![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Што такое добра і што такое дрэнна?Уладзімір МаякоўскіСын малы Спытаўся ў бацькі: — Знаць хачу я пэўна: Што такое добра І што такое дрэнна? Я падслухаў і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага адказ Запісаў у кніжку. — Калі дождж ідзе і скрозь Гразка, непрыемна, Кожны знае — гэта вось Для прагулак дрэнна. Дождж пакапаў і прашоў. Сонца ў цэлым свеце. Гэта — добра, малышок, І старым і дзецям. Калі часам сын ахвочы Да гразі і сажы, Гэта вельмі дрэнны хлопчык — Кожны вам так скажа. Калі ж хлопчык любіць мыла, Не лянуецца ўставаць, Гэты хлопчык вельмі мілы, Можна прыклад з яго браць. Калі б'е благі хлапчук Слабага, малога, Я і ў кніжку не хачу Ўстаўляць такога! Гэты кажа: — Не чапай Тых, хто меншы ростам! — Гэты хлопчык, так і знай, Малайчына проста! Калі хлопчык, як дзівак, Кніжкі рве і топча, Усе дзеці кажуць так: Кепскаваты хлопчык. Калі любіць працаваць, Да навук ахвочы, — Дык тут кожнаму відаць: Гэта добры хлопчык. Гэты хлопчык ад варон Уцякае з плачам. Баязлівец проста ён, Як заяц, няйначай. Гэты, хоць з вяршок хлапец, Птушак не баіцца. Ён адважны, маладзец, Ёсць чым пахваліцца. Гэты ў бруд палез і рады, Што ў гразі кашуля. Пра такога мамы, таты Кажуць: — Ён мурзуля. Гэты чысціць паліто, Мые сам галёшы. Хоць малы ён ды нішто, — Ўсё рабіць сам можа. Помні гэта кожны сын, Кожны знай дзіцёнак: З сына вырастае свін, Калі сын — свінёнак. Хлопчык вельмі рады быў І рашыў сумленна: “Буду добра я рабіць І не буду дрэнна”.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |