![]() |
![]() |
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
|
Пра насГадаваць дзеці няпроста. Гадаваць дзеці па-беларуску ў Беларусі – складаней у разы. У цяперашняй рэчаіснасці гэткае натуральнае жаданне спаткае... Добра, калі – збянтэжаныя позіркі сведкаў такога дзіва, часцей жа за ўсё – суцэльны клубок забабонаў ды перашкодаў з боку “абычных нармальных благадзецяляў”: “Не порціце рабёнку жыызнь!”. Таму, шаноўныя мамы й таты беларускамоўных дзетак: калі дзесьці ёсць мы, і недзе ёсць вы – чаму б нам з вамі не згуртавацца адной вясёлай талакой ды не стварыць утульны свет для сябе й сваіх малых? Нашыя Дзеткі – рэсурс, створаны ў дапамогу сем’ям, якія гадуюць дзеці па-беларуску. Расцем беларусамі! Наш змест складаюць наступныя раздзелы:
Нашая адметнасць – сума трох складнікаў:
Стваральнікі і ўдзельнікі:Аўтаркі ідэі: Крысціна Вітушка, Юлія Малахоўская, Аліна Стэфановіч.Адміністратарка сайта: Юлія Малахоўская (julciks@gmail.com). Сувязі з грамадзкасцю: Крысьціна Вітушка (kryscina@np.by). Шчыра дзякуем Вользе Sionnia – за дапамогу ў распрацоўцы і фармуляваньні канцэпцыі, Тацяне Matias, Вользе Pink_by, а таксама – іншым добрым людзям. Дзякуем Камілцы, Глоту, Red_Winged_Duck'у і Rohach'y за карысныя кансультацыі і падтрымку. Дзякуем Вячку за дапамогу ў распрацоўцы дызайну. Дзякуем Алене Яшчанцы за фатасэсію і выдатныя здымкі для сайта. Аўтары: Нашыя дзеткі - цалкам адкрыты праект. Дасылайце свае артыкулы на пошту julciks@gmail.com, а таксама не забывайцеся дадаць некалькі сказаў пра сябе. Гэтую інфармацыю мы будзем змяшчаць ТУТ. Альбо зарэгіструйцеся на форуме і дадавайце матэрыялы самастойна у галінку "Пішам самі". Нашыя планы на будучыню:
І яшчэ:Нам бы не хацелася, каб сябры Нашых Дзетак падбіраліся выключна па моўнай прыкмеце. Шкада, але беларусы "з пялюшак" пакуль што рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Многія з нас прыйшлі да беларускасці праз творы Караткевіча і песні "Мроі" ўжо дарослымі. Хтосьці не здолеў пазбавіцца моўнага комплексу – але ўсё ж прагне, каб яго дзеці гутарылі па-беларуску. Некаторыя, наадварот, размаўляюць самі – але пакуль не пераканалі сямейнікаў. Можам аддаваць малых у розныя садочкі і школкі, карыстацца рознымі правапісамі, вызнаваць розныя веры, жыць у Менску і Вільні, Празе і Чыкага – але сябруйма і шукайма адказы на пытанні разам! З павагай, Наш гузікКалі вы хочаце дадаць на сваю старонку наш гузік, то выкарыстоўвайце наступны html код.
КантактыПішыце нам на адрас dzietki@gmail.com. | |||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
||||||||||||
| ||||||||||||||||