Афіша

ВЫСТАВА ''Беларусь XVI–XVIII стагоддзяў у партрэтах і геральдыцы''

15 Чэр 2008 (Няд) - 31 Сне 2008 (Сер)

11:00 - 19:00, вых. - пн.
Экспазіцыя – завяршальны этап праекта “Гістарычны партрэт Вялікага Княства Літоўскага”. Экспанаты, што знаходзяцца ў залах, належаць збору Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі: творы з калекцый жывапісу і графікі, дакументы, прадметы з калекцый сфрагістыкі, нумізматыкі, зброі, шкла і парцаляны.
Шэраг работ прадстаўляецца ўпершыню. Палотны, што выстаўлены ў залах, сабраныя ў своеасаблівыя галерэі: кіраўнікоў і выдатных дзеячаў дзяржавы, прадстаўнікоў духавенства, шляхты. Родавыя галерэі з партрэтамі Завішаў і Радзівілаў дапоўнены іх радаводнымі табліцамі (радаводамі), выкананымі на падставе найноўшых даследаванняў.
Геральдычная частка ўяўляе сабой рэканструкцыю выставы “Старадаўняя геральдыка Беларусі”, якая экспанавалася ў музеі ў 1997– 2006 гадах. Яна гарманічна ўпісваецца ў ідэю праекта, падкрэсліваючы спецыфіку яго рэалізацыі ў музеі гістарычнага профілю. Наведвальнікі ўпершыню пазнаёмяцца з дакументамі, на якіх стаяць пячаткі і подпісы каралёў – Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Яна Сабескага.
Нумізматычная калекцыя прадстаўлена манетамі, выбітымі на тэрыторыі ВКЛ і Польшчы. Апроч таго дэманструецца скарб заходнееўрапейскіх манет ХVІІ – пачатку ХVІІІ стагоддзяў, знойдзены каля вёскі Слабада Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў верасні 1961 года.
У экспазіцыю таксама ўведзены творы сучаснага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва – жаночыя строі, выкананыя па матывах крояў мінулых стагоддзяў. Стваральнікі экспазіцыі імкнуліся падкрэсліць мастацкую і гістарычную вартасць музейных прадметаў, паказаць сваю пашану да іх, узбагаціць наведвальнікаў новымі ведамі аб гісторыі і культуры нашай краіны.

Месца: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Менск, К.Маркса, 12)

Дадатковая інфармацыя: 227 43 22, 227 06 33, 226 0005


ВЫСТАВА "З крыніц адвечнай прыгажосці''

15 Чэр 2008 (Няд) - 31 Сне 2008 (Сер)

11:00 - 19:00, вых. - пн.
Прадстаўляецца адна з найбольш цікавых калекцый музея, якая адлюстроўвае старадаўнія традыцыі майстроў апрацоўкі золата і срэбра з I да пачатку ХХI ст.
Гісторыя ювелірнай справы старажытнай Беларусі раскрываецца шляхам паказу разнастайных археалагічных знаходак з каштоўных металаў. Да ліку самых адметных адносяцца залаты бранзалет ХII ст. з раскопак Мінскага замчышча, вяціцкія скроневыя сямілопасцевыя колцы ХI–ХIII cт., залатыя пацеркі ХII ст. з раскопак Навагрудка і інш. Значную частку прадстаўленай у экспазіцыі калекцыі складаюць прадметы рэлігійнага культу: поцір навагрудскіх майстроў ХVI ст., напрастольныя крыжы ХVII – ХIХ стст., літургічны посуд, абразы ХIХ ст. і іншыя экспанаты.
Вядучае месца на выставе адведзена помніку тарэўцікі першай трэці ХIV ст. – параднаму поясу, які быў знойдзены паблізу в.Літва Маладзечненскага раёна. Пояс быў выраблены ў Крымскім ханстве, адкуль потым трапіў на тэрыторыю Беларусі, верагодна як падарунак Крымскага хана Хаджы-Гірэя Літоўскаму князю.
Экспануюцца найбольш вядомыя скарбы.
Прадстаўлены таксама вырабы ўсходніх майстроў – упрыгожанні мусульманскай жанчыны ХIХ ст., каўказская халодная зброя ХIХ- пачатку ХХ стст.
У асобны блок аб’яднаныя помнікі нумізматыкі, якія прадстаўленыя залатымі манетамі ад III ст. н.э. да пачатку ХIХ ст.. а таксама памятнымі срэбнымі і залатымі манетамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Месца: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Менск, К.Маркса, 12)

Дадатковая інфармацыя: 227 43 22, 227 06 33, 226 0005


ВЫСТАВА ''Касцярэзнае рамяство Беларусі'' (ад старажытнасці да сярэднявечча)

15 Чэр 2008 (Няд) - 31 Сне 2008 (Сер)

11:00 - 19:00, вых. - пн.
На выставе шырока адлюстраваныя ўсе бакі касцярэзнага майстэрства старажытнага і сярэднявечнага насельніцтва Беларусі. Наведвальнікі могуць азнаёміцца як з тэхналагічнымі асаблівасцямі працэсу апрацоўкі косткі (ад разбірання тушы і распілоўкі костак і рагоў да своеасаблівых спосабаў упрыгожвання вырабаў), так і з шырокім асартыментам вырабаў майстроў-касцярэзаў розных эпох.
Аўтары праекта здолелі сабраць прадстаўнічыя калекцыі розначасовых касцяных вырабаў ад палеаліту да сярэднявечча. Экспануюцца знаходкі з палеалітычнай стаянкі Юравічы, Смаргонскага кар’еру (мезаліт), паселішчаў Крывінскага тарфяніка (неаліт – бронзавы век), гарадзішчаў жалезнага веку Замошша, Паддубнікі, Урагава, Зазоны, Рацюнкі, Гарані і інш., сярэднявечных гарадоў Полацка, Віцебска, Мінска, Лукомля, Турава і Пінска.

Месца: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Менск, К.Маркса, 12)

Дадатковая інфармацыя: 227 43 22, 227 06 33, 226 0005


ВЫСТАВА жывапісу Ніко Пірасмані

16 Чэр 2008 (Пан) - 15 Жні 2008 (Пят)

11:00-18:00, вых. - аўторак

Месца: Нацыянальны мастацкі музей (Менск, вул. Леніна, 20)

Дадатковая інфармацыя: 227 45 62 / 56 72


ФОТАВЫСТАВА "Мінскія фатаграфіі. Гараджане"

18 Чэр 2008 (Сер) - 31 Жні 2008 (Няд)

11:00-18:00, вых. - нядз.
Адкрыццё выставы, складзенай з лепшых фотаздымкаў фіналістаў Другога рэспубліканскага фотаконкурса "Мінскія фатаграфіі. Гараджане" 18 чэрвеня у 18.00.
http://minskphoto.by
http://nova.iatp.by

Месца: Галерэя NOVA (Менск, вул. Веры Харужай, 16)


Першы Міжнародны пленэр ганчароў

17 Ліп 2008 (Чац) - 27 Ліп 2008 (Няд)

На радзіму ўнікальнага ганчарскага майстэрства прыехалі адмыслоўцы з розных куткоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і іншых краін, усяго 21 ганчарны майстар.
Усе яны валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі ганчарства і займаюцца адраджэннем і развіццём гэтай старажытнага рамяства. Падчас пленэра пройдзе круглы стол на тэму адаптацыі традыцыйнага ганчарскага рамяства да сучасных умоў, а таксама будуць праведзеныя майстар-класы, экскурсійныя і культурныя праграмы. Ганчарны посуд, які будзе выраблены падчас пленэру, застанецца ўласнасцю Цэнтра ганчароў вёскі Гарадная.

Месца: Вёска Гарадная Столінскага раёну, Берасцейшчына

Дадатковая інфармацыя: http://racyja.com/news/naviny/kultura/4763.html


ВЫСТАВА вясельных фотаздымкаў "Усё дзеля яе!"

19 Ліп 2008 (Суб) - 29 Ліп 2008 (Аўт)

Адкрыццё 19 ліпеня ў 19-00
У выставе бяруць удзел прафесійныя вясельныя фатографы, удзельнік вясельнага праекту www.foto-svadba.com.
http://mixtura.org/blog/viewtopic.php?t=5078&sid=44aa60bde801e4c403799a245651178e

Месца: PHOTOGallery ZНЯТА (Менск, к-р "Цэнтральны", пр. Скарыны, 13)


ВЫСТАВА: Colorfest - Міжнароднае біенале сучаснага жывапісу

19 Ліп 2008 (Суб) - 1 Жні 2008 (Пят)

10:00-18:00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Менск, ст.м. Усход, пр. Скарыны, 116)

Дадатковая інфармацыя: 293-27-67, 293-28-23


Цырк-шапіто

26 Ліп 2008 (Суб)

15:00, 19:00
У праграме:
«Малпінае шоў» Азіза Аскарана,
«Джыгіты на конях»,
Гладыятар XXI стагоддзя: Раў Цудоўны,
жанглёры, акрабаты, клоўны.

Месца: Цырк-шапіто (Менск, ст.м. Усход)

Дадатковая інфармацыя: 226 1008, 227 2245


Цырк-шапіто

27 Ліп 2008 (Няд)

15:00
У праграме:
«Малпінае шоў» Азіза Аскарана,
«Джыгіты на конях»,
Гладыятар XXI стагоддзя: Раў Цудоўны,
жанглёры, акрабаты, клоўны.

Месца: Цырк-шапіто (Менск, ст.м. Усход)

Дадатковая інфармацыя: 226 1008, 227 2245


БРАСЛАЎ: ФЭСТ ТРАДЫЦЫЙНАЕ КУЛЬТУРЫ

27 Ліп 2008 (Няд)

Штогадовае Свята Рамёстваў!
Сёлета ў праграме плануецца распальванне жывога вагню, майстар-класы па ткацтве, ганчарстве, вязанні, таксама будзе прадстаўленая старажытная кухня, народныя скокі й гудзьба. Можна будзе прыдбаць сувеніры з металу, саломкі, гліны, плеценыя й вязаныя рэчы й шмат іншага.

Месца: г. Браслаў

Дадатковая інфармацыя: http://community.livejournal.com/by_ethno/63514.html?view=518426#t518426


Ядзвіга

30 Ліп 2008 (Сер) - 31 Ліп 2008 (Чац)

19:00

Месца: Тэатр імя Янкі Купалы (Менск, вул. Энгельса, 7)

Дадатковая інфармацыя: 227 84 54, 227 17 17


Цырк-шапіто

30 Ліп 2008 (Сер)

19:00
У праграме:
«Малпінае шоў» Азіза Аскарана,
«Джыгіты на конях»,
Гладыятар XXI стагоддзя: Раў Цудоўны,
жанглёры, акрабаты, клоўны.

Месца: Цырк-шапіто (Менск, ст.м. Усход)

Дадатковая інфармацыя: 226 1008, 227 2245


Вe Free, Львоў

9 Жні 2008 (Суб) - 11 Жні 2008 (Пан)

Папярэдняя праграма Be Free
9 жніўня, субота
Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага
14:00 – 24:00
Пачатак праграмы: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу www.euroradio.fm (BY)
:B:N: (BY)
Partyzone (BY)
Iнкунабула (UA)
Pomidor/OFF (BY)
ROCKAWAY (PL)
Znich (BY)
zygimont VAZA (BY)
Vladivostok (FR)
Zet (BY)
Haydamaky (UA) і Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin
10 жніўня, нядзеля
Фольк-сцэна, Плошча Рынак
12:00 – 17:00
NHS (BY)
P.L.A.N. (BY)
Джамбібум (BY)
Яр (BY)
Стары Ольса (BY)
WZ-Orkiestra (BY)
LitvinTroll (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клюбаў (UA)
Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага
16:00 – 24:00
Xy4 (UA)
IQ48 (BY)
Mauzer (BY)
METANOIA (PL)
Krama (BY)
ULIS (BY)
Neuro Dubel (BY)
Habakuk (PL)
Тартак (UA)

Месца: Львоў, Украіна

Дадатковая інфармацыя: http://music.fromby.net/article/1314/


Фэст Be2gether

14 Жні 2008 (Чац) - 17 Жні 2008 (Няд)

Беларусь прадставяць гурты N. R. M., Mauzer і Osimira.
Агулам сёлета на Be2gether выступіць болей 70 гуртоў з усяго свету. Ужо пацвердзілі ўдзел у фэсце:
Groove Armada (Вялікабрытанія),
Fool’s Garden (Нямеччына),
My Baby Wants to Eat Your Pussy (Нямеччына),
Fishbone (ЗША),
Infected Mushroom (Ізраіль),
Bix (Літва),
The Dynamites (ЗША),
Etiennie de Crecy (Францыя),
Happyendless (Літва),
Valgeir Sigurrdson (Ісландыя),
Clan of Xymox (Нідэрлянды),
Communic (Нарвэгія),
Baka Beyond (Камэрун),
Doi (Данія).
Арганізатары плануюць прадаставіць беларусам, якія збіраюцца на фэст, бясплатныя візы.

Месца: У 50 метрах ад беларускай мяжы на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі

Дадатковая інфармацыя: http://generation.by/news2405.html


© "Нашыя дзеткі", 2006. Усе правы абароненыя. Выкарыстаньне матар'ялаў у камэрцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамэрцыйным выкарыстаньні матар'ялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаньнях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY