хочам падарыць вам песню. Яе можна спяваць разам з бацькамі, ёй можна навучыць сяброў. Паслухайце прыпеў: "Звон звініць, звон звініць, звон звініць званчэй. Не знайсці ў цэлым свеце тых званоў грамчэй!". А цяпер разам: "Звон звініць, звон звініць, звон звініць званчэй. Не знайсці ў цэлым свеце тых званоў грамчэй!". Спявайма і танчыма! (Гучыць песня "Звон звініць" гурта "Палац", героі спяваюць разам з дзецьмі) Звон звініць, звон звініць, звон звініць званчэй.
Святы Мікалай, Лесавік і Балотны Чорт — усе разам: Да сустрэчы, сябры! Шчаслівага Новага году! Вясёлых Калядаў! (Сыходзяць)
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||